00:27 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Статут ВКЛ 1588 года

Статут 1588 года кадыфікаваў беларускую мову і традыцыі

© Sputnik/
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
94101

Статут з'яўляецца помнікам беларускай юрыдычнай думкі, які мае высокую гістарычную і навуковую каштоўнасць.

28 студзеня 1588 года Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Ваза зацвердзіў Статут ВКЛ уласным прывілеем. Адгэтуль адлічваецца гісторыя самага знакамітага юрюдычнага помніка ў беларускай гісторыі. Усеагульны звод законаў тым самым завяршыў кадыфікацыю нормаў і правіл на тэрыторыі тагачаснай Беларусі.

На думку дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслава Даніловіча, "Статут 1588 года вельмі значны для беларуская гісторыі. Увогуле Статуты ВКЛ — гэта першыя зводы дакументаў у Еўропе, якія грунтаваліся на мясцовых законах. Іншыя краіны Еўропы карысталіся лацінскім правам".

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч
© Sputnik / Марина Серебрякова
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч

Паводле яго слоў, на тэрыторыі Беларусі ўзніклі Статуты на аснове мясцовых традыцый і звычаяў. Гэта быў важны этап устанаўлення беларускай прававой культуры. Вельмі разнастайныя юрыдычныя нормы знайшлі сваё адлюстраванне ў Статуце.

Вячаслаў Даніловіч лічыць асабліва важным тое, што "Статут 1588 года ў значнай ступені абараняў суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага ў рамках Рэчы Паспалітай, якая стварылася ў 1569 годзе. Шэраг яго нормаў нават супярэчылі ўмовам Люблюнскай уніі".

Напрылад, палякам забаранялася мець зямельныя ўладанні на тэрыторыі ВКЛ.

"Фактычна Статут сцвярджаў прыярытэт унутраных законаў ВКЛ над агульнымі законамі, якія прымаліся пад час стварэння Рэчы Паспалітай. Гэта вельмі знакавы момант, бо гэта працавала на суверэнітэт ВКЛ", — канстатаваў дырэктар Інстытута.

Статут 1588 года аказаў уплыў на прававую думку нашых суседзяў. Законы, якія дзейнічалі на тэрыторыі ВКЛ, былі вядомыя і на Усходзе, і на Захадзе.

"Вельмі важна, што Статут быў напісаны на старабеларускай мове — тагачаснай дзяржаўнай мове. Пры стварэнні Рэчы Паспалітай дзяржаўнай мовай у Польшчы была латынь, а на тэрыторыі ВКЛ старабеларуская мова", — рэзюмаваў Вячаслаў Даніловіч.

Старонкі Статута ВКЛ 1588 года
© Sputnik / Артем Бордовский
Старонкі Статута ВКЛ 1588 года

Цікава, што ў самім Вялікім Княстве Літоўскім Статут ствараўся на падставе працы спецыяльнай камісіі, якая складалася са спецыялістаў па праве, а таксама шляхціцаў, якіх з рэкамендацыямі дасылалі паветы ў Вільню. Многія лічаць, што аўтарам Статута 1588 года быў Леў Сапега, але насамрэч ён толькі напісаў уступнае слова да Статут. Сам помнік беларускай прававой думкі быў рэзультатам супольнай працы.

Шляхта ВКЛ не лічыла яго дасканалым зводам законаў і нават на пачатку XVII стагоддзя была ўтворана спецыяльная камісія, якая павінна была распрацаваць папраўкі да Статута. Камісія скончыла сваю працу ганебна. Яна не толькі не выпрацавала паправак, але і праела ўсе выдаткаваныя на працу грошы.

Затое пры прыняцці ў Маскоўскай дзяржаве Саборнага ўлажэння 1649 года Земскі сабор за ўзор прыняў менавіта Статут ВКЛ. Увогуле на тэрыторыі беларусі Статут і яго нормы дзейнічалі да 1840 года. Гэта сведчыць пра дасканаласць выпрацаваных юрыдычных норм і правілаў.

Тэги:
ВКЛ, Статут, Гісторыя, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Вячаслаў Даніловіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы