19:35 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
  • Супрацоўніца музея адчыняе Склеп
  • Тыповы гарадскі склеп сярэдзіны ХХ стагоддзя
  • У Склепе ўсё так, як і было ў Якуба Коласа
  • Яблыкі захоўвалі ў драўляных скрынях
  • Якуб Колас выдатна рыхтаваў наліўкі
  • Наліўкі
  • Лядоўня
  • Марынады і варэнне
  • У нішах склепа - сапраўдныя нарыхтоўкі
  • Капуста з шынкоўкай
  • Склеп быў глыбокім, менавіта таму там захоўвалася трывалая тэмпература
© Sputnik Віктар Талочка
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Да 135-гадовага юбілею народнага паэта Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адкрыў новую стацыянарную выставу "Склеп".

Гэта адначасова і той самы склеп, які знаходзіўся на сядзібе Якуба Коласа, і рэканструкцыя гарадскога склепа сярэдзіны ХХ стагоддзя.
У экспазіцыі прадстаўлены лядоўня (першы халадзільнік без электрычнасці), просты цэбар, які, зрэшты, класік двойчы "зарыфмаваў". 

У падвальных нішах — сапраўдныя марынады, варэнне, наліўкі. Гэтую "амброзію боскую", так называў пясняр напой у трылогіі "На ростанях", Колас выдатна рыхтаваў. Экспазіцыю суправадзілі рэцэптамі з папулярнай "Кнігі аб здаровай і смачнай ежы" (асобнік 50-х гадоў), разнастайнымі спосабы захоўвання садавіны і гародніны, а вясной турыстаў абяцаюць частаваць бярозавым сокам са Стаўбцоўшчыны, якая 135 год таму падарыла свету Песняра.

Ва ўспамінах сучаснікаў і блізкіх сяброў Якуб Колас заўсёды выглядае руплівым і дбайным гаспадаром, заўзятым грыбніком і рыбаловам.

Да канца жыцця народны паэт давяраў народным прыкметам, клапаціўся аб добрым ураджаі, праводзячы разнастайныя доследы.
Ён сам даглядаў малады сад, які ўласнаручна пасадзіў у сваёй сядзібе, а некаторыя дрэвы захаваліся да гэтага часу.

 

Тэги:
Склеп, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Якуб Колас, Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    Последнее обновление: 15:38 11.07.2020
    15:38 11.07.2020

    Брэсцкі канструктывізм: экскурсія для знатакоў стылю

    Неабыякавыя берасцейцы стварылі праект папулярызацыі гарадской забудовы ў стылі канструктывізму. Для знатакоў міжваеннай архітэктуры яны падрыхтавалі анлайн карту, а гараджане могуць паўдзельнічаць у выратаванні помнікаў.

    4
    15
  • Агрэст
    Последнее обновление: 09:00 11.07.2020
    09:00 11.07.2020

    Віно і смажаныя кураняты: што яшчэ гатавалі нашы продкі з агрэсту

    Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лекавыя ўласцівасці агрэсту і прапануе прыгатаваць незвычайны дэлікатэс - кураня з агрэстам.

    195
  • Гасцёўня ў мінскім музей Янкі Купалы
    Последнее обновление: 13:28 07.07.2020
    13:28 07.07.2020

    Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы

    Чым частавалі сяброў і сваякоў у купалаўскім доме і навошта ў сенцах іх чакала нямецкая аўчарка, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

    541
  • Янка Купала: Таямніцы жыцця, кахання і смерці
    Последнее обновление: 08:52 07.07.2020
    08:52 07.07.2020

    Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці

    Да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Sputnik распавядае аб малавядомых фактах біяграфіі Янкі Купалы. Якую ролю ў жыцці народнага паэта адыгралі Уладзіслава Станкевіч і Паўліна Мядзелка, і што на самой справе адбылося ў гатэлі "Масква" 28 чэрвеня 1942 года.

    1460

Галоўныя тэмы