00:25 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кніга Іова Францыска Скарыны

У Літве выпусцілі манету, прысвечаную Бібліі Францыска Скарыны

© Sputnik / Артем Бордовский
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
4920

Францыск Скарына не толькі выдаў першую кнігу на старабеларускай мове, але і першым пачаў выдаваць кнігі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Банк Літвы выпусціў новую калекцыйную срэбраную манету наміналам €20, прысвечаную 500-годдзю выдання Бібліі Францыскам Скарынам.

У 1517 годзе ў Празе пабачыла свет "Біблія", а ўжо ў 1522 годзе ў Вільні Скарына выдаў "Малую падарожную кнігу". Першай беларускай друкаванай кнігай стаў скарынаўскі "Псалтыр".

Францыск Скарына не толькі выдаў першую кнігу на старабеларускай мове, але і першым пачаў выдаваць кнігі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Сёння ў свеце існуюць 519 адзінак асобнікаў — гэта фізічна вядомыя экзэмпляры выданняў Францыска Скарыны. Акрамя таго, беларускія даследчыкі атрымалі лічбавыя копіі гэтых выданняў, і для навуковай супольнасці ёсць магчымасць з імі працаваць.

Поўных асобнікаў "Малой падарожнай кніжкі" не захавалася. Найбольш поўныя выданні маюцца ў бібліятэках Масквы, Капенгагена і Санкт-Пецярбурга. Самыя поўныя — у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (20 кніг), у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене (18 кніг).

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
нумизматика, Францыск Скарына, Вільнюс, Літва
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы