18:59 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Від з гары Гедыміна ў Вільнюсе

На гары Гедыміна, верагодна, знайшлі магілу Каліноўскага

© Sputnik Юлія Хвошч
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Апоўзень на гары Гедыміна (15)
21530

Літоўскія навукоўцы заяўляюць, што ім, магчыма, удалося выявіць на гары Гедыміна астанкі кіраўніка паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Літоўскія навукоўцы заявілі, што падчас раскопак на гары Гедыміна, якая знаходзіцца ў аварыйным стане, яны выявілі астанкі Кастуся Каліноўскага, паведамляе Sputnik Літва.

Чалавечыя астанкі былі знойдзеныя пры раскопках на вяршыні гары Гедыміна, якія пачаліся пасля серыі апоўзняў 2016-2017 гадоў. Геадэзічныя даследаванні горы сумясцілі з археалагічнымі раскопкамі, падчас якіх і былі знойдзеныя астанкі Серакоўскага. На гэта ўказаў знойдзены заручальны пярсцёнак, які паводле гістарычных дакументаў дакладна належала лідару паўстання.

Тое, што ў пахаванні могуць знаходзіцца і астанкі Каліноўскага, прафесар кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Вільнюскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас заявіў толькі сёння. Аднак пакуль адназначна сцвярджаць гэта прафесар не спяшаецца і адзначае, што яшчэ неабходна завяршыць даследаванне ўсіх астанкаў, выяўленых на гары Гедыміна падчас раскопак.

Пярсцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму
Пярсцёнак, які належаў Зыгмунту Серакоўскаму

Між тым навуковы супрацоўнік універсітэта імя Вітаўта Вялікага Андрэй Казакевіч паведаміў журналістам, што юрыст, публіцыст і паэт Каліноўскі быў прызнаны героем Беларусі яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя і нават за савецкім часам яго імя не было выкраслена з гэтага спісу. Хутчэй за ўсё, з-за левых поглядаў Каліноўскага, якія ўхваляліся савецкай уладай.

"У многіх беларускіх гарадах да гэтага часу ёсць вуліцы, названыя імем Каліноўскага. Гэта досыць унікальная асоба, ваенны і палітычны дзеяч, памяць аб якім увекавечана на вуліцах, у падручніках", — адзначыў Казакевіч.

Гісторык таксама дадаў, што калі вучоныя пацвердзяць, што знойдзеныя парэшткі належаць Каліноўскаму, то гэта будзе мець вялікае гістарычнае значэнне для Беларусі.

Тэмы:
Апоўзень на гары Гедыміна (15)
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Кастусь Каліноўскі, Вільнюс, Літва, Беларусь

Галоўныя тэмы