04:19 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Вышыванкі на розны густ

Ярмоленка падарыў Лешчанку вышыванку: прыгожа, модна і з душой

© Sputnik/ Вольга Караленка
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
5231

Калі не ведаеце, што падарыць босу, сябру або любімаму чалавеку, паўтарыце падарунак Анатоля Ярмоленкі. Вядомы беларускі спявак падарыў да юбілею не менш вядомаму расійскаму сябру Льву Лешчанку вышываную кашулю.

Вольга Караленка, Sputnik.

Зіма — не сезон для турыстаў, таму і ў спецыфічных сувенірных крамах Траецкага прадмесця зараз зацішша. Прадавец галярэі "Славутыя майстры", якая размешчана побач з адным з домікаў на набярэжнай, Тамара Прохарава паспявае кожнаму з завітаўшых прысвяціць столькі часу, колькі было б немагчыма спякотным летам. Ну а цяпер не толькі прапаноўвае завітаўшай дзяўчыне розныя фасоны вышыванак, але і падбірае да іх паяскі, завушніцы, вянкі.

Пасуюць да джынсаў

Патэнцыйнай пакупніцай аказалася расіянка Каця Барабашава. У Мінск яна прыехала да сяброў па перапісцы. Будучы паракладчык — студэнтка Варонежскага ўніверсітэта — мае далёкія беларускія карані па дзядулі. Мабыць, гэта і паўплывала на любоў да арнаменту, вопратку з якім яна мэтанакіравана шукала па магазінах горада.

Дзяўчына з Варонежа
© Sputnik/ Вольга Караленка
Дзяўчына з Варонежа

— Была ў "Сталіцы", бачыла фабрычны тавар, але захацелася ручной работы, таму завітала сюды.

Дарэчы, у "Галерэі" можна знайсці вышыванкі і аўтарскія, і фабрычныя такіх вядомых вытворцаў, як Аршанскі льнокамбінат, "Скарбніца", брэсцкі "Этнапіпл" ды і многіх іншых.

Работы розняцца і па тыпу тканіны, нават калі на адной і той жа напісана "лён", і па кошце. Вышыванку можна набыць ад 30-40 рублёў да 150-200. Вельмі многа фактараў уплывае на кошт, хоць некаторыя ляжаць на паверхні. Ручную вышыўку маленькімі крыжыкамі лёгка адрозніць ад машыннай, на першыя кошт звычайна вышэйшы.

Вышыванкі на ўсе памеры
© Sputnik/ Вольга Караленка
Вышыванкі на ўсе памеры

Хоць і незаўсёды. Па словах вядучага спецыяліста, кансультанта галерэі "Славутасць" Мірыны Каржанеўскай, усё залежыць ад аўтара. "Многія ставяць рэальныя цэны, таму і аўтарскія работы бываюць танней за фабрычныя. Мне вельмі падабаецца спалучэнне кошту і якасці у аршанскай і брэсцкай фабрык. Разнастайны асартымент. Але галоўнае — тая энергетыка, якая сыходзіць з вышываных рэчаў. Мы ж не проста прадаём, мы падбіраем, зыходзячы з падзеі. Вось, напрыклад, вельмі часта набываюць ручнікі. Пытаемся, для чаго канкрэтна: маладым пад ногі паслаць ці каб хлеб-соль на ім паднесці. Арнамент жа ўсюды розны. Птушачкі адна за адной ідуць — перыяд заляцання. Калі адна насупраць другой і так званы вазон у цэнтры — на вяселле як сімвал дабрабыту і дастатку".

За выбарам вышыванкі
© Sputnik/ Вольга Караленка
За выбарам вышыванкі

Нашу размову тым часам перабівае пакупніца. Маша выбрала чырвоную майку з арнаментам, на этыкетцы якой таксама апісанне: сімвал прыгажосці, росквіту. Падыйдзе сяброўцы з Польшчы, для якой дзяўчына і шукала падарунак. Яна год працуе валанцёрам у Беларусі, вельмі цікавіцца нашай мовай, культурай, таму і выбірала "беларускую" майку.

