20:16 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Помнік Францыску Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навукоўцы: Скарына па праву лічыцца беларускім першадрукаром

© Sputnik / Виктор Толочко
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (34)
3420

Прадмовы да сваіх кніг Францыск Скарына пісаў на старабеларускай мове, а для бібліі скарыстаў царкоўнаславянскую.

МІНСК, 5 жніўня — Sputnik. Прыналежнасць Францыска Скарыны да беларускай культуры не выклікае сумнёваў, такое меркаванне падчас відэамаста на Sputnik выказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Па яго словах, жыхары Вялікага Княства Літоўскага называлі сябе русінамі ці літвінамі, але выразна аддзялялі сябе ад жыхароў Масковіі, якіх называлі маскавітамі. Пры гэтым усе разам яны былі носьбітамі культуры Старажытнай Русі.

Алесь Суша сказаў, што Скарына быў прадаўжальнікам культурнай традыцыі Русі і адрасаваў сваю кнігу насельніцтву беларускіх, украінскіх і расійскіх зямель.

"Беларусы не спрабуюць "прыватызаваць" вобраз Скарыны. Рускія навукоўцы Пётр Уладзіміраў і Яўген Неміроўскі называюць Скарыну беларускім першадрукаром. Мы можам з поўнай упэўненасцю казаць пра беларускую мову ў прадмовах Скарыны", — падкрэсліў беларускі навуковец.

Ён нагадаў, што цяпер усе кажуць пра Леанарда да Вінчы, як аб выбітным італьянскім навукоўцы, хоць у той час Італіі не існавала. Марціна Лютэра таксама адносяць да нямецкай культуры, але і Германіі ў той час не было. Дзеячы мінулага звязваюцца з этнакультурнымі фармацыямі і палітычнымі ўтварэннямі сучаснасці.

"Скарына нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ён пісаў свае арыгінальныя тэксты на старабеларускай мове. Мы, безумоўна, маем магчымасць суадносіць Скарыну з культурай Беларусі", — упэўнены Алесь Суша.

У сваю чаргу загадчык аддзела Цэнтра даследаванняў кніжнай культуры Навуковага і выдавецкага цэнтра "Наука" Расійскай акадэміі навук Дзмітрый Бакун лічыць, што ніякіх праблем з "прыватызацыяй" Беларуссю асобы Скарыны не існуе.

Па яго словах, у эпоху Францыска Скарыны можна казаць аб Беларусі і Расіі, але не ў сучасным разуменні. Скарына звяртаўся да супольнасці людзей, якая карысталася рускай мовай, але не сучаснай, а той, з якой пасля сфармаваліся беларуская, руская і ўкраінская.

"Скарына друкаваў свае кнігі на беларускім ізводзе царкоўнаславянскай мовы. Гэта беларускі першадрукар, які адрасаваў біблію насельніцтву Вялікага Княства Літоўскага. Гэта не была Літва ў цяперашнім разуменні гэтага слова. Гэта была тэрыторыя з усходнеславянскім насельніцтвам, з якой пасля сфармавалася Беларусь і Украіна, і часткова заходнія раёны Расіі", — распавёў Дзмітрый Бакун.

Расійскі вучоны адзначыў, што кніжная традыцыя Францыска Скарыны шырэй Беларусі, таму што аказала ўплыў і на Івана Фёдарава. Ёсць гіпотэза, што памочнік расійскага першадрукара Пётр Мсціславец быў вучнем Скарыны.      

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (34)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
Великое Княжество Литовское, Франциск Скорина, Расійская акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Алесь Суша, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы