https://bel.sputnik.by/20200819/yablochnyj-spas-narodnye-primety-tradicii-1036850325.html
Яблычны Спас на парозе: ласуемся садавінай і назіраем за бусламі
Яблычны Спас на парозе: ласуемся садавінай і назіраем за бусламі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра народныя прыкметы да Яблачнага Спаса і вучыць гатаваць печаныя яблыкі. 19.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-19T08:55+0300
2020-08-19T08:55+0300
2020-08-19T08:55+0300
спадчына
у беларусі
навіны
беларусь
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102481/84/1024818444_0:61:1200:736_1920x0_80_0_0_8ff280ced2bbca53e7052c1593f26106.jpg
У хрысціянскай традыцыі Вялікі Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга і святкуецца 19 жніўня. У народнай традыцыі яго яшчэ называюць "Другі" альбо "Яблычны". Другі — таму што яму папярэднічае Мядовы Спас.У народзе дзень 19 жніўня называюць "Лакамка" — да гэтага часу наліваюцца сокам яблыкі, а ў садзе і агародзе саспявае сапраўднае багацце.Беларускія яблычкі
На вёсцы яблыкі і дагэтуль лічацца самым лепшым пачастункам, ад якога нельга адмаўляцца. Таксама ў народзе захавалася павер'е, што калі загадаць жаданне ў гэты дзень, то яно абавязкова збудзецца.Чаму нельга каштаваць яблыкі да СпасаВялікі Спас у народзе асабліва шанавалі. Бабулі настрога забаранялі рваць яблыкі ў садзе да "Іспасу". 19 жніўня іх збіралі, асвячалі ў царкве, пасля чаго можна было частавацца любімай садавінай колькі заўгодна. У народзе аб гэтым казалі: "Добра яблычка к Іспасу". Ідучы з царквы, асвечанымі яблыкамі частавалі родзічаў, суседзяў, нават падарожных. Абавязкова іх пакідалі і на могілках блізкіх.Асвячалі на Спаса і каласы новага ўраджаю: "Спас — досыць хлеба ў нас". Спасаўскія святы адбываліся ў гарачую працоўную пару, таму і казалі: "Спас — усім рабочы час".Буслы-сіноптыкіУ народных песнях Спас паўстае як надзейны апякун і памочнік селяніна ва ўсіх яго справах гэтай пары. Святы Спас пасля Святых Пятра і Іллі і надалей працягвае зрываць лісце: "Прышоў Пятрок, сарваў лісток; прышоў Ілля, сарваў два; прышоў Спас — нарваў у запас".На Спас шырока наладжваліся кірмашы, дзе сяляне прадавалі плён новага ўраджаю, мёд.Яблыкі на кірмашы
У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Існавала прыкмета, што калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая, калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Як гэта не сумна, а адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы. Так і казалі: "Спас — бяры рукавіцы ў запас", "Спас — лета шась!"Абавязковы пункт праграмы падчас святкавання Яблычнага Спаса — прыгатаваць пачастунак з асвячоных яблыкаўПечаныя яблыкі да святочнага сталаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Яблыкі памыць, пакласці ў форму на салому або пергаментную паперу і запячы ў не гарачай духоўцы або ўставіць у печ у лёгкі дух. Калі паставіць яблыкі ў вельмі гарачую печ або духоўку, яны могуць прыгарэць ці патрэскацца.Запякаць можна любыя яблыкі
Яблыкі пакрыліся румянай скарынкай, значыць надыйшоў час даставаць пачастунак з духоўкі. Ядуць печаныя яблыкі з мёдам, цукрам ці з салодкім малаком.Смачна есці!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102481/84/1024818444_70:0:1131:796_1920x0_80_0_0_f9c356ae8053464e08c7f4e2b2039ecb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
спадчына, у беларусі, навіны , беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня, народныя традыцыі
Яблычны Спас на парозе: ласуемся садавінай і назіраем за бусламі
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра народныя прыкметы да Яблачнага Спаса і вучыць гатаваць печаныя яблыкі.
У хрысціянскай традыцыі Вялікі Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга і святкуецца 19 жніўня. У народнай традыцыі яго яшчэ называюць "Другі" альбо "Яблычны". Другі — таму што яму папярэднічае Мядовы Спас.
У народзе дзень 19 жніўня называюць "Лакамка" — да гэтага часу наліваюцца сокам яблыкі, а ў садзе і агародзе саспявае сапраўднае багацце.
На вёсцы яблыкі і дагэтуль лічацца самым лепшым пачастункам, ад якога нельга адмаўляцца. Таксама ў народзе захавалася павер'е, што калі загадаць жаданне ў гэты дзень, то яно абавязкова збудзецца.
Чаму нельга каштаваць яблыкі да Спаса
Вялікі Спас у народзе асабліва шанавалі. Бабулі настрога забаранялі рваць яблыкі ў садзе да "Іспасу". 19 жніўня іх збіралі, асвячалі ў царкве, пасля чаго можна было частавацца любімай садавінай колькі заўгодна. У народзе аб гэтым казалі: "Добра яблычка к Іспасу". Ідучы з царквы, асвечанымі яблыкамі частавалі родзічаў, суседзяў, нават падарожных. Абавязкова іх пакідалі і на могілках блізкіх.
Існавала паверье, што жанчынам, у якіх папярэдне паміралі дзеці, нельга каштаваць да Іспасу яблыкі, ігрушы, агрэст і струкавую гародніну. Лічылася, што ў гэты дзень Божая маці раздае на нябёсах усім памерлым дзецям па яблычку, а малому, чыя маці каштавала іх да тэрміну, пачастунку не дастанецца.
Асвячалі на Спаса і каласы новага ўраджаю: "Спас — досыць хлеба ў нас". Спасаўскія святы адбываліся ў гарачую працоўную пару, таму і казалі: "Спас — усім рабочы час".
У народных песнях Спас паўстае як надзейны апякун і памочнік селяніна ва ўсіх яго справах гэтай пары. Святы Спас пасля Святых Пятра і Іллі і надалей працягвае зрываць лісце: "Прышоў Пятрок, сарваў лісток; прышоў Ілля, сарваў два; прышоў Спас — нарваў у запас".
На Спас шырока наладжваліся кірмашы, дзе сяляне прадавалі плён новага ўраджаю, мёд.
У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Існавала прыкмета, што калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая, калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Як гэта не сумна, а адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы. Так і казалі: "Спас — бяры рукавіцы ў запас", "Спас — лета шась!"
Абавязковы пункт праграмы падчас святкавання Яблычнага Спаса — прыгатаваць пачастунак з асвячоных яблыкаў
Печаныя яблыкі да святочнага стала
Яблыкі памыць, пакласці ў форму на салому або пергаментную паперу і запячы ў не гарачай духоўцы або ўставіць у печ у лёгкі дух. Калі паставіць яблыкі ў вельмі гарачую печ або духоўку, яны могуць прыгарэць ці патрэскацца.
Запякаць можна любыя яблыкі
Яблыкі пакрыліся румянай скарынкай, значыць надыйшоў час даставаць пачастунак з духоўкі. Ядуць печаныя яблыкі з мёдам, цукрам ці з салодкім малаком.