https://bel.sputnik.by/20190420/1022035432.html
Як правільна сустрэць Вялікдзень
Як правільна сустрэць Вялікдзень
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі рыхтаваліся да галоўнага хрысціянскага свята года і вучыць гатаваць стравы да велікоднага стала. 20.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-20T15:30+0300
2019-04-20T15:30+0300
2022-04-14T15:48+0300
спадчына
беларусь
вялікдзень
нацыянальныя традыцыі
сустракаем вялікдзень
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103469/73/1034697337_0:123:2000:1253_1920x0_80_0_0_a77a7bc66b9ae083f726ef779039464a.jpg
Вялікдзень, або Вяліканне, Вялічка — веснавое свята, якое калісьці адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар жыватворнага і цеплатворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён палявых работ". Адсюль і яго назва. У наш жа час свята Вялікадня непарыўна звязана з Уваскрашэннем Хрыстовым, Пасхай. Абмываем "грэшныя плоці"Каб сустрэць вялікае свята як належыць, на працягу амаль усяго тыдня ідзе падрыхтоўка святочных страў, у гаспадарцы ўсё вычышчаецца, вымываюць хату, мяняюць пасцельную бялізну, адзенне, дзецям спраўляюць абновы. Свята працягваецца сем дзён і адзначаецца вельмі ўрачыста. У Вялікодную ноч у хатах не клаліся спаць і не гасілі агонь, на вуліцах і каля храмаў таксама палалі вогнішчы, а пасля завяршэння святочнага набажэнства чулася страляніна, моладзь наладжвала скокі, гульні, ігрышчы."Не дасі каўбасы — павылазяць валасы!"Па вёсках хадзілі валачобнікі і спявалі валачобныя песні, у якіх славілі Уваскрасенне Хрыстова. Лічылася, што прыход валачобнікаў спрыяе дабрабыту сям'і. Таму, як і калядоўшчыкаў на Каляды, іх чакалі. Па традыцыі ў гуртах валачобнікаў маглі быць толькі маладыя мужчыны і хлопчыкі, якія імкнуліся назбіраць яек як мага больш, таму скупаватым гаспадарам часам спявалі жартаўліва-ганебныя прыпеўкі накшталт гэтых:Але звычайна да такіх прыпевак не даходзіла. Валачобнікаў добра сустракалі і частавалі перш за ўсё фарбаванымі яйкамі, а таксама прадуктамі, якія належаць да рытуальнай ежы: хлебам, яйкамі, свінінай, сырам і соллю, якія асвячаюць пасля пасхальнай ютрані.Велікодныя яйкі
Ужыванне гэтай ежы прыроўніваецца да абрадавых дзеянняў, бо, паводле народных уяўленняў, названыя прадукты надзяляліся сімвалічнымі ўласцівасцямі і павінны былі забяспечыць багацце і дабрабыт сям'і на круглы год.Ежы столькі, што конь ледзь пацягнеУсе стравы рыхтаваліся загадзя і ў вялікай колькасці, каб іх хапіла не толькі на тры святочныя дні, падчас якіх забаранялася паліць у печы, але і да самай Радуніцы.Абавязковы пункт праграмы ў падрыхтоўцы да Вялікадня - фарбаванне яек
Рабілася гэта ў Вялікую, або Красную, суботу. Да захаду сонца пяклі "пасху", запякалі парася, адварвалі мяса і каўбасы, фарбавалі яйкі. Частку гэтага складалі ў кашы і лубкі для асвячэння ў царкве. Часам ежы было столькі, што даводзілася запрагаць каня, каб давезці ўсё да царквы. Як заходзяць у хату, кажуць: "Хрыстос уваскрос!". У адказ заўсёды гучыць: "Сапраўды ўваскрос!". Пасля сядаюць за святочны стол і разгаўляюцца свянцоным яйкам, якое дзеляць на ўсіх членаў сям'і, а потым ласуюцца астатнімі стравамі, прыгатаванымі да святочнага стала.Як прыгатаваць булкі з разынкамі, макам, і з "такам"Галоўнай умовай удалай дражджавой выпечкі з'яўляюцца самі дрожджы, правільна абраны тэмпературны рэжым выпякання, якасная сухая мука, якую абавязкова трэба прасяваць праз сіта.Дражджавое цеста вымешваюць у цёплым пакоі бесперапынна і дасканала, каб яно, як сведчаць гаспадыні, пачало "шчоўкаць пад рукой і ў ім з'явіліся бурбалкі".Велікодныя булка
Ставіць вырабы з цеста, асабліва бабы, у духоўку або печ, трэба вельмі асцярожна, каб цеста не апала. А яшчэ, каб булкі атрымаліся, не дапушчаюцца скразнякі і моцная гаворка, а таксама няпрошаныя госці.Выпякаючы булкі на Вялікдзень, не эканомілі на прадуктах. Іх шмат выпякалася, каб хапіла да Радаўніцы. Як жартаўліва казалі: "З разынкамі, макам, і з "такам"!"Булка ВялікоднаяІнгрыдыенты:Як гатаваць:Свежыя дрожджы накрышыць, дадаць 1 чайную лыжачку цукру і добра расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць ільняной сурвэткай і паставіць у цёплае месца.Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёртыя з цукрам і маслам жаўткі, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць узбітыя бялкі. Паверхню цеста, каб не пакрылася скарынкай, варта змазаць тлушчам і даць падысці яшчэ раз. Далей фарміруем булкі. На вёсцы, калі адмысловай формы для выпечкі няма, цеста, перамяшанае з разынкамі, наліваюць у глыбокія эмаляваныя ("паліваныя") ці алюміневыя міскі да 2/3 іх аб'ёму. Папярэдне формы абавязкова змазваюць алеем і пасыпаюць мукой. Цесту ў формах трэба трошкі пастаяць, пасля чаго яго змазваюць жаўтком і толькі тады ставяць у печ або духоўку. Выпякаюць каля гадзіны пры тэмпературы ў 180 градусаў.Кожная гаспадыня ўпрыгожвае булкі на свой густ
Можна цеста, замешанае на булкі, раскатаць на стальніцы і пасыпаюць загадзя замочанымі разынкамі або расцёртым з цукрам макам і скруціць у рулет. Рулеты выкладаюць на бляху, змазваюць жаўтком і выпякаюць.Вось вам маку да таго прысмаку!Самымі смачнымі заўсёды лічыліся булкі з макмам. Каб прыгатаваць начынку, трэба пакласці мак у рондаль, заліць кіпятком, накрыць накрыўкай і даць пастаяць на стале 30-40 хвілін. Затым зліць усю ваду, злёгку адціснуць і расцерці мак у глінянай місцы або ступцы, паступова дадаючы мёд, а пасля і цукар, каб атрымалася густая маса накшталт джэму.Цеста раскатваюць, як на рулет, змазваюць начынкай, скручваюць і садзяць у печ. Цеста падымаецца, а начынка тым часам разыходзіцца па ўсёй булцы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103469/73/1034697337_0:59:2000:1317_1920x0_80_0_0_a974ae797af69995730883b9874d8962.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, вялікдзень, нацыянальныя традыцыі, сустракаем вялікдзень, беларуская кухня
спадчына, беларусь, вялікдзень, нацыянальныя традыцыі, сустракаем вялікдзень, беларуская кухня
Як правільна сустрэць Вялікдзень
15:30 20.04.2019 (абноўлена: 15:48 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як нашы продкі рыхтаваліся да галоўнага хрысціянскага свята года і вучыць гатаваць стравы да велікоднага стала.
Вялікдзень, або Вяліканне, Вялічка — веснавое свята, якое калісьці адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар жыватворнага і цеплатворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён палявых работ". Адсюль і яго назва. У наш жа час свята Вялікадня непарыўна звязана з Уваскрашэннем Хрыстовым, Пасхай.
Каб сустрэць вялікае свята як належыць, на працягу амаль усяго тыдня ідзе падрыхтоўка святочных страў, у гаспадарцы ўсё вычышчаецца, вымываюць хату, мяняюць пасцельную бялізну, адзенне, дзецям спраўляюць абновы.
У Чысты чацвер да ўсходу сонца ўся сям'я павінна вымыцца ў лазні. Вось менавіта ўстаць раненька і гадзін у пяць ці шэсць раніцы памацца! Як казалі старыя: "Абмыць грэшныя плоці".
Свята працягваецца сем дзён і адзначаецца вельмі ўрачыста. У Вялікодную ноч у хатах не клаліся спаць і не гасілі агонь, на вуліцах і каля храмаў таксама палалі вогнішчы, а пасля завяршэння святочнага набажэнства чулася страляніна, моладзь наладжвала скокі, гульні, ігрышчы.
"Не дасі каўбасы — павылазяць валасы!"
Па вёсках хадзілі валачобнікі і спявалі валачобныя песні, у якіх славілі Уваскрасенне Хрыстова. Лічылася, што прыход валачобнікаў спрыяе дабрабыту сям'і. Таму, як і калядоўшчыкаў на Каляды, іх чакалі.
Па традыцыі ў гуртах валачобнікаў маглі быць толькі маладыя мужчыны і хлопчыкі, якія імкнуліся назбіраць яек як мага больш, таму скупаватым гаспадарам часам спявалі жартаўліва-ганебныя прыпеўкі накшталт гэтых:
- Не дасі каўбасы — павылазяць валасы
- Хрысытос уваскрос на ўвесь свет.
- Не дасі яечка — здохне авечка
- Хрысытос уваскрос на ўвесь свет.
Але звычайна да такіх прыпевак не даходзіла. Валачобнікаў добра сустракалі і частавалі перш за ўсё фарбаванымі яйкамі, а таксама прадуктамі, якія належаць да рытуальнай ежы: хлебам, яйкамі, свінінай, сырам і соллю, якія асвячаюць пасля пасхальнай ютрані.
