Рэканструкцыя Гродзенскага замка разбурыць каралеўскую рэзідэнцыю

© Sputnik / Ася ПоплавскаяСцены Старога і Новага замка ў Гродне
Сцены Старога і Новага замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Стары замак у Гродне можа моцна пацярпець, калі праект рэканструкцыі ўнікальнага замка будзе рэалізаваны, лічаць спецыялісты.

Праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне выклікаў шырокую дыскусію ў грамадскасці. Спецыялісты ў адзін голас заяўляюць аб тым, што праект ненавуковы і можа прывесці да страты помніка.

Sputnik вывучыў праблемныя пытанні аднаўлення гістарычнага помніка разам з кандыдатам гістарычных навук, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікалаем Волкавым.

Адзіная арыгінальная каралеўская рэзідэнцыя

Згарэўшы будынак старога піўзавода Гродна - Sputnik Беларусь
Гродна можа страціць палац XVII стагоддзя

Гродзенскі замак — гэта адзіная арыгінальная мураваная каралеўская рэзідэнцыя, якая захавалася ў Беларусі. Прычым у Вільні каралеўскі замак адбудаваны, але гэта не арыгінал. Варшаўскі замак быў разбураны падчас паўстання супраць нацыстаў у 1944 годзе. Зараз замак адбудаваны з нуля і гэта копія. Беларусь мае арыгінальны замак, які не мае аналагаў нават сярод суседзяў.

Мікалай Волкаў тлумачыць, што праблема палягае у тым, што навуковае абгрунтаванне праекта рэстаўрацыі па прызнанні аўтара Уладзіміра Бачкова было зроблена ў 1990 годзе. Прайшло ўжо 27 гадоў, а навуковая база не абноўленая.

Большая частка яго праекта скапіявана з даследаванняў польскага навукоўца міжваеннага часу Яраслава Вайцэхоўскага. Ён быў першым даследчыкам замка ў Гродне і натуральна ў яго ёсць памылкі ў даследваннях.

Беларускія архітэктары, якія рабілі праект рэстаўрацыі, не ацанілі крытычна яго працу і адсюль паўстала мноства грубых памылак.

© Photo : Николай ВолковПраект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова
Праект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Праект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова

Рэстаўрацыя ці фікцыя

Любы даследчык павінен працаваць з крыніцамі. Гэта аксіёма навуковай дзейнасці. Да нашага часу дайшлі чатыры інвентары замка, якія і з'яўляюцца асноўнай крыніцай па гісторыі Гродзенскага замка.

"Архітэктар Бачкоў і яго калегі не працавалі з крыніцамі і не ведаюць моў. Напрыклад, яны скапіявалі памылку, якую дапусціў пры апісанні брамы замка Вайцэхоўскі. Так, у адным з нямецкіх планаў XVIII стагоддзя напісана, што брама мела два паверхі. На падставе гэтага даследчык вырашыў, што паверхаў было тры, бо ў Польшчы першы паверх не улічваецца. Пры дэтальным вывучэнні нямецкай крыніцы робіцца зразумелым, што паверхі ў ёй улічваюцца разам з першым ад зямлі", — распавёў спецыяліст па мілітарнай гісторыі.

© Photo : Мікалай ВолкаўПамылкі ў праекце Уладзіміра Бачкова
Памылкі ў праекце Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Памылкі ў праекце Уладзіміра Бачкова

Інвентары таксама апісваюць толькі два паверхі, атрымліваецца, што праект Бачкова цалкам абсалютная фікцыя. Па гэтаму праекту да брамы далучана рэнесансная балюстрада, якая ўвогуле цалкам з'яўляецца фантазіяй архітэктара.

"Мы маем натуральную падмену працы з крыніцамі творчасцю. З боку Нёмана Бачкоў прапануе ўзвесці чатырохпавярховую вежу, што таксама з'яўляецца спробай архітэктурнай ідэалізацыі збудавання. Тым часам, крыніцы апісваюць на гэтым месцы трохпавярховую вежу, на версе якой была Алебастравая зала з трыма вокнамі. Згодна з праектам рэстаўрацыі там ужо восем вокнаў, што не адпавядае інвентарам", — падкрэслівае Мікалай Волкаў.

