Статут ВКЛ 1588 года прэзентавалі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

© SputnikСтатут ВКЛ 1588
Статут ВКЛ 1588 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі студэнт выкупіў старажытны кодэкс у польскага калекцыянера.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Дакумент быў выдадзены ў 1774 годзе, новым уладальнікам славутага гістарычнага пісьменнага помніка прававой думкі стаў студэнт шостага курса гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Радкоў, паведамляе сайт газеты "Звязда".

На здабычу статута Радкоў затраціў паўгады. Студэнт уклаў свае ўласныя грошы, каб здабыць гістарычны дакумент, і толькі пасля таго, як кніга апынулася ў андрэевых руках, яна трапіла ў Прэзідэнцкую бібліятэку.

Статут ВкЛ 1588 - Sputnik Беларусь
Першая еўрапейская канстытуцыя была прынята 3 мая на беларускіх землях

"Сяргей Квачан, дырэктар бібліятэкі, папрасіў паспрыяць у пошуках Статута ВКЛ. Так сталася, што знайшоў я выданне ў аднаго з гданьскіх калекцыянераў праз інтэрнэт. Каштавала яно каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў. На ўсё ў нас пайшло паўгода. Цяжка пераацаніць дапамогу майго настаўніка і навукоўцы Дзмітрыя Яцкевіча, які выконваў ролю эксперта, а таксама прывёз фаліянт", — распавёў Радкоў у інтэрв'ю газеце "Звязда".

Дарэчы, гэта ўжо далёка не першы падобны ўчынак Радкова. Тры гады таму разам з Аляксеем Бацюковым, дырэктарам музея гісторыі Магілёва, і Дзмітрыем Яцкевічам, сённяшнім намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", быў вернуты Беларусі яшчэ адзін Статут ВкЛ.

Статут ВКЛ 1588 — Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага, дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі, з'яўляецца аднім з першых кадэфікаваных зборнікаў Еўропы, лічыцца помнікам грамадска-палітычнай і прававой думкі на тэрыторыі ўсходніх славян эпохі позняга Сярэднявечча. 

Стужка навiн
0