Дарэчы, моладзь сярод вышыванак шукае менавіта лёгкія фуфайкі. Якія пасуюць да джынсаў і летніх спадніц.

А вось Тамара Іванаўна заўсёды прапаноўвае маладым наведвальнікам прымерыць блакітныя вышыванкі, паколькі ведае, як яны пасуюць да джынсаў. А апрануўшы, іх ужо не хочацца і здымаць.

А як вышыванкі мяняюць твар! Каця, далучыўшы яшчэ вяночак ды паясок, ператварылася ў тыповую беларускую прыгажуню.

Вышыванка чорная
© Sputnik/ Вольга Караленка
Вышыванка чорная

Колеравыя адценні можна выбраць любыя — ад традыцыйнага белага да чорнага, як і тып гузікаў, арнамент і яго памер.

Нягледзячы на тое, што сцены аднаго з пакояў завешаны кашулямі і сукенкамі, калі вам нешта не падабаецца ці не аказалася вашага памеру, без пажаданай абноўкі вы не застанецеся.

Непасрэдна тут, у галерэі "Славутыя майстры", і выслухаюць вашы пажаданні, і нават здымуць меркі. Па папярэдняй дамоўленасці сюды прыходзіць майстар, якая і абмерыць, і падбярэ разам фасон. Варта толькі загадзя папярэдзіць.

Кліенты з падарачнымі сертыфікатамі

Ёсць у краме і асаблівыя кліенты, якія прыходзяць за вышываным адзеннем не з кашальком, а са спецыяльным сертыфікатам. Цікава, што выпускае іх не майстар ручных работ і нават не магазін — а пакупнік, хоць і не зусім звычайны — пастаянны. Гэта кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў, які і сам вельмі любіць натуральныя рэчы з лёну, і сябрам, знаёмым дорыць вышыванкі.

Спачатку дарыў рэчы, а цяпер вось сертыфікаты, каб кожны дагаджаў сабе сам.

Але самыя частыя пакупнікі беларускіх вышыванак, па словах прадаўцоў, не жахары Беоарусі, а іх нашчадкі-замежнікі. Тыя, хто па нейкіх прычынах пакінуў краіну, і зараз арнамент на ільне —  тая нітачка, што звязвае з радзімай.

Няма вышыванкі - пазначайся стужкай
© Sputnik/
Няма вышыванкі - пазначайся стужкай

Зразумела, што такая экалагічна чыстая кашуля — яшчэ і выдатны падарунак, які не сорам прыпаднесці на самыя важкія юбілеі. Зусім нядаўна вышыванку ў галерыі "Славутыя майстры" набыў Анатоль Ярмоленка для юбілею Льва Лешчанкі. Так што калі не ведаеце, які падарунак абраць — смела шукайце вышыванку. І для сябе, любімага, таксама. Да іх можна падабраць і мноства прыгожых дадаткаў, якія толькі падкрэсляць беларускасць: ад паяскоў да завушніц ці калье — вышыванага ці з бісеру. Такая рэч упрыгожыць любую вячэрнюю сукенку.

Вышыўка раскажа нават пра ўзрост

Цэнтр культуры і рамёстваў вёскі Каменюкі
© Sputnik / Дмитрий Босак.
Цэнтр культуры і рамёстваў вёскі Каменюкі

Дарэчы, па старадаўняй вышыванцы можна было сказаць пра ўзрост майстрыхі, а таксама аб месцы яе пражывання. Для Віцебшчыны акрамя асноўных колераў (чырвонага, чорнага) характэрныя шэра-блакітныя, а вось для паўднёвых рэгіёнаў Беларусі больш яркія арнаменты. З узростам жа зусім проста: дробным крыжыкам вышывалі незамужнія дзяўчаты, у якіх на гэта быў час, а вось ткацтвам займаліся ў асноўным замужнія жанчыны.

По теме

Маларыцкая майстрыца прысніла згубленае ткацтва пасля візіту Латушкі
Тэги:
Вышыванкі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы