11:47 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Даследчык на беразе Нёмана

Беларускія навукоўцы паднімуць са дна Нёмана старажытную лодку-човен

© Photo : НАН Беларусі
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Зараз праводзяцца падрыхтоўчыя работы для падняцця знаходкі даўжынёй 8 метраў.

МІНСК, 25 кас - Sputnik. Старажытную лодку-човен на дне ракі Нёман знайшлі беларускія навукоўцы ў раёне вёскі Нікалаева, паведаміла прэс-служба Акадэміі навук Беларусі.

Сёння пачалася суместная экспедыцыя супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН і дайвінг-цэнтра "Марскі Пегас" па падняццю лодкі на бераг. Зараз яна знаходзіцца на глыбіні ад 0,4 да 1,5 метраў і на адлегласці ад 2 да 5 метраў ад берага.

Човен каля вёскі Нікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці знайшлі мясцовыя жыхары. Прыкладная даўжыня знаходкі складае каля 8 метраў, шырыня – 0,9 метра, вышыня – больш за 60 сантыметраў.

Такія лодкі нашы продкі выкарыстоўвалі ў гаспадарцы – яны былі асноўным відам транспарту для старажытных жыхароў на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з перыяда каменнага веку. У некаторых мясцовасцях іх выкарыстоўвалі да другой паловы ХХ стагоддзя.

Пасля ўзняцця лодкі на бераг яе адправяць у Нацыянальную акадэмію навук для правядзення аналізаў, кансервацыі і экспанавання.

Тэги:
дайвінг-клуб "Марскі пегас", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы