22:54 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Янка Маўр у рабочым кабінеце

Кава з каньяком і "сакрэтны" заяц: чым частавалі ў доме Янкі Маўра

© Photo : Архіў Марыі Міцкевіч
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы (5)
12620

Што лічыў "несапраўднай кавай" знакаміты беларускі пісьменнік і якія стравы любілі есці яго родныя, карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай распавяла ўнучка Маўра Марыя Міцкевіч.

"Бацька" беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр да ежы заўсёды ставіўся спакойна. Магчыма, на гэта паўплывала тое, што ў дзяцінстве давялося жабраваць і нават галадаць. "Што ёсць на стале, то ёсць", - успамінае ўнучка Марыя Міцкевіч.

Кава з каньяком і курыныя катлеткі

Галоўным кулінарным захапленнем дзеда, па яе словах, была "сапраўдная" кава. Такую ў Беларусі ў тыя часы набыць было немагчыма.

"Ён любіў каву і толькі вельмі добрую. Заўсёды казаў, што тая кава, што прадаецца ў нашых крамах – гэта не кава. Калі эсперантысты прыязджалі, то прывозілі яму сапраўдную каву з-за мяжы", - успамінае Марыя Міхайлаўна.

У каву пісьменнік дадаваў каньяк, які таксама любіў. Але алкагольнымі напоямі ён ніколі не злоўжываў. Адна лыжачка для смаку, больш не патрабавалася.

"Сваёй "сапраўднай" кавы ён даваў патрошку. Мы прывыклі піць звычайную каву вялікімі кубкамі, а ён смяяўся і казаў, што так рабіць нельга", - дадае ўнучка.

Самай любімай стравай пісьменніка былі курыныя катлеткі, якія гатавала дачка.

Прынада для гасцей

Марыя Міхайлаўна ўзгадвае, што ў іх на стале адной з любімых і шанаваных страў былі бліны з мачанкай. Нават у мінулым годзе яе бацька на свой дзень нараджэння прыгатаваў сапраўдную мачанку – з кілбаскай, мясам і рабрынкамі. Блінцы да такога "беларускага народнага соуса" падаваліся не з пшанічнай мукі, а з грэчневай.

Часта гатавалі родныя Маўра і бульбяныя катлеты з грыбным соусам.

"Калі я была маленькай, мы разам з бацькам ездзілі ў невялічкія гарады пад Мінскам на кірмаш, прывозілі, напрыклад, палову цяляці і самі рабілі розныя мясныя вырабы, тую ж каўбасу", - распавяла яна.

Была на стале заўсёды і рыба, і дзічына, паколькі бацька Марыі Міхайлаўны быў паляўнічым.

Янка Маўр з членамі сям'і, 1955 год
© Photo : Асабісты архіў Марыі Міцкевіч
Янка Маўр з членамі сям'і, 1955 год

"У маці (дачкі Янкі Маўра – Sputnik) быў свой рэцэпт прыгатавання зайца. З асаблівым сакрэтам. Ніхто не ведае, як яна яго гатавала, але госці хвалілі такую страву і заўсёды збіраліся, каб яе пакаштаваць", - узгадвае Марыя Міхайлаўна.

Забітага зайца звычайна вывешвалі на балкон перад тым, як пачаць гатаваць, а госці, заўважыўшы "адмысловы знак", пачыналі збірацца ў госці, бо ведалі, што сёння будуць гатаваць найсмачнейшую страву.

Тэмы:
Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы (5)
Тэги:
пісьменнікі, беларуская кухня

Галоўныя тэмы