22:48 24 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
5210

Па нарматывах будаўнічыя працы ў палацы Валовічаў у Свяцку павінны цягнуцца 30 месяцаў.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. У палацы роду Валовічаў у Свяцку, які быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па праекце італьянца Джузэпэ Сака, працягваюцца рэстаўрацыйныя працы, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

"Са студзеня гэтага года ідзе рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынкаў палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс", — распавёў начальнік мікрараёна забудовы ААТ "Гроднажылбуд" Віктар Барташ.

Паводле яго слоў, ужо падведзены інжынерныя сеткі. У левым флігелі з'явіўся новы дах. Гліняная чарапіца максімальна набліжана да той, што некалі была на будынку. Завершана ўстаноўка новых вокнаў.

Па левай галерэі скончана перакладка вонкавых сцен дваровага і паркавага фасадаў.

Па правым флігелі робіцца ўзмацненне падмурка, убранне маналітных сцен, іх уцяпленне, кладка даху. Па галерэі з гэтага ж боку — перакладка вонкавых сцен дваровага і паркавага фасадаў, падмурка, а таксама гідраізаляцыя.

"У цэнтральным будынку працы пакуль не вядуцца", — адзначыў Віктар Барташ. Там запланавана дадатковае даследаванне апорнай здольнасці будынка.

У гэтым памяшканні на другім паверсе захавалася некаторае старадаўняе ўбранне: роспіс на сценах, каміны, сцены з ляпнінай, люстра, драўлянае аздабленне вокнаў і дэкор дзвярэй.

Па нарматывах будаўнічыя працы ў палацы павінны цягнуцца 30 месяцаў.

По теме

Стары замак у Гродне чакае рэстаўрацыя ў стыле Гучы
Тэги:
реставрация, Гродзенская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы