Мацярдушка або душанка: нарыхтоўваем лекавыя расліны па традыцыях продкаў

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМацярдушка
Мацярдушка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра лекавыя ўласцівасці незвычайнай расліны і вучыць гатаваць з яе смачныя стравы.
Сярэдзіна лета - гарачая пара для збірання лекавых раслін. Сёлетняе ліпеньскае надвор’е не вельмі спрыяе гэтай справе і тым не менш, вылучыўшы сонечны дзянёк неабходна паспяшацца нарыхтаваць мацярдушку.
Любіста - Sputnik Беларусь
Народная аптэка: як беларусы выкарыстоўвалі любісту
Мацярдушку звычайную або oregano, што перакладаецца з грэчаскай мовы як "радасць гор" у
народзе яшчэ называюць - "мацеранка", "душанка", "мацержанка", "бабіна душыца" і "пчалалюб". Мацярдушка - блізкая сваячка маярану, яна часам так і называлася – дзікі маяран.
Гэтую расліну выкарыстоўвалі ў розных краінах свету, але ў славян да яе было асаблівае стаўленне. Мацярдушку лічылі чар-зеллем, здольным адагнаць злых духаў, прычараваць каханага, абараніць ад варажбы.
Народная назва "мацярынка"або "бабіна душыца" таксама не выпадковая, бо расліну да нядаўняга часу актыўна выкарыстоўвалі для лячэння жаночых захворванняў.
Квітнее мацярдушка ад чэрвеня да верасня, знайсці яе можна не у агародзе і лесе. Нарыхтоўваюць сцяблінамі вышынёй у 20-30 см у сухі, сонечны дзень. Павязаўшы ў пучкі, духмяную зёлку сушаць, затым здрабняюць і захоўваюць не больш за два гады.
Адвар мацярдушкі выкарыстоўваюць як у народнай так і афіцыйнай медыцыне. Траву мацярдушкі ўжываюць унутр і вонкава.
Нажаль назапашаныя стагоддзямі народны досвед у лячэнні зёлкамі ўсё яшчэ мала вывучаны і таму лячыцца імі трэба пад назіраннем спецыялістаў.
Настой мацярдушкі
Адну сталовую лыжку сухой здробненай травы мацярдушкі заліць 200 мл кіпеню, настаяць 30 хвілін, працадзіць і ўжываць перад ядой па 0,5 шклянкі тры разы на дзень пры клімаксе, цукровым дыябеце, імпатэнцыі, неўрозе.
Настой для ванны
У вядро, ёмістасцю ў 10 л засыпаюць 1 ст лыжку здробленай травы, заліваюць кіпенем  і настайваюць 6 гадзін. Настой працэджваюць у цёплую ваду  і прымаюць ванну напрацягу 12-15 хвілін перад сном. Цела прамакаюць цёплай прасцінай і адпачываюць у ложку не менш гадзіны. Затым апранаюць сухую бялізну і выпіваюць шклянку гарбаты з мацярдушкай перад сном. Выкарыстоўваюць пры клімаксе, неўрзе, зобе.
Ужыванне мацярдушкі забараняецца пры цяжарнасці, у перыяд груднога гадавання і ва ўзросце да 18 гадоў. Таксама яе не выкарыстоўваюць пры павышанай страўнікавай сакрэцыі, хваробах сардэчна-сасудзістай сістэмы, язвавай хваробе дванаццаціперснай кішкі і страўніка. Супрацьпаказаннем да ужывання мацярдушкі з’яўляецца павышаная адчувальнасць да прэпарата, у гэтым выпадку прэпараты з мацярдушкай не ўжываюць.
Мацярдушка спатрэбіцца ў гаспадарцы не толькі як лекавая расліна, але і як цудоўная спецыя. Яе дадаюць у стравы з бабовымі, з яйкамі, мясам, рыбай, гароднінай і ў выпечку.
У Беларусі ў некаторых рэгіёнах мацярдушку клалі ў бочку разам з іншымі спецыямі пры засолцы агуркоў, выкарыстоўвалі пры вырабе квасу, піва, налівак, запарвалі гарбату. Перад заваркай кветкі і сцябло разміналі.
Суп з мацярдушкай
Інгрыдыенты:
  • Курыны булён 300 мл
  • Морква 20 г
  • Бульба 30 г
  • Каляровая капуста 30 г
  • Вяршкі 40 мл
  • Цыбуля-рэпка 15 г
  • Лісце мацярдушкі 15 г
  • Манка 10 г
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Лёгкі курыны булён запраўляюць нарэзанай долькамі морквай, каляровай капустай, бульбай, цыбуляй. Вараць амаль да гатовасці, запраўляюць накрышаным лісцем мацярдушкі, манкай і вяршкамі. Даводзяць да гатовасці.
Мясныя катлеты з душыцай
Інгрыдыенты:
  • Катлетны фарш 200 г
  • Парашок мацярдушкі 10 г
  • Алей 20 г
  • Яйка
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Фарш запраўляюць парашком з травы мацярдушкі, дадаюць яйцо, соляць і перамешваюць, фармуюць катлеты і смажаць на алеі. Падаюць з гарнірам – рагу з гародніны.
Стужка навiн
0