02:52 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасол РБ у Іспаніі Павел Латушка

Паэзію Багдановіча на іспанскай у Мадрыдзе прадставілі Макей і Латушка

© Фото: Vera Kuharava / Ediciones Irreverentes
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2330

Беларуска, якая шмат гадоў жыве ў Іспаніі, выдала на іспанскай мове зборнік вершаў Максіма Багдановіча.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Прэзентацыя зборніка вершаў Максіма Багдановіча на іспанскай мове адбылася ў Мадрыдзе ў кнігарні "Лос Эдзіторэс" з удзелам кіраўніка МЗС Уладзімірам Макеем і паслом у Іспаніі Паўлам Латушкам.

Упершыню ў Іспаніі на дзвюх мовах — беларускай і іспанскай — выдадзены зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ("Ecos de mi tierra"). Выданне прымеркавана да 100-годдзя са дня смерці геніяльнага беларускага паэта, пісьменніка, публіцыста, літаратурнага крытыка, якое адзначылі ў Беларусі і свеце 25 мая.

Праект выдання падрыхтаваны Верай Кухаравай, дырэктарам невялікага іспанскага выдавецтва "Ediciones Irreverentes", якім яна займаецца разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Рус. Вера Кухарава — беларуска, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і ўжо шмат гадоў жыве ў Іспаніі.

Вера Кухарева и Мигель Анхель де Рус
© Фото: Ediciones Irreverentes
Вера Кухарава і Мігель Анхель Рус

Пераклад вершаў Багдановіча зрабіла Анхель Эспіноса Руіс — гэта яе першы вопыт перакладу з беларускай мовы. У зборнік увайшлі 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта, фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, а таксама Дзяржаўнага музея Янкі Купалы.

Книга Максима Богдановича
© Фото: Vera Kuharava / Ediciones Irreverentes
Зборнік вершаў Максіма Багдановіча

Уступны артыкул напісаў Дзмітры Яцкевіч — дырэктар установы "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры".

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкін

Мерапрыемства супала з першым афіцыйным візітам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Каралеўства Іспанія і ўваходзіла ў праграму гэтага візіту. На прэзентацыі прысутнічаў пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Павел Латушка, часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія Аляксей Панфераў і ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Алікантэ Альфонса Хурада Мэса, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Мадрыдзе.

З іспанскага боку, разам з Анхель Эспіноса Руіс, паэткай і перакладчыцай, у прэзентацыі ўдзельнічаў Луіс Альберта дэ Куэнка — лаўрэат нацыянальнай прэміі паэзіі і перакладу, былы дырэктар нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі, акадэмік Каралеўскай акадэміі гісторыі.

Выдавецтва плануе і далей перакладаць беларускіх класікаў.

По теме

Да помніка Максіму Багдановічу ўрачыста ўсклалі кветкі
Паніхіда па Багдановічу прайшла ў Петрапаўлаўскім саборы
Тэги:
іспанская мова, Паэт, паэзія, МЗС Беларусі, Анхель Эспіноса Руіс, Максім Багдановіч, Павел Латушка, Уладзімір Макей, Мадрыд, Іспанія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы