20:32 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Подпісы на карце Томаша Макоўскага зроблены на лацінскай мове

У Мінску прэзентавалі першую дакладную карту ВКЛ

© Sputnik / Артем Бордовский
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
18340

Галерэя "Арт-Беларусь" далучыла да пастаяннай экспазіцыі карту Вялікага Княства Літоўскага, створаную ў XVII стагоддзі Томашам Макоўскім.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Першая маштабная карта Вялікага Княства Літоўскага была створана па замове Мікалая Радзівіла Сіроткі. Збор матэрыялу для яе праходзіў у канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў у Нясвіжы.

Усяго на ёй пазначана 1 тыс. 39 населеных пунктаў, у тым ліку 544 у ВКЛ, з іх 342 на тэрыторыі Беларусі. Усе надпісы зроблены на лацінскай мове, большая частка з іх — гістарычныя дадзеныя, каментары да населеных пунктаў, а маштаб складае 1:1 300 000.

Карта ВКЛ 1630-ыя гады
© Sputnik / Артем Бордовский
Карта ВКЛ 1630-ыя гады

Аўтарамі карты з'яўляюцца Томаш Макоўскі (1575 — каля 1630) — друкар, мастак і гравёр пры двары князя Радзівіла ў Нясвіжы і Гесель Герытс (1581-1632) — галандскі гравёр і картограф амстэрдамскага выдавецкага дома "Блау". Карта была надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе вядомым выдаўцом Вілемам Янсзонам Блау (1571-1638).

На прэзентацыі карты ВКЛ Томаша Макоўскага
© Sputnik / Артем Бордовский
Начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі Белгазпрамбанка Аляксей Федарынчык і прэс-сакратар Сяргей Скляраў

Дзякуючы гэтай карце на ўсходзе Еўропы знікла белая пляма. Гэта была самая папулярная крыніца ў свой час сярод еўрапейскіх картографаў, а копіі карты, уключаныя ў розныя атласы, захоўваліся пры каралеўскіх дварах па ўсёй Еўропе.

На карце акрамя малюнкаў ёсць падрабязныя каментары пра жыццё ў ВКЛ
© Sputnik / Артем Бордовский
На карце акрамя малюнкаў ёсць падрабязныя каментары пра жыццё ў ВКЛ

Першапачатковы экзэмпляр карты не захаваўся, а на выставе ў галерэі "Арт-Беларусь" прадстаўлена пазнейшая копія, якая была зроблена з чатырох ксілаграфічных дошак.

Незабыўную атмасферу для наведвальнікаў прэзентацыі карты ВКЛ зрабіў гурт Re1ikt, які ў камернай абстаноўцы выканаў свае самыя вядомыя песні.

Тэги:
карта, ВКЛ, "Арт-Беларусь", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы