10:17 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Кукушка

Навошта кувае зязюля і што пра гэта кажуць у народзе

© Фото: Ахова птушак Бацькаўшчыны
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (20)
5540

Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае цікавыя прыкметы пра зязюлю-падарожніцу і вучыць гатаваць вітамінны напой з "зязюлінай канюшыны".

Нашы продкі верылі, што зязюля нясе вестку аб нябожчыках, і спяшаліся памянуць іх у царкве. А таксама казалі, што, калі ў першы раз увесну пачуеш голас зязюлі, трэба хуценька лезці ў кішэню і бразгаць манеткамі, каб цэлы год быць пры грошах.

Хто такі Кук і куды ён падзеўся?

Не пералічыць, колькі казак, песень, паданняў, прыкмет і міфаў існуе пра гэту шэрую, знешне непрыкметную птушку, якая бярэ за душу сваім голасам. Дарэчы, навукоўцы сцвярджаюць, што зязюліна "ку-ку" можна пачуць за 2 кіламетры.

Народная памяць захавала некалькі дзесяткаў легендаў і паданняў, якія па-рознаму тлумачаць узнікненне гэтай птушкі. Адно з іх апавядае пра тое, што калісьці ў птушак быў кароль, якога звалі Кук. Ён летаў па лесе і абараняў птушак ад усіх, хто нападаў на птушынае каралеўства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Страціўшы абаронцу, птушкі зажурыліся і вырашылі яго шукаць. Але ў кожнай была свая справа: адна гняздо ўе, дургая яечка наседжвае, трэцяя дзяцей гадуе. Вырашылі адправіць зязюлю — яна птушка вольная, ні дзяцей, ні гнязда не мае. Спалохалася зязюля такой адказнасці і знесла яечка. Куды ж яго дзець? Тут птушкі і прапанавалі пакласці яго ў любое гняздо, маўляў сваё будуць даглядаць і яе дагледзяць. І паляцела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча: "Ку-ку"! Праляціць — зноў кліча. Так і лётае зараз па свеце.

Падарожніца на той свет і сяброўка паляўнічых

Зязюльчына куванне стала падставай для многіх народных прыкмет. Так, напрыклад, земляробы па голасе зязюлі разважалі аб будучым ураджаі. Калі яна кукавала на досвітку і на зялёным дрэве, то год абяцаў быць ураджайным, а калі ўначы і на голым дрэве, будзе голад і мор.

Дарэчы, куваюць толькі самцы зязюлі, каб прывабіць самачку, якая не мае такога прыгожага голасу. Замест звыклага "ку-ку!" яна стракоча, хрыпла рагоча, брэша і нават мяўкае. Але такіе спевы часцей за ўсё даводзіцца пачуць толькі арнітолагам.

Былі і "індывідуальныя" прыкметы. Той, хто першы пачуе зязюлю на пусты страўнік, будзе цэлы год нешчаслівы. А калі ў двары пачуецца зязюльчын спеў, нельга было нічога есці, бо гэта паграджала ліхаманкай.

Лічылі зязюлю сяброўкай паляўнічых і рыбакоў, бо калі яна часта і працягла кувала, можна было чакаць добрага надвор'я і добрых вынікаў на паляванні і рыбнай лоўлі.

Палешукі верылі, што калі зязюля кувае ў той час, калі лес без лістоты, то злодзеяў будуць лавіць, а калі лес ужо распусціўся, то яны будуць не знойдзены.

Дарэчы, вялікая колькасць народных прыкмет, звязаных з зязюляй, існавала і ў сербаў, чэхаў, румынаў, немцаў, датчан, шведаў і нават кітайцаў.

У Японіі зязюлю лічылі падарожніцай на той свет і цесна звязвалі яе са смерцю. Лічылі, што кукаванне зязюлі да няшчасця, пажару, мору. У беларусаў таксама былі падобныя ўяўленні. Фалькларыст Уладзімір Васілевіч пісаў, што да ліку павер'яў, якія нібыта прадказвалі набліжэнне смерці, адносіўся і выпадак, калі зязюля кувае на страсе. У некаторых мясцовасцях зязюлю зганялі са страхі, баючыся яе вестак.

Так ці іначай, забіць зязюлю лічылася вялікім грахом.

Вітамінны напой ад зязюлі

Вядома, што гэтыя птушкі не ўюць гнёзды і падкідваюць свае яйкі да чужых. Цікава, што самец гадзінамі назірае за абраным гняздом і, падпілнаваўшы, калі гаспадары пакінуць яго на некаторы час, кліча самку, якая хуценька падкідае туды яйка.

Цікава, што яйкі ў зязюлі заўсёды падобныя да яек птушкі-гаспадыні. Калі ў гняздзе блакітныя яйкі, то і ў зязюлі яно будзе блакітным, калі рабенькія, то і яна пакладзе такое самае. Але з адкладзеных за сезон 10 —20 яек выжывае толькі адно птушаня. І гэта не выпадкова, бо ў прыродзе ўсё ўраўнаважана. Не ўсе птушкі, якія атрымліваюць яйка ад зязюлі, памяркоўна ставяцца да гэтага. Некаторыя адразу бачаць падман і выкідаюць чужое яйка, другія закладваюць яго новым слоем будаўнічых матэрыялаў і кладуць новы поклад. Астатнія ж не звяртаюць на яго ніякай увагі і гадуюць чужынца-ненажэру.

Зязюль у свеце 140 відаў, і сярод іх 40 самі насіджваюць яйкі і ствараюць пары на ўсё жыццё. Праўда, у нашых лясах такія не водзяцца.

Вучоныя арнітолагі сцвярджаюць, што, нягледзячы на глабальны гняздовы паразітызм з боку зязюлевага сямейства і вялікую колькасць загінулых птушанят, колькасць зязюль не павялічваецца, а ў донараў — не памяньшаецца.

Зязюлі сапраўды маюць вялікі апетыт, і ў гэтым іх вялікая карысць. У іх меню ўваходзяць буйныя павукі, матылі, конікі, стракозы, ягады і яйкі. Страўнік птушкі ўладкаваны такім чынам, што яна знішчае валасатых і нават атрутных вусеняў, якіх не ядуць астатнія птушкі.

Зязюліна канюшына
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Зязюліна канюшына

Таму не будзем ганьбіць працавітую птушачку, а лепш прыгатуем вітамінны напой з "зязюлінай канюшыны", або кісліцы звычайнай.

Інгрыдыенты:

  • 200 г зязюлінай канюшынкі;
  • 1 л халоднай гатаванай вады;
  • Мёд па смаку.

Як гатаваць:

Траву прамыць, адкінуць на дуршлаг і дробна пакрышыць, каб пусціла сок, заліць вадой і даць пастаяць 2 гадзіны. Пасля гэтага напой трэба працадзіць, дадаць мёд па смаку і можна ўжываць.

Напой з зязюлінай канюшыны
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Напой з зязюлінай канюшыны

Такі напой не толькі прыемны на смак і добра праганяе смагу, але і карысны пры лячэнні авітамінозу, рэгулюе страваварэнне, дапамагае пры іншых захворваннях. Нягледзячы на гэта, злоўжываць ім не варта, каб паберагчы свае ныркі.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (20)

По теме

Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
У гародзе лебяда — гаспадыні не бяда, ці як гатаваць пірог з пустазелля
Абярэгі і цацка для малечы
Церцюха для Дамавухі, ці як зрабіць сябрам Дамавіка
Тэги:
народныя прыкметы, зязюля, Ларыса Мятлеўская
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы