01:23 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Дзьмухаўцы

Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ

© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (22)
18940

Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць любімы соус генія нямецкай літаратуры і дзеліцца рэцэптам напою, які дапаможа наладзіць асабістае жыццё.

З надыходам цяпла ў  агародзе з'явілася нямала пустазелля, але не спяшайцеся з праполкай, паколькі няма на свеце расліны, якая б не была карыснай чалавеку. Вось і крапіва, лебяда, снітка, агурочнік і дзьмухаўцы таксама прыйдуцца да справы.

Здаўна нашы продкі гатавалі з пустазелля смачныя стравы, і елі іх не толькі сяляне, але і шляхта. Прапаную рэцэпты напою з кветак дзьмухаўцоў, халадніка са шчаўя і любімай стравы Гётэ — франкфурцкага зялёнага соуса, інгрыдыенты якога растуць на кожным агародзе.

Халаднік са шчаўя

Інгрэдыенты:

  • Шчаўе
  • Снітка
  • Пер'е цыбулі
  • Малады кроп
  • Агурочнік або зялёны агурок
  • Яйка
  • Лыжка смятаны
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Усю зеляніну неабходна памыць, перабраць і пакрышыць.  Шчаўе — яго трэба ўзяць больш, чым астатняй зеляніны —  і снітку — толькі самыя маладыя парасткі — зварыць у пасоленай вадзе і астудзіць.

Халаднік са шчаўя
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Халаднік са шчаўя

Дадаць крышаную цыбулю, агурочны ліст або агурок, кроп і варанае яйка. Халаднік забяліць смятанай. Ядуць страву з варанай бульбай або хлебам.

Калі гаспадынька вырашыць замест агурка абраць агурочнік, яго лісцікі трэба дробна пакрышыць і пацерці. Менавіта тады па смаку яны будуць нагадваць свежыя агуркі.

Агурочнік
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Агурочнік

Франкфурцкі зялёны соус

Пра гэты рэцэпт даведалася некалькі год таму ў колішнім беларускім горадзе Дзвінску, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Латвіі і называецца Даўгаўпілс. Жыве там шматлікая беларуская дыяспара. На сустрэчы з аматарамі беларускай культуры пашанцавала пазнаёміцца з зяляркай Анастасіяй Сазанковай, якая і распавяла пра любімую страву Гётэ.

Інгрэдыенты для франкфурцкага соуса
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Інгрэдыенты для франкфурцкага соуса

Інгрэдыенты:

  • 2 жмені свежай здробненай зеляніны (дзьмухавец, крапіва, шчаўе, агурочнік, крэс-салата або рукала, пятрушка, пер'е цыбулі, любіста)
  • 2 звараных і пакрышаных яйкі
  • 1 шклянка кефіру (для соуса)
  • Соль і перац па смаку
  • Сок лімона

Як гатаваць:

Зеляніну неабходна дробна пакрышыць, заліць кефірам, дадаць крыху солі, перцу і некалькі кропель лімоннага соку.

Напой з кветак дзьмухаўцоў

Калісьці з кветак дзьмухаўцоў спрактыкаваныя знахаркі варылі прываротнае зелле, але прыварот, ці, як пра яго казалі ў народзе, "прысушка", — справа сур'ёзная і нядобрая. Мудрыя цёткі ведалі пра тое і таму прапаноўвалі дзяўчатам пачаставаць сваіх выбраннікаў смачным духмяным напоем з "чароўнага" зелля.

Прываротнае зелле з дзьмухаўцоў
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Прываротнае зелле з дзьмухаўцоў

Пра прываротныя ўласцівасці дзьмухаўцоў дакладна казаць не прыходзіцца, але піць такі напой для закаханай пары вельмі карысна. Расліна спрыяе агульнаму аздараўленню арганізма, мае антыаксідантныя ўласцівасці, узмацняе імунітэт, лечыць печань, мочапалавую сістэму, здымае ацёкі, скуру робіць чыстай і гладкай, змагаецца з лішнімі кілаграмамі, высокім ціскам, умацоўвае косці, выводзіць шлакі з арганізма, адсоўвае старасць, лекуе нервы і павышае апетыт.

Выпье юнак такі напой, пагаворыць з ласкавай дзяўчынай, яшчэ шкляначку папросіць, далей есці захоча, а яна яго пачастуе пірагом, а там, глядзіш, і да вяселля недалёка.

Інгрэдыенты:

  • 200 кветак дзьмухаўцоў
  • 1,5 л вады
  • Мёд або цукар па смаку
  • 1 невялікі лімон

Як гатаваць:

200 кветак дзьмухаўцоў, сабраных далёка ад дарогі, разаслаць на паперы на некаторы час, каб адтуль павыпаўзалі ўсялякія казюркі. Каб захаваць каштоўны пылок, немытыя кветкі заліць халоднай вадой і паставіць на агонь. Калі вада закіпіць, усыпаць пакрышаны лімон і варыць каля 15 хвілін.

Далей трэба зняць варыва з агню і адкінуць кветкі на друшляк. У адвар дадаць цукар і размяшаць. Калі цукар замяніць мёдам, то варта спачатку крыху астудзіць напой — так мёд захавае свае лекавыя ўласцівасці, а ў спалучэнні з дзьмухаўцом стане сапраўды чароўным элексірам.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (22)

По теме

У гародзе лебяда — гаспадыні не бяда, ці як гатаваць пірог з пустазелля
Тэги:
Нацыянальная кухня, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы