Узнагароду за знойдзены ў Гродне скарб атрымаюць не двое будаўнікоў, а чацвёра

© Sputnik / Инна ГришукПярсцёнак з Мальтыйскім крыжом - самая дарагая рэч скарбу з вуліцы 2-й Працоўнай ў Гродне
Пярсцёнак з Мальтыйскім крыжом - самая дарагая рэч скарбу з вуліцы 2-й Працоўнай ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будаўнікі, якія знайшлі залаты скарб, больш за дзевяць месяцаў чакаюць пакладзеных ім грошай, таму што мясцовым уладам прыйшлося высвятляць, каму трэба плаціць кампенсацыю.
ГРОДНА, 17 сту - Sputnik, Іна Грышук. Кампенсацыю за знойдзены ў Гродне залаты скарб, які больш за 70 гадоў праляжаў пад дахам старога яўрэйскага дома, хутка выплацяць некалькім будаўнікам і ўласнікам будынка, але грошы атрымаюць не два чалавекі, а чатыры.
Скрыначка яўрэйскага стаматолага - Sputnik Беларусь
Скарб, які 70 гадоў ляжаў пад дахам у Гродне, упершыню паказалі ў музеі

Грошай чакаюць дзевяць месяцаў

Шкатулку з залатымі манетамі, упрыгожваннямі і зліткамі агульнай вагой каля 500 грамаў знайшоў 14 красавіка адзін з будаўнікоў прыватнай фірмы, якая выконвала работы па разбору даха пры капрамонце старога ящрэйскага дома на вуліцы 2-й Працоўнай ў Гродне. Праз два месяцы спецыяльна створаная камісія падлічыла, што скарб каштуе каля 20 тысяч долараў ЗША.
З першага ж дня знаходкі паведамлялася, што за знойдзены скарб выплацяць кампенсацыю, якая належыць па законе, але праз дзевяць месяцаў грошай за знаходку ніхто яшчэ не атрымаў.
Аказалася, што затрымкі адбыліся па тэхнічных прычынах: спачатку ішла рэарганізацыя аддзела культуры Гродзенскага аблвыканкама, які павінен быў займацца зборам усіх дакументаў, затым высвятлялі, каму належыць кампенсацыя.

Колькі грошай дадуць за скарб?

"Рашэнне аб выплаце кампенсацыі ўжо прынята, у бліжэйшы час людзі атрымаюць выплаты", - паведаміла Sputnik начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Скрынка з золатам - Sputnik Беларусь
Золата 70 гадоў ляжала пад дахам: скарб яўрэйскага вязня знайшлі ў Гродне
Па законе будаўнікі атрымаюць узнагароду ў памеры 50% ад кошту скарбу, якое ў роўных долях падзеляць паміж ўласнікам будынка і трыма грамадзянамі, якія знайшлі шкатулку.
У рашэнні гаворыцца, што да выплаты належыць 9712 долараў (палова кошту скарбу), кампенсацыю выдадуць у беларускіх рублях па курсе Нацбанка. Калі гэтую суму падзяліць на чатыры часткі, то кожны будаўнік і фірма-ўладальнік атрымае па 2428 долараў.

Чаму не два чалавекі, а больш?

Першапачаткова, калі скарб толькі знайшлі, паведамлялася, што кампенсацыю будуць дзяліць паміж будаўніком і ўласнікам будынка - дырэктарам фірмы, якая праводзіць рэканструкцыю дома. Але па выніковых дакументах на выплаты прэтэндуе тры будаўнікі, якія працавалі на даху, і адна юрыдычная асоба - ТАА "Панэ", якое з'яўляецца ўласнікам будынка, дзе знайшлі скрынку з золатам.
У рашэнні па выплаце кампенсацый няма недакладнасцяў. У прадстаўленых у аблвыканкам дакументах было пазначана, што скарб знайшлі тры будаўнікі. Дадатковыя ўдакладненні запатрабаваліся пры высвятленні ўласніка будынка. Тут прыйшлося ўносіць праўкі ў дакументы і ўпісваць не дырэктара фірмы, а саму фірму-ўласніка. Як паступіць з атрыманай часткай кампенсацыі, будуць вырашаць яе заснавальнікі. Вядома, што іх некалькі, і кожны мае розныя долі уласнасці.

Скарб захоўваецца ў музеі

Зараз скарб з вуліцы 2-й Працоўнай захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Яго можна назваць адным з самых буйных і каштоўных з выяўленых у апошнія гады на тэрыторыі Гродзеншчыны: у старой металічнай скрынцы з-пад тытуню ляжалі 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і міжваеннага польскага перыяду, больш за дзясятак кольцаў, два ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя зубныя каронкі і некалькі купчых дакументаў.
© Sputnik / Инна ГришукСейчас клад хранится в Гродненском историко-археологическом музее.
Сейчас клад хранится в Гродненском историко-археологическом музее. - Sputnik Беларусь
Сейчас клад хранится в Гродненском историко-археологическом музее.
Зараз скарб захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Самыя незвычайныя з упрыгажэнняў - залаты медальён з абрэзанымі бакамі і пярсцёнак з мальтыйскім крыжам. Аб медальёне пакуль мала вядома, а пярсцёнак мог належаць выпускніку Пажскага корпуса ў Пецярбургу, дзе ў XIX - пачатку XX стагоддзяў рыхтавалі вайскоўцаў. Ужо цяпер пярсцёнак лічыцца самай дарагой рэччу скарбу, яго ацанілі ў 1500 долараў ЗША.
Хутчэй за ўсё, скрынка са знойдзеным золатам належала яўрэйскаму зубному тэхніку. Разам з залатымі вырабамі ў скрыначцы знаходзіліся розныя стаматалагічныя інструменты і пласцінкі золата, якія павінны былі пайсці на зубныя каронкі. А манеты і кольцы выкарыстоўваліся для разліку за працу ўрача і аплату матэрыялаў.
Гісторыкі мяркуюць, што у часы вайны гаспадар шкатулкі, як і ўсе гродзенскія яўрэі, стаў вязнем гета, быў адпраўлены ў канцлагер і загінуў.
Стужка навiн
0