05:10 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Касцёл Маці Божай Шкаплернай

У мядзельскім касцёле знайшлі адну з самых старажытных рэліквій Беларусі

CC BY-SA 3.0 / Zedlik
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
11020

Знойдзеныя мошчы святых застануцца ў касцёле і будуць даступныя для вернікаў.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. У касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі знойдзены замураваныя мошчы сятых і парафіяльныя запісы, паведамляецца на польскім сайце fakty.interia.pl.

Па інфармацыі ксяндза Юрыя Кулая, звесткі пра схаваную скрынку знайшліся ў адным з кракаўскіх архіваў. У нішы ў сцяне ляжалі кнігі ХІХ стагоддзя — гэта былі парафіяльныя рэгістры хростаў, шлюбаў і памерлых фундатараў.

Акрамя іх у схованцы размяшчаліся мошчы святой Цэцыліі, што жыла ў ІІ стагоддзі, і рэліквіі святой Тэрэсы. Сапраўднасць рэліквій сцвярджаюць дакументы, якія знаходзіліся пры іх.

Па словах Юрыя Кулая, гэта адны з самых старажытных рэліквій у Беларусі.

Знаходкі былі схаваныя ў 1940 годзе для захавання ад савецкіх уладаў. У савецкія часы ў касцёле быў склад угнаенняў, а зараз ім карыстаюцца вернікі.

Чытайце таксама:

Тэги:
касцёл, Мядзельскі раён

Галоўныя тэмы