Стары замак у Гродне чакае рэстаўрацыя ў стыле Гучы

© Sputnik / Іна ГрышукСтары замак у Гродне
Стары замак у Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будаўнічы праект рэстаўрацыі Старога замка ў Гродне зацверджаны Міністэрствам культуры, змяняцца ён не будзе, але на яго рэалізацыю пакуль выдзелены 7 адсоткаў ад патрэбнай сумы.

ГРОДНА, 31 кас — Sputnik, Іна Грышук. Стары замак у Гродне ўжо амаль месяц рыхтуюць да рэстаўрацыі, якую чакалі амаль 25 гадоў. Аб тэрмінах заканчэння работ казаць ніхто не бярэцца. Тым не менш, ужо зараз можна сказаць дакладна: стары дворык былой рэзідэнцыі караля Баторыя з яго відамі на Нёман гараджане не ўбачаць ніколі. А сам замак паступова стане ператварацца ў праект, прапанаваны Бачковым.

Спецыялісты лічаць праект рэйстаўрацыі шкодным >>

Пешаходны мост — для турыстаў, каменны — для будаўнікоў

Зараз у дворыку Старога замка з'явіўся зялёны плот і вагончык, па старадаўнім мосце ходзяць рабочыя і ездзіць будаўнічая тэхніка.

© Sputnik / Іна ГрышукУ двары Старога замка будаўнічую пляцоўку ўжо абгарадзілі
У двары Старога замка будаўнічую пляцоўку ўжо абгарадзілі - Sputnik Беларусь
У двары Старога замка будаўнічую пляцоўку ўжо абгарадзілі

У самога краю гары, бліжэй да аркі, працуюць археолагі.

© Sputnik / Іна ГрышукМесца раскопак археолагаў. На гэтым месцы ў будучыні размесціцца сцяна і так званая мерная ізба, якая прымыкае да сцяны.
Месца раскопак археолагаў. На гэтым месцы ў будучыні размесціцца сцяна і так званая мерная ізба, якая прымыкае да сцяны. - Sputnik Беларусь
Месца раскопак археолагаў. На гэтым месцы ў будучыні размесціцца сцяна і так званая мерная ізба, якая прымыкае да сцяны.

"Падчас рэстаўрацыі трэба будаваць новыя будынкі, якія патрэбныя для функцыянавання будучага музейнага комплексу. У гэтым месцы ёсць культурныя слаі, дзе не праводзіліся раскопкі", — тлумачыць дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

У падрыхтоўчы перыяд уключана будаўніцтва часовага пешаходнага маста побач з каменным.

"Па цяперашнім мосце будзе хадзіць будаўнічая тэхніка, а па часовым мосце — турысты", — удакладняе дырэктар.

© Sputnik / Іна ГрышукПешаходны мост амаль гатовы
Пешаходны мост амаль гатовы - Sputnik Беларусь
Пешаходны мост амаль гатовы

Па яго словах, на час рэстаўрацыі гісторыка-археалагічны музей, які месціцца ў будынку замка, закрываць не стануць. Будаўнічыя работы будуць весціся побач — у двары комплексу. Як патлумачыў Кітурка, усе працы па рэстаўрацыі замка падзялілі на тры этапы. Замкам плануюць займацца ў другую чаргу, а тэрыторыяй двара, дзе цяпер месціцца Ніжняя царква XII стагоддзя, — у трэцюю.

Праект зацверджаны

Працы, якія неўзабаве пачнуцца на тэрыторыі замка, называюць "Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка ў Гродне". У яго аснове ляжыць праект Уладзіміра Бачкова, які быў прапанаваны яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

© Sputnik / Іна ГрышукПашпарт аб'екта
Пашпарт аб'екта - Sputnik Беларусь
Пашпарт аб'екта

Праект першай частцы быў замоўлены ў Праектным інстытуце "Гроднаграмадзянпраект" у 2007 годзе, затым фінансаванне перарвалася і аднавілася толькі ў 2014 годзе. У 2017 годзе арганізацыя скончыла праект, у канцы жніўня ўзгаднілі яго ў Міністэрстве культуры, унеслі папраўкі, прайшлі дзяржаўную экспертызу. Да распрацоўкі будаўнічага праекта другой чаргі комплексу (замка) не прыступалі.

Замак, як у Гучы

Па задумцы распрацоўнікаў, замак і прылеглыя да яго пабудовы павінны выглядаць гэтак жа, як і ў канцы XVI стагоддзя, калі яны былі пабудаваныя па замове Стэфана Баторыя італьянскім архітэктарам Санці Гучы.

Юрый Кітурка паказвае макет замка і тлумачыць, што першая чарга ўключае аднаўленне галерэі ад палаца да ўваходнай брамы, аднаўленне брамы, будаўніцтва сцяны над Нёманам да Сярэдняй вежы, мернай хаты, Сярэдняй вежы і камяніцы, якая прымыкае да яе.

© Sputnik / Іна ГрышукДырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка
Дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка - Sputnik Беларусь
Дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка

Такім чынам унутраны дворык замка стане закрытым. Палюбавацца на бераг Нёмана адсюль гараджане больш не змогуць ніколі. Руіны сцен на абрыве гары знясуць. Па словах Юрыя Кітурка, гэта пабудовы XIX стагоддзя, якія не маюць ніякага дачынення да архітэктуры Гучы. На гэтым месцы будзе стаяць сцяна вышынёй крыху больш за 5 метраў.

© Sputnik / Іна ГрышукТак будзе выглядаць паўднёва-заходняя частка замка з боку Нёмана пасля завяршэння работ. Злева - Сярэдняя вежа, побач з ёй - камяніца. Уваходная брама вырасце ў два разы.
Так будзе выглядаць паўднёва-заходняя частка замка з боку Нёмана пасля завяршэння работ. Злева - Сярэдняя вежа, побач з ёй - камяніца. Уваходная брама вырасце ў два разы. - Sputnik Беларусь
Так будзе выглядаць паўднёва-заходняя частка замка з боку Нёмана пасля завяршэння работ. Злева - Сярэдняя вежа, побач з ёй - камяніца. Уваходная брама вырасце ў два разы.

Па праекце, будынак уваходнай брамы вырасце амаль у два разы, побач з ёй з'явіцца аглядная пляцоўка. У двухпавярховай прыбудовы, якая прымыкае да брамы з боку Нёмана, прыбяруць другі паверх.

© Sputnik / Іна ГрышукВежа з аркай вырасце ў два разы, а другі паверх прыбудовы прыбяруць
Вежа з аркай вырасце ў два разы, а другі паверх прыбудовы прыбяруць - Sputnik Беларусь
Вежа з аркай вырасце ў два разы, а другі паверх прыбудовы прыбяруць

Вежы пабудуюць на палях

Ужо ў гэтым годзе пачнуцца працы па ўмацаванні схілу гары. Каб новыя будынкі трывала стаялі, іх падмуркі будуць стаяць на буранабіўных палях, даўжыня некаторых з іх будзе дасягаць 23 метраў.

Як патлумачыў Кітурка, гэта трэба, каб замкавая гара вытрымала новыя пабудовы і каб яны стаялі на надзейнай "падушцы". Справа ў тым, што сам пагорак, на якім збудаваны Стары замак у старажытнасці, не меў такой вышыні. У XI стагоддзі ён знаходзіўся прыкладна на тым жа ўзроўні, на якім цяпер стаіць пажарная каланча. Але падчас кожнага новага будаўніцтва гэта месца пастаянна падсыпалі.

© Sputnik / Іна ГрышукЦяперашнія будынкі ўмацуюць
Цяперашнія будынкі ўмацуюць - Sputnik Беларусь
Цяперашнія будынкі ўмацуюць

Як удакладняе Кітурка, у насыпной частцы сустракаецца шмат кавалкаў дрэва, яна даволі неаднастайная па складзе. Трываласці недастаткова, каб на ёй можна было ўзводзіць паўнавартасныя пабудовы. А вось так званы мацярык, які знаходзіцца на глыбіні прыкладна 20 метраў, складаецца з суглінку, ён даволі трывалы, у ім няма пустэч і ўкрапванняў вапняка.

Далей будзе ўмацоўвацца тое, што цяпер засталося ад старадаўніх пабудоў. Да прыкладу, сцены, скляпенні ўваходнай групы, падмуркі.

Замак некалькі разоў адслужыў свой тэрмін

Сцены Старога і Новага замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя Гродзенскага замка разбурыць каралеўскую рэзідэнцыю

Цікаўлюся: "У якім стане цяпер замак?"

"Даўно выпрацаваў свой рэсурс, і не адзін раз", — адказвае Кітурка і запрашае прайсці на другі паверх уваходнай брамы. Раней тут размяшчаліся кабінеты музейных работнікаў. Зараз працуюць будаўнікі. Дырэктар паказвае аголеныя сцены, дзе-нідзе праз шчыліны прабіваецца вулічае святло. Гэта трэба вельмі моцна ўмацоўваць, таму што сцены і муры ў вельмі дрэнным стане.

"Пасля вайны ў XVII стагоддзі будынак быў разбураны. І сцены перакладалі, змянілі канфігурацыю. Гэтая вежа вышэй павінна быць", — адзначыў суразмоўца.

© Sputnik / Іна ГрышукУнутраны від на сцену вежы, якая глядзіць на Нёман. Можна ўбачыць, што раней тут было высокае акно. На верхняй арцы – рэшткі старажытнай фрэскі XVI стагоддзя.
Внутренний вид на стену башни, которая смотрит на Неман. Внутри видно, что раньше здесь было высокое окно. На верхней арке – следы старинной фрески, предположительно XVI века - Sputnik Беларусь
Унутраны від на сцену вежы, якая глядзіць на Нёман. Можна ўбачыць, што раней тут было высокае акно. На верхняй арцы – рэшткі старажытнай фрэскі XVI стагоддзя.

