16:45 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
У Строчыцах паказалі, як кахаць па-беларуску

Фотафакт: у Строчыцах навучылі, як кахаць па-беларуску

© Sputnik Альфрэд Мікус
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
17850

Разам з танцамі і спевамі закаханым паказалі, як спавіваць немаўля і рабіць адмысловыя абярэгі.

МІНСК, 10 лют - Sputnik. Дзень закаханых у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пачалі святкаваць загадзя. Напярэдадні тут зладзілі абрадавае мерапрыемства "Кахаем па-беларуску".

Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без танцаў
© Sputnik Альфрэд Мікус
Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без танцаў

У зімовыя халады, калі спыняліся працы ў поле, беларуская моладзь традыцыйна збіралася на вячоркі, для таго каб весела бавіць час, танчыць і, вядома, заляцацца адзін да аднаго. Атмасферу тых часоў узнавілі ў музеі, каб паказаць сучаснай моладзі, як бавілі свой час нашы продкі.

Дарослыя жанчыны вучылі моладзь спавіваць немаўля
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дарослыя жанчыны вучылі моладзь спавіваць немаўля
Закаханыя прайшлі курс маладога байца
© Sputnik Альфрэд Мікус
Закаханыя прайшлі "курс маладога байца"

Свята прайшло згодна з народнымі традыцыямі: госці спявалі і танчылі, удзельнічалі ў яркіх забавах і конкурсах. Напрыклад, абралі сярод удзельнікаў самую "Спраўную пару". Каб атрымаць гордае званне, трэба было хутчэй і правільней усіх спавіць немаўля.

Лялькі-неразлучнікі - абарэг для пары закаханых
© Sputnik Альфрэд Мікус
Лялькі-неразлучнікі - абарэг для пары закаханых
Такія лялькі ахоўваюць саюз двух  людзей
Такія лялькі ахоўваюць саюз двух людзей

Асобная частка праграмы – выраб лялек-неразлучнікаў. Гэты адмысловы абярэг у старадаўнія часы ахоўваў саюз двух людзей, іх дарылі маладому і маладой у дзень вяселля.

Чытайце таксама:

Тэги:
Дзень усіх закаханых, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Галоўныя тэмы