https://bel.sputnik.by/20180418/grodno-klad-uznik-zoloto-1034894383.html
Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне
Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне
Sputnik Беларусь
Гісторык патлумачыў, чаму знойдзены ў Гродне залаты скарб яўрэйскага вязня могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. 18.04.2018, Sputnik Беларусь
2018-04-18T15:26+0300
2018-04-18T15:26+0300
2018-04-18T15:51+0300
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
гродна
скарб
беларускія скарбы: што, дзе, калі?
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103485/14/1034851426_0:118:1280:841_1920x0_80_0_0_cbeda7393125fc5f95e74582f6f34bc5.jpg
ГРОДНА, 18 кра — Sputnik, Іна Грышук. Залаты скарб, які знайшлі ў Гродне падчас рэканструкцыі старога яўрэйскага дома 14 красавіка, могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У гэтым выпадку яго кошт можа значна павялічыцца.У цяперашні час залаты скарб, знойдзены ў адзіным доме на вуліцы 2-й Працоўнай у Гродне, знаходзіцца на захоўванні ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна. Ужо цяпер гісторыкі вядуць гаворку пра тое, што яе трэба прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.Як патлумачыў Sputnik гісторык, малодшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Ян Лялевіч, прычын для гэтага некалькі. Па-першае, пра гэта можна казаць, бо такі статус атрымаў скарб з яўрэйскім золатам з вуліцы Антонава ў Гродне, які быў знойдзены напачатку 2016 года.Па-другое, скарб з вуліцы 2-й Працоўнай разы ў тры больш, чым папярэдні. У яго таксама ёсць трагічная гісторыя. Дом, дзе было схавана золата, напачатку вайны знаходзіўся на тэрыторыі Гродзенскага гета."Калі чалавек не вярнуўся за схаванымі скарбамі, значыць, не мог гэта зрабіць. Хутчэй за ўсё, ён быў фізічна знішчаны", — адзначыў Лялевіч.Ёсць вялікая верагоднасць, што гаспадар золата быў адным з яўрэйскіх вязняў. Прычым чалавекам досыць багатым. У 30-40-я гады мінулага стагоддзя на гэта золата можна было купіць некалькі дамоў у Гродне.Мінімальны кошт скрыначкі з золатам у наш час ацанілі ў 15 тысяч долараў — такая сума атрымаецца, калі здаць золата як лом. Калі залаты скарб прызнаюць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта значна павялічыць яго кошт.Месца ў будынку, дзе знайшлі скарб
Нагадаем, што ў знойдзенай 14 красавіка ў Гродне скрыначцы ляжала 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і міжваеннага польскага перыяду, больш за дзесятак кольцаў, два ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя зубныя каронкі і некалькі купчых дакументаў. Агульная вага залатых вырабаў — амаль 500 грам.Як растлумачыў дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка, усе пытанні па ацэнцы скарбу, выплатах і афармленню заяўкі на прызнанне яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю будуць вырашацца на мясцовым узроўні. Пытаннем аб тым, прызнаць ці не скарб гісторыка-культурнай каштоўнасцю, павінна займацца Міністэрства культуры.Аб дакладных тэрмінах пакуль казаць рана. Па законе, палову ад кошту скарбу ў роўных долях павінны атрымаць ўласнік будынка і будаўнік, які знайшоў шкатулку з каштоўнасцямі.
https://bel.sputnik.by/20180415/zoloto-evrej-klad-grodno-1034854559.html
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103485/14/1034851426_0:77:1280:882_1920x0_80_0_0_98ac488b12637ca262260095ae4d3577.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, гродна, скарб, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, гродна, скарб, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне
15:26 18.04.2018 (абноўлена: 15:51 18.04.2018) Гісторык патлумачыў, чаму знойдзены ў Гродне залаты скарб яўрэйскага вязня могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
ГРОДНА, 18 кра — Sputnik, Іна Грышук. Залаты скарб, які знайшлі ў Гродне падчас рэканструкцыі старога яўрэйскага дома 14 красавіка, могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У гэтым выпадку яго кошт можа значна павялічыцца.
У цяперашні час залаты скарб, знойдзены ў адзіным доме на вуліцы 2-й Працоўнай у Гродне, знаходзіцца на захоўванні ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна. Ужо цяпер гісторыкі вядуць гаворку пра тое, што яе трэба прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Як патлумачыў Sputnik гісторык, малодшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Ян Лялевіч, прычын для гэтага некалькі. Па-першае, пра гэта можна казаць, бо такі статус атрымаў скарб з яўрэйскім золатам з вуліцы Антонава ў Гродне, які быў знойдзены напачатку 2016 года.
Па-другое, скарб з вуліцы 2-й Працоўнай разы ў тры больш, чым папярэдні. У яго таксама ёсць трагічная гісторыя. Дом, дзе было схавана золата, напачатку вайны знаходзіўся на тэрыторыі Гродзенскага гета.
"Калі чалавек не вярнуўся за схаванымі скарбамі, значыць, не мог гэта зрабіць. Хутчэй за ўсё, ён быў фізічна знішчаны", — адзначыў Лялевіч.
Ёсць вялікая верагоднасць, што гаспадар золата быў адным з яўрэйскіх вязняў. Прычым чалавекам досыць багатым. У 30-40-я гады мінулага стагоддзя на гэта золата можна было купіць некалькі дамоў у Гродне.
Мінімальны кошт скрыначкі з золатам у наш час ацанілі ў 15 тысяч долараў — такая сума атрымаецца, калі здаць золата як лом. Калі залаты скарб прызнаюць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта значна павялічыць яго кошт.
Месца ў будынку, дзе знайшлі скарб
Нагадаем, што ў знойдзенай 14 красавіка ў Гродне скрыначцы ляжала 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і міжваеннага польскага перыяду, больш за дзесятак кольцаў, два ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя зубныя каронкі і некалькі купчых дакументаў. Агульная вага залатых вырабаў — амаль 500 грам.
Як растлумачыў дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка, усе пытанні па ацэнцы скарбу, выплатах і афармленню заяўкі на прызнанне яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю будуць вырашацца на мясцовым узроўні. Пытаннем аб тым, прызнаць ці не скарб гісторыка-культурнай каштоўнасцю, павінна займацца Міністэрства культуры.
Аб дакладных тэрмінах пакуль казаць рана. Па законе, палову ад кошту скарбу ў роўных долях павінны атрымаць ўласнік будынка і будаўнік, які знайшоў шкатулку з каштоўнасцямі.