12:15 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Чырвоны касцёл, архіўнае фота

Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўку для кананізацыі Ігната Дамейкі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

У касцёле ў дзень 215-годдзя нашага слыннага суайчынніка, адбылася ўрачыстая святая Імша, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі сям’і Дамейкаў.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Ігната Дамейкі (1802 — 1889), ураджэнца Беларусі, даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі, паведамляе афіцыйны сайт Чырвонага касцёла.

Паводле паведамлення, пра гэтую навіну даведаўся ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла Уладыслаў Завальнюк падчас прыёму дэлегацыі з Чылі.

У касцёле 31 ліпеня, у дзень 215-годдзя нашага слыннага суайчынніка, адбылася ўрачыстая святая Імша, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі сям'і Дамейкаў.

"Я вельмі ўсхвалявана цырымоніяй, — сказала сеньёра Паз Дамейка, праўнучка Ігната Дамейкі. — Мне вельмі прыемна бачыць яго партрэт у касцёле і ікону Божай Маці, перад якой ён маліўся. Дон Ігнацыё быў добрым мужам і сем'янінам, таму ў яго ў Чылі шмат нашчадкаў, сям'я даволі вялікая…"

Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў дзень памяці святога Ігната Лаёлы ў мястэчку Вялікая Мядведка Наваградскага павета. Пасля смерці яго бацькі маці засталася з трыма сынамі і дзвюма дочкамі. Ігнат Дамейка выхоўваўся ў доме свайго дзядзькі Юзафа на Лідчыне. З 1812 году разам са старэйшым братам Адамам Дамейкам Ігнат навучаўся ў школе ордэну піяраў у Шчучыне. Па сканчэнні школы ў 1816 годзе паступіў на фізiка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэту. У 1830 годзе ён адправіўся ў Літву, а потым — у Польшчу і Германію. У 1834 годзе Ігнат Дамейка паступіў у Горную школу ў Парыжы. У 1837 годзе ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой Рэчы Паспалітай.

У 1838 годзе Ігнат Дамейка атрымаў званне прафэсара, а ў 1847 годзе ён атрымаў кафедру хіміі ў Чылійскім унівэрсітэце ў Сант'яга. У снежні 1848 года ён стаў грамадзянінам Чылі. У 47-гадовым узросце даследчык пазнаёміўся з прыгожай 16-гадовай чылійкай Энрыкетай Сотамаёр Гусман (1834 — 1870) і 7 ліпеня 1850 пабраўся з ёй шлюбам, яны пражылі разам яшчэ дваццаць гадоў.

У Чылі вельмі шануюць беларускага вучонага. Імя Дамейкі носіць вулканічны ланцуг гораў у Андах (Cordillera Domeyko); мінерал дамейкіт (domeykite, Cu3As); фіялкавая кветка (Viola domeykana); малая планета 2784 Domeyko; шэраг аб'ектаў тапанімікі і грамадскіх установаў па ўсім свеце.

У Чылі ёсць невялікае мястэчка Дамейка ў адміністрацыйным рэгіёне Атакама, паміж гарадамі Ла-Сэрэна і Вальенар, у якім жыве каля тысячы жыхароў. Пуэрта-Дамейка (Puerto Domeyko) — порт Дамейкі на паўднёва-заходнім беразе возера Льянкіуэ (Llanquihue) — другога па велічыні возера ў Чылі. Lugarejo Domeyko — пасёлак каля порта Дамейка. У Сант'яга стаіць помнік "Грандэ Эдукатору". У яго гонар названыя вуліцы ў Сант'яга-дэ-Чылі, Вальпараісе і яшчэ ў васьмі гарадах Чылі, а таксама ў Вільні, Мінску і Наваградку.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Касцёл Святога Сымона і Алены, Ігнат Дамейка, Чылі, Беларусь

Галоўныя тэмы