11:47 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Мёд у сотах

Спас – усім работам час: прыкметы і традыцыі мядовага свята

© Sputnik / Артем Житенев
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
8630

Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб народных прыкметах, звязаных з Мядовым Спасам, і вучыць гатаваць ласункі да святочнага стала.

Ад 14 па 29 жніўня святкуюць Спас — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Згодна з народнымі традыцыямі гэта свята адзначаюць тройчы.

Першы — Мядовы Спас, або Макавей адзначаецца 14 жніўня па новым стылі. Другі — Вялікі або Яблычны Спас — свята Праабражэння Гасподняга — адзначаецца 19 жніўня, а трэці — Малы або Хлебны Спас прыходзіцца на 29 жніўня.

Раскуры дымар і даставай пчол

Мядовы Спас або Макавей традыцыйна пачынаецца са святочнага набажэнства, падчас якога асвячаюць мёд. Для пчаляроў гэта асаблівы дзень, бо напарэдадні мёд даставалі з вулляў.

Так выглядае сучасны пчаляр
Так выглядае сучасны пчаляр

У сонечны дзень зранку апраналі чысту бялізну, халат і маску-мяшок на галаву. Абавязкова трэба было добра вымыць рукі і нацерці іх пчалінай травой.  Да вулляў адпраўляліся з раскураным дымаром. На гэты час жывёлу пакідалі ў хляве, а дзеці самі хаваліся ў хаце ў чаканні салодкага пачастунку.

Дымар
Дымар - абавязковая прылада кожнага "мядовага" спецыяліста

Дарэчы, паводле народнага звычаю, калі даглядаючы пчол, бортнік у гэты дзень пашкадуе даць мёду хоць аднаму з дзяцей, якія прысутнічалі пры гэтым, пчолы прападуць.

Знікнуць пчолы — свету канец

Існавала ў народзе і павер'е, адкуль узяліся пчолы. Старэнькі дзядок Іспас хадзіў па зямлі і правяраў, ці паўсюдна ў яго гаспадарцы парадак. Ішоў ён па моры-акіяне і ўбачыў, як пасярэдзіне на вялікім камені прыгожая дзяўчына сядзела і горка плакала.

Пчолы
Пчолы ля вулею

Іспас падыйшоў і запытаўся, чаму дзяўчына гаруе. Тая распавяла, што збегла да мора ад Божага гневу, бо ў школе Бог распавядаў пра стварэнне свету, а святы Пётра шчыпаў яе ціхенька за бок, таму яна пачула не ўсе божыя словы і засаромелася перапытаць.

Іспас пашкадаваў дзяўчыну і ператварыў яе ў пчаліную матку, а слёзы яе зрабіліся маленькімі пчолкамі. З таго часу пчолы лічацца божымі істотамі, а ў народзе кажуць, што калі яны знікнуць, то прыйдзе канец усяму свету.

Спасаўка-ласаўка, або Пачастункі старога бортніка

Наперадзе двухтыднёвы пост, празваны ў народзе "спасаўкай-ласаўкай". У адрозненне ад "пятроўкі-галадоўкі" ў гэтую багатую на грыбы і гародніну пару селянін ужо не адчуваў сябе такім галодным. Былі нават асаблівыя стравы, якія гатавалі ў гэтыя часы.

Соты з мёдам
Свежыя соты з мёдам

Грушы з мёдам

Інгрыдыенты:

  • Грушы
  • Мёд

Як гатаваць:

Салодкія, але не пераспелыя грушы нарэзаць, як захочацца, паліць мёдам і даць пастаяць некаторы час. Для гэтага ласунка лепш браць летнія раннія грушы.

Аўсяны кісель

Інгрыдыенты:

  • 1 шклянка аўсянай мукі або шматкоў
  • 2 шклянкі вады
  • Ванільны цукар
  • Соль

Як гатаваць:

Трэба запарыць аўсяную муку або шматкі. Да запаранай мукі неабходна дадаць трошкі хлебнай закваскі і паставіць сумесь у цёплае месца.

Праз некалькі гадзін, як толькі пачне пузырыцца, працадзіце і памалу пракіпяціце, увесь час мяшаючы. Дадайце соль, цукар па смаку. Пасля гэтага  разліце па формах і астудзіце. Есці можна проста без нічога, а можна з вяршкамі, з малаком ці мёдам. Вясёлых святаў і смачна есці!

По теме

Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Тэги:
Народныя традыцыі, беларуская кухня, Мядовы Спас, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы