14:00 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Помнік Давіду Гарадзенскаму ў Гродне

Помнік Давыду Гарадзенскаму ўсталявалі ў цэнтры Гродна

© Sputnik / Инна Гришук
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
5320

Скульптура коннага вершніка была выраблена і ўстаноўлена па замове Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

ГРОДНА, 24 мая — Sputnik, Іна Грышук. Помнік вядомаму палкаводцу ВКЛ і каменданту Гродзенскага замка ўсталявалі ў цэнтры Гродна 24 мая.

Помнік дзяржаўнаму дзеячу сімвалічна паставілі на пляцоўцы каля Старога і Новага замкаў. Ён выраблены з рэдкага светла-шэрага граніту, які прывезлі з Башкартастана. Давыд Гарадзенскі паказаны верхам на кані. У правай руцэ ён трымае меч, у левай — крыж як сімвал хрысціянства.

Памятник Давиду Городенскому установили в Гродно
© Sputnik / Инна Гришук
Помнік Давыду Гарадзенскаму ўсталявалі ў Гродне

Каля падножжа намаляваны Гродзенскі замак, які неаднаразова абараняў ваявода. З адваротнага боку — Каложская царква, каля сцен якой, паводле легенды, пахавалі Давыда Гарадзенскага. Фігура наезніка прыкладна два з паловай метры вышынёй, яе вага — каля дзевяці тон. Яна ўстаноўлена на паўтараметровым п'едэстале.

Зрабілі помнік па замове Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, грошы на выраб ахвяраваў мецэнат Анатоль Карабач. Вырабам манумента займаўся сталічны скульптар Сяргей Арганаў, які ў пачатку мінулага года выйграў конкурс эскізных праектаў.

Памятник Давиду Городенскому установили на площадке у Старого и Нового замков
© Sputnik / Инна Гришук
Помнік ўсталявалі на пляцоўцы каля Старога і Новага замкаў

Афіцыйна помнік адкрыюць 1 чэрвеня — у першы дзень Фестывалю нацыянальных культур, які будзе праходзіць у Гродне. Запланавана тэатральнае прадстаўленне з удзелам рыцараў.

Давыд Гарадзенскі — знакавая фігура ў гісторыі ВКЛ у пачатку XIV стагоддзя. У гісторыю ўвайшоў як палкаводзец, які ніколі не прайграў у бітвах з Тэўтонскім ордэнам.

У Гродне пра яго кажуць як пра вялікага абаронцу горада. Ён быў прызначаны кашталянам Гарадзенскага замка — у часы ВКЛ гэта кіраўнік замка, які выконваў некаторыя функцыі суддзі. Ён тройчы абараняў Гродзенскі замак ад крыжаносцаў, хоць у ворага была колькасная перавага.

По теме

Шляхецкая ідылія ў гарадзенскім замку
Каралеўскія гусары Стэфана Баторыя акружылі шведаў у Гродне
Помнік маршалу Івану Баграмяну адкрылі ў Гарадку
Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку з'явіўся ў яго радавой сядзібе
Бабруйчане збіраюць грошы на помнік Алесю Адамовічу
Тэги:
помнік, Давыд Гарадзенскі, Гродна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы