У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"

© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіўСтудэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дагэтуль у Беларусі не знаходзілі мужчынскія ўпрыгожанні вікінгаў, так званыя "молаты Тора", што цалкам захаваліся.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. На археалагічным комплексе Кардон у Шумілінскім раёне знайшлі тры "молаты Тора" IX-X стагоддзяў, паведаміў кіраўнік археалагічнай практыкі гістарычнага факультэта БДУ Віталь Сідаровіч.

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Паводле яго словаў, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка зробленая студэнтамі гістфака падчас археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторы НАН Беларусі на архелагічным помніку "эпохі вікінгаў".

Віталь Сідаровіч патлумачыў, што дагэтуль у Беларусі не знаходзілі мужчынскія ўпрыгожанні вікінгаў, так званыя "молаты Тора", што цалкам захаваліся. Знаходкі былі выраблены ў Скандынавіі з жалеза прыблізна ў IX — пачатку X стагоддзя.

© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў"Малаточкi Тора" знайшлi ў Шумiлiнскiм раёне
Малаточкi Тора знайшлi ў Шумiлiнскiм раёне - Sputnik Беларусь
"Малаточкi Тора" знайшлi ў Шумiлiнскiм раёне

Археолаг патлумачыў, што ў той час пашыралася мода на іх, бо такім чынам вікінгі, якія былі паганцамі па веравызнанні, супрацьпастаўлялі сябе хрысціянам.

Гэта ўжо другая экспедыцыя на комплекс археалагічных помнікаў Кардон з удзелам навукоўцаў з Гістарычнага факультутэта БДУ, Інстыту гісторыі НАН, Полацкага і Віцебскага ўніверсітэтаў.

© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіўАрхеалагічныя знаходкі. Тыгель
Археалагічныя знаходкі. Тыгель - Sputnik Беларусь
Археалагічныя знаходкі. Тыгель

Падчас экспедыцыі таксама былі знойдзены маленькі льячак і тыгель, што сведчыць пра тое, што ў гэтым паселішчы вікінгаў была свая бронзаліцейная майстэрня.

© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіўАрхеалагічныя знаходкі. Прылада для ліцця бронзы
Археалагічныя знаходкі. Прылада для ліцця бронзы - Sputnik Беларусь
Археалагічныя знаходкі. Прылада для ліцця бронзы

Віталь Сідаровіч расказаў таксама, што археолагі знайшлі ледаходны шып. Гэта спецыяльная прылада, якую вікінгі чаплялі на абутак, каб хадзіць па лёдзе.

Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

Акадэмія навук Беларусі вызначыла топ-10 дасягненняў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год. У дзясятку трапіў археалагічны комплекс: Кардон Віцебскага Падзвіння — унікальны для Усходняй Еўропы помнік эпохі вікінгаў (VIII-X стст.).

Матэрыялы комплексу даказваюць удзел скандынаваў у развіцці гандлёва-эканамічнага патэнцыялу рэгіёну, раскрываюць яго шырокія міжнародныя сувязі і вядучую ролю ў фарміраванні Дняпроўска-ловацкага адрэзка шляху "з варагаў у грэкі" на ранняй стадыі (IX — сярэдзіна X стст.) фарміравання дзяржаўных структур ва ўсходніх славян.

Стужка навiн
0