13:08 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

Адноўлены помнік італьянскай літаратуры — падарунак галоўнаму кнігасховішчу Беларусі ад Таварыства Дантэ Аліг'еры.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Факсіміле самага старажытнага манускрыпта "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры папоўніліся архівы Нацыянальнай бібліятэкі.

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў межах 17-га Сусветнага тыдня італьянскай мовы, які стартаваў 16 кастрычніка. 2017-ы ў Беларусі праходзіць пад знакам італьянскай культуры, сімвалізуючы 25-годдзе са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

"Зараз у беларусаў ёсць магчымасць параўнаць друкаваны арыгінал — у Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца фларэнтыйскае выданне "Боскай камедыі" 1483 года — з рукапісным узорам", — адзначыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

У межах мерапрыемства таксама была прадстаўлена канцэпцыя першага італьянска-беларускага слоўніка, які змесціць актуальную лексіку, у тым ліку новыя словы, якія пранікаюць у мастацкую літаратуру з публіцыстыкі.

Новае выданне, на думку складальнікаў, будзе карыстацца попытам як у перакладчыкаў, рэдактараў, выкладчыкаў і вучняў, так і ў навукоўцаў і картографаў. 

Тэги:
гісторыя, Культура, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Беларусь

Галоўныя тэмы