09:35 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Фальклор беларускай глыбінкі у БДУКМ, выступ калектываў

Міжнародная канферэнцыя фалькларыстаў адбылася ў БДУКМ

© Sputnik Аляксей Мацюш
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Жыццё, аздобленае традыцыямі, радуе (9)
9710

Больш за 100 гасцей з 9 краін ўзялі ўдзел у Х Міжнароднай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", арганізаванай Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, паведамілі Sputnik арганізатары.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Х Міжнародная канферэнцыя "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", прысвечаная памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі, адбылася ў БДУКМ.

Апроч пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, традыцыйных для навуковага форуму, на канферэнцыі была зладжана вялікая практычная частка. Адбыліся канцэрты аўтэнтычных і постфальклорных гуртоў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Казахстана, праводзіліся майстар-класы музыкаў,  танцораў, майстроў мастацтва вуснай традыцыі, у велікодную нядзелю адбылася рэканструкцыя валачобнага абраду беларусаў з абыходам вёскі, спевамі, гульнямі і танцамі ў музеі архітэктуры і побыту ў в. Азярцо.

  • Велікодныя булкі ад ўдзельніц фестывалю
    Велікодныя булкі ад ўдзельніц фестывалю
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Фота на добрую згадку
    Фота на добрую згадку
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Захавальніцы традыцый
    Захавальніцы традыцый
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Душа спявае
    Душа спявае
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Рэканструкцыя валачобнага абраду, гаспадыня частуе булкамі
    Рэканструкцыя валачобнага абраду, гаспадыня частуе булкамі
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Дыпламаваныя валачобнікі
    Дыпламаваныя валачобнікі
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Роздум: да каго пайсці па самае прыгожае яйка
    Роздум: да каго пайсці па самае прыгожае яйка
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • З баяністам спяваецца весялей
    З баяністам спяваецца весялей
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Перад выхадам на сцэну
    Перад выхадам на сцэну
    © Sputnik Аляксей Мацюш
  • Маладзіцы гатовыя спяваць
    Маладзіцы гатовыя спяваць
    © Sputnik Аляксей Мацюш
1 / 10
© Sputnik Аляксей Мацюш
Велікодныя булкі ад ўдзельніц фестывалю

На традыцыйным канцэрце у БДУКМ "Фальклор беларускай глыбінкі" выступілі аўтэнтычныя гурты з Гродзенскага, Воранаўскага, Ушацкага і Любанскага раёнаў.

Традыцыя правядзення канферэнцый, прысвечаных праблемам аховы і пераемнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны запачаткаваны у БДУКМ у 2007 годзе. Мэта навукова-практычных форумаў — комплекснае сістэмнае вывучэнне аўтэнтычнага фальклору і аналіз шляхоў яго інтэграцыі ў мастацкія і адукацыйныя рэаліі ХХІ стагоддзя.

Тэмы:
Жыццё, аздобленае традыцыямі, радуе (9)
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, БДУКМ, Беларусь

Галоўныя тэмы