Рэалізацыя дадзенага праекта рэстаўрацыі — гэта спроба з дапамогаю фальсіфікацыі ўсіх запэўніць, што замак так і выглядаў.

© Photo : Мікалай ВолкаўНедарэчнасці, дапушчаныя ў праекце Уладзіміра Бачкова
Недарэчнасці, дапушчаныя ў праекце Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Недарэчнасці, дапушчаныя ў праекце Уладзіміра Бачкова

Навуковая дыскусія немагчыма

Мікалай Волкаў распавёў, што "два гады таму ў Гродне праходзіла навуковая канферэнцыя прысвечаная праблемам гродзенскіх замкаў. На ёй прысутнічаў Уладзімір Бачкоў, і я прадставіў сваю крытыку перад ім, спадзяючыся на дыскусію. Падчас канферэнцыі Уладзімір Бачкоў нічога не адказаў на заўвагі і не пракаментаваў, хоць гэта была крытка разгромная для праекта. Стала зразумела, што аўтары праекта не гатовыя да навуковай дыскусіі".

Спецыяліст прыгадаў, што яшчэ ў 2015 годзе зрабіў публікацыю матэрыялаў з мэтай арганізаваць навуковую дыскусію у пісьмовай форме, але адказу не дачакаўся.

Інстытут гісторыі быў вымушаны пісаць ліст з усімі заўвагамі ў Міністэрства культуры, бо яно замаўляла праект рэстаўрацыі замка ў Гродне.

Міністэрства культуры запрасіла на пасяджэнне Уладзіміра Бачкова з яго камандай і прадстаўнікоў Інстытута гісторыі. Бачкоў фактычна выклаў сваю старую пазіцыю, натуральна дыскусіі ніякай не было, ўсе засталіся пры сваіх меркаваннях.

Напачатку 2017 года на праект рэстаўрацыі былі выдаткаваныя грошы, але ж памылкі ўсе праектныя засталіся, бо нічога не было выпраўлена.

© Photo : Мікалай ВолкаўРэканструкцыя Гродненскага замка Паўла Татарнікава па матэрыялах Мікалая Волкава
Рэканструкцыя Гродненскага замка Паўла Татарнікава па матэрыялах Мікалая Волкава - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя Гродненскага замка Паўла Татарнікава па матэрыялах Мікалая Волкава

Бутафорыя замест каралеўскага замка

Гэта ўжо сістэмная праблема, бо рэстаўрацыя адрываецца ад помніка і існуе сама па сабе. Плануецца разабраць прыбудову да брамы, якая адносіцца да пачатку XVII стагоддзя, але рэстаўратары лічаць яе чамусьці малакаштоўнай. Прыбудова проста перашкаджае іх бачанню аднаўлення замка, і таму яе вырашылі разабраць. Гэты цалкам памылкова, бо будынку ўжо 400 гадоў, і ён з'яўляецца помнікам архітэктуры сам па сабе.

Сёння у замку захавалася аднапавярховая галерэя, дзе хадзілі каралі, а аўтары праекта прыдумалі другі паверх і хочуць яго збудаваць. Праблема зараз у тым, што першы паверх не можа вытрымаць другі, і таму каб яго збудаваць, трэба гістарычны першы паверх разабраць, фактычна помнік будзе знішчаны дзеля пабудовы бутафорыі.

Праект рэстаўрацыі з усімі памылкамі хутчэй за ўсё будзе прыняты, бо чыноўнікам важна асвоіць выдаткаваныя бюджэтныя сродкі.

"Зараз ідзе назапашванне новых ведаў, адкрываюцца новыя крыніцы, якія паказваюць, што праект памылковы. Але ж аўтары не хочуць адмаўляцца ад праекта, таму што яны выдаткавалі шмат часу і сродкаў на гэты праект. І ў гэтым зараз асноўная праблема", — акцэнтуе ўвагу гісторык.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі