З днём нараджэння: першы "Буквар" з’явіўся на свет 400 гадоў таму

© Photo : асабісты архіў Алеся СушыАлфавіт у першым "Буквары" (1618 год)
Алфавіт у першым Буквары (1618 год) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз у свеце існуе толькі два экзэмпляры – і ніводнага ў Беларусі, хаця само выданне і мае беларускія карані.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Першая ў гісторыі кніга пад назвай "Буквар" пабачыла свет 400 гадоў таму. Месцам нараджэння стала адно з самых старажытных выдавецтваў у ВКЛ — друкарня Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе.

Сёння ў свеце існуюць толькі два арыгіналы першага "Буквара". Адзін — няпоўны, але добра захаваны —  у Каралеўскай бібліятэцы ў Капенгагене, другі — самы лепшы — у бібліятэцы ў цэнтры Лондана. Тлумачыцца такая "незахаванасць" тым, што нашы продкі зачытвалі гэтыя кнігі да дзірак.

© Photo : асабісты архіў Алеся СушыУваход у бібліятэку Мідл Тэмпл (Лондан)
Уваход у бібліятэку Мідл Тэмпл (Лондан) - Sputnik Беларусь
Уваход у бібліятэку Мідл Тэмпл (Лондан)

У самае сэрца Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі беларускі "Буквар" трапіў дзякуючы чалавеку, які скупаў азбукі і буквары на розных экзатычных мовах для ўласнай калекцыі.

Дарэчы, англічане нават не ведалі, якім скарбам валодаюць, бо першы беларускі "Буквар" ніхто з іх не мог прачытаць. На тытульным лісце арыгінала чарніламі было проста напісана "Кніга на славянскай мове".

© Photo : асабісты архіў Алеся СушыТытульны аркуш першага беларускага "Буквара" (1618 год)
Тытульны аркуш першага беларускага Буквара (1618 год) - Sputnik Беларусь
Тытульны аркуш першага беларускага "Буквара" (1618 год)

Чытайце ў інтэрв'ю з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам, якому давялося на ўласныя вочы пабачыць унікальнае выданне, як і чаму вучыліся нашы продкі.

Стужка навiн
0