Ужыванне гэтай ежы прыроўніваецца да абрадавых дзеянняў, бо, паводле народных уяўленняў, названыя прадукты надзяляліся сімвалічнымі ўласцівасцямі і павінны былі забяспечыць багацце і дабрабыт сям'і на круглы год.
Ежы столькі, што конь ледзь пацягне
Усе стравы рыхтаваліся загадзя і ў вялікай колькасці, каб іх хапіла не толькі на тры святочныя дні, падчас якіх забаранялася паліць у печы, але і да самай Радуніцы.
Абавязковы пункт праграмы ў падрыхтоўцы да Вялікадня - фарбаванне яек
Рабілася гэта ў Вялікую, або Красную, суботу. Да захаду сонца пяклі "пасху", запякалі парася, адварвалі мяса і каўбасы, фарбавалі яйкі. Частку гэтага складалі ў кашы і лубкі для асвячэння ў царкве. Часам ежы было столькі, што даводзілася запрагаць каня, каб давезці ўсё да царквы.
У Вялікую суботу ў царкве пачынаецца Вялікае служэнне, пасля якога ўсе спяшаюцца дамоў, бо, згодна з павер'ем, калі хутка вернешся з Усяночнай, то на працягу года будзеш хутка спраўляцца з усімі гаспадарчымі справамі.
Як заходзяць у хату, кажуць: "Хрыстос уваскрос!". У адказ заўсёды гучыць: "Сапраўды ўваскрос!". Пасля сядаюць за святочны стол і разгаўляюцца свянцоным яйкам, якое дзеляць на ўсіх членаў сям'і, а потым ласуюцца астатнімі стравамі, прыгатаванымі да святочнага стала.
Як прыгатаваць булкі з разынкамі, макам, і з "такам"
Галоўнай умовай удалай дражджавой выпечкі з'яўляюцца самі дрожджы, правільна абраны тэмпературны рэжым выпякання, якасная сухая мука, якую абавязкова трэба прасяваць праз сіта.
Дражджавое цеста вымешваюць у цёплым пакоі бесперапынна і дасканала, каб яно, як сведчаць гаспадыні, пачало "шчоўкаць пад рукой і ў ім з'явіліся бурбалкі".
Ставіць вырабы з цеста, асабліва бабы, у духоўку або печ, трэба вельмі асцярожна, каб цеста не апала. А яшчэ, каб булкі атрымаліся, не дапушчаюцца скразнякі і моцная гаворка, а таксама няпрошаныя госці.
Выпякаючы булкі на Вялікдзень, не эканомілі на прадуктах. Іх шмат выпякалася, каб хапіла да Радаўніцы. Як жартаўліва казалі: "З разынкамі, макам, і з "такам"!"
- 480 г пшанічнай мукі
- 20 г дражджэй
- 1 шклянка малака
- 100 г сметанковага масла
- 150 г цукру
- 3 яйкі
- Соль
- Разынкі
- Мак
Свежыя дрожджы накрышыць, дадаць 1 чайную лыжачку цукру і добра расцерці, змяшаць з цёплым малаком, усыпаць палову мукі, замясіць цеста, пасыпаць тоўстым слоем мукі, накрыць ільняной сурвэткай і паставіць у цёплае месца.
Пасля таго, як цеста паднімецца, дадаць рэштку мукі, соль, расцёртыя з цукрам і маслам жаўткі, старанна вымесіць, у канцы замесу дадаць узбітыя бялкі. Паверхню цеста, каб не пакрылася скарынкай, варта змазаць тлушчам і даць падысці яшчэ раз.
Далей фарміруем булкі. На вёсцы, калі адмысловай формы для выпечкі няма, цеста, перамяшанае з разынкамі, наліваюць у глыбокія эмаляваныя ("паліваныя") ці алюміневыя міскі да 2/3 іх аб'ёму. Папярэдне формы абавязкова змазваюць алеем і пасыпаюць мукой. Цесту ў формах трэба трошкі пастаяць, пасля чаго яго змазваюць жаўтком і толькі тады ставяць у печ або духоўку. Выпякаюць каля гадзіны пры тэмпературы ў 180 градусаў.
Кожная гаспадыня ўпрыгожвае булкі на свой густ
Можна цеста, замешанае на булкі, раскатаць на стальніцы і пасыпаюць загадзя замочанымі разынкамі або расцёртым з цукрам макам і скруціць у рулет. Рулеты выкладаюць на бляху, змазваюць жаўтком і выпякаюць.
Вось вам маку да таго прысмаку!
Самымі смачнымі заўсёды лічыліся булкі з макмам. Каб прыгатаваць начынку, трэба пакласці мак у рондаль, заліць кіпятком, накрыць накрыўкай і даць пастаяць на стале 30-40 хвілін. Затым зліць усю ваду, злёгку адціснуць і расцерці мак у глінянай місцы або ступцы, паступова дадаючы мёд, а пасля і цукар, каб атрымалася густая маса накшталт джэму.
Цеста раскатваюць, як на рулет, змазваюць начынкай, скручваюць і садзяць у печ. Цеста падымаецца, а начынка тым часам разыходзіцца па ўсёй булцы.