05:00 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Месца раскопак каля Гальшан

Рэчы беларускага вайскоўца X стагоддзя знайшлі каля Гальшан

© Фото : Павел Кенька
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
17411

Артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак, належылі дружынніку з "вайсковай эліты".

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Дом дружынніка X стагоддзя знайшлі археолагі падчас раскопак каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна, паведаміў карэспандэнту Sputnik кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Кенька.

Каля Гальшан размяшчаецца комплекс археалагічных помнікаў, які ўключае гарадзішча, селішча і тры курганныя групы.

Раскопкі ў гэтых мясцінах беларускія навукоўцы праводзяць ужо адзінаццаць гадоў. За гэты перыяд зроблена шмат знаходак, у тым ліку, антычныя манеты і гунскія наканечнікі стрэл.

"Да гэтага мы знаходзілі пабудовы XI-XV стагоддзяў, а у гэтым годзе ўдалося знайсці жылую пабудову X стагоддзя. Яна ўяўляе сабой два ланцужкі падмурка з буйных валуноў, печ-каменку, а таксама агмень для гатавання ежы", — распавёў спецыяліст.

Гальшанскія знаходкі мінулых гадоў
© Фото : Павел Кенька
Гальшанскія знаходкі мінулых гадоў

Вядома, што такія пабудовы сустракаліся ў найбольш важных цэнтрах беларускага і літоўскага Панямоння, напрыклад, у Ваўкавыску, Крэве, Навагрудку, Вільні.

Акрамя самой пабудовы былі знойдзены прадметы, якія таксама датуюцца X стагоддзем: паясныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент наканечніка похваў мяча са Скандынавіі, фрагмент срэбнага дырхема, адчаканенага ў Арабскім халіфаце, гірка для ўзважвання срэбра, фрагмент бранзалета і гузік на кафтан з Кіева.

Можна меркаваць, што ўсе гэтыя артэфакты належалі дружынніку, блізкаму да князя, бо мячы ў тыя часы маглі насіць толькі так званыя прадстаўнікі "вайсковай эліты".

Тэги:
археалагічныя раскопкі, Археалогія, Гальшаны, Гродзенская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы