09:41 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры

Мазырскі бізнесмен зноў збірае сродкі на аднаўленне кляштара

© Sputnik Алеся Шершнева
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
9010

Будынку неабходны тэрміновы рамонт даха, вадасцёку і вентыляцыі.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Распачалася чарговая краудфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на аднаўленне кляштара цыястэрцыянцаў у Мазыры, паведаміў кіраўнік праекта бізнесмен Аляксандр Баранаў.

Зараз неабходныя грошы на куплю стройматэрыялаў, аплату працы спецыялістаў,  транспартныя выдаткі і аплату працы будаўнічай тэхнікі. З дапамогай сабраных сродкаў плануецца адрамантаваць дах, вадасцёкі і вентыляцыю.

Мазырскі бізнесмен Аляксандр Баранаў набыў будынак былога кляштара цыстэрыянцаў ў лістападзе 2017 года. Архітэктурны помнік позняга барока беларусы лепш ведаюць як незалежную культурную прастору "Даліна Анёлаў".

Мужскі кляштар ордэна цыстэрцыянцаў у Мазыры
© Photo : архіў Аляксандра Баранава
Так выглядаў кляштар на пачатку XX стагоддзя

Частку рамонту беларускі мецэнт зрабіў за ўласныя сродкі, частку грошай сабраў, дзякуючы краудфандынгу. Яго ідэя – поўнасцю аднавіць кляштар у першапачатковым выглядзе за выключэннем некалькіх нязначных момантаў. Па прыкладных падліках, агульны кошт пытання складзе паўмільёна долараў.

"У ідэале хацелася б, каб у кляштар вярнуліся манахі, а ўсю астатнюю тэрыторыю выкарыстоўвалі творчыя людзі горада. У нас тут ужо зараз існуе такая творчая кампанія людзей, якім хацелася б тварыць і развівацца. У існуючых межах рабіць гэта вельмі складана, таму ім і хочацца нейкай свабоды. Такі вопыт ужо даўно існуе за мяжой і нарэшце прыйшоў да нас", — тлумачыў Аляксандр у інтэрв’ю Sputnik.

Ён упэўнены, што нават толькі ўласнымі сіламі беларусы могуць аднавіць вялікую колькасць такіх разбураных аб'ектаў.

Галоўныя тэмы