Ён паказвае, што нават неадмыслоўцу можна заўважыць, што сцены выкладзеныя рознай цэглай. "Дзе-нідзе засталіся сляды Гучы, але побач можна бачыць цагляны мур іншага колеру, гэта пазнейшыя пераробкі", — адзначае Кітурка.

© Sputnik / Іна ГрышукФрагмент фрэскі меркавана XVI стагоддзя
Фрагмент фрэскі меркавана XVI стагоддзя - Sputnik Беларусь
Фрагмент фрэскі меркавана XVI стагоддзя

Ён дадае: "Кожны раз замкавы комплекс рамантавалі і аднаўлялі, але кожны раз гэта было прыстасаванне пад паўсядзённыя патрэбы. Таму нельга казаць пра тое, што тут можна аднаўляць нешта на канец XVII або сярэдзіну XVIII стагоддзяў, таму што з гэтых часоў планаў больш засталося. Але ў XVIII стагоддзі замак стаў падобны на казарму, ад мінулага хараства нічога не засталося".

© Sputnik / Іна ГрышукПадлога, якая ляжала над аркай і ў іншых будынках уваходнай вежы, - гэта праца расійскіх будаўнікоў, XIX стагоддзе, пад ёй сабралася шмат будаўнічага смецця.
Падлога, якая ляжала над аркай і ў іншых будынках уваходнай вежы, - гэта праца расійскіх будаўнікоў, XIX стагоддзе, пад ёй сабралася шмат будаўнічага смецця. - Sputnik Беларусь
Падлога, якая ляжала над аркай і ў іншых будынках уваходнай вежы, - гэта праца расійскіх будаўнікоў, XIX стагоддзе, пад ёй сабралася шмат будаўнічага смецця.

"Калі кожны год па мільёне, то будзем будаваць 14 гадоў"

У пашпарце пазначаны даволі аптымістычны тэрмін заканчэння работ — канец 2019 года. Праўда, аб канкрэтных тэрмінах гаварыць пакуль ніхто не бярэцца. Тлумачаць — усё залежыць ад фінансавання.

У гэтым годзе на працы вылучаны 1 млн рублёў. Гэта крыху больш за 7 адсоткаў ад каштарыснага кошту ўсёй першай чаргі, якая складае каля 14 млн рублёў.

"1 мільён — гэта вельмі няшмат. Калі кожны год будуць вылучаць па такой суме, то 14 гадоў будзем будаваць", — жартуе дырэктар музея.

© Sputnik / Іна ГрышукРуіны Ніжняй царквы XII стагоддзя размешчаны ў двары замка і цяпер накрытыя збітым з дошак навесам
Руіны Ніжняй царквы XII стагоддзя размешчаны ў двары замка і цяпер накрытыя збітым з дошак навесам - Sputnik Беларусь
Руіны Ніжняй царквы XII стагоддзя размешчаны ў двары замка і цяпер накрытыя збітым з дошак навесам

Пры гэтым дадае, што калі б, да прыкладу, была выдзелена траціна сумы, то яе б не паспелі выдаткаваць, так як працы будуць ісці павольней, чым пры будаўніцтве звычайных аб'ектаў. Напрыклад, палі пад падмуркі будуць рабіцца невялікімі механізмамі, бо ў двор замка немагчыма прывезці сур'ёзную будаўнічую тэхніку.

© Sputnik / Іна ГрышукПа словах Юрыя Кітурка, ніжняя царква разбурылася яшчэ ў XII стагоддзі з-за нетрывалых сцен
Па словах Юрыя Кітурка, ніжняя царква разбурылася яшчэ ў XII стагоддзі з-за нетрывалых сцен - Sputnik Беларусь
Па словах Юрыя Кітурка, ніжняя царква разбурылася яшчэ ў XII стагоддзі з-за нетрывалых сцен

Дырэктар удакладняе: "Падрадчык сам цалкам не справіцца з гэтай працай, таму будзе прыцягваць субпадрадчыкаў. Аб'ект надзвычай складаны. Гэта не будаўніцтва дома або ГЦ, школы або паліклінікі па тыпавых праектах. У нас складаны рэльеф, сціснутыя ўмовы, помнік першай ахоўнай катэгорыі, які патрабуе надзвычай асцярожнага стаўлення. Таму будуць прыцягвацца спецыялізаваныя фірмы. А тыя работы, якія не патрабуюць вялікай кваліфікацыі, будуць рабіцца простымі будаўнікамі".

Дарэчы, названыя 14 мільёнаў рублёў павінны пайсці толькі на выкананне будаўнічых работ. У суму не ўключаны работы па афармленні ўнутраных інтэр'ераў пабудаваных будынкаў.

Стужка навiн
0