Беларускае адзенне: што насілі нашы продкі і пры чым тут магія

© Sputnik / Альфрэд МікусАдзенне для беларусаў было не проста ўпрыгажэннем, а абярэгам і абаронай
Адзенне для беларусаў было не проста ўпрыгажэннем, а абярэгам і абаронай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму нашы продкі забаранялі мужчынам насіць жаночыя хусткі і што значыць, калі дзяўчыне прыснілася новая сукенка.
Пятровіца – 2018 - Sputnik Беларусь
Сакрэты прыгажосці ад прабабуль: як захаваць вечную маладосць і прывабнасць
Нашы продкі лічылі адзенне не проста ўпрыгажэннем. Яны верылі, што адзенне неадлучна звязанае з яго носьбітам і здольнае не толькі бараніць яго ад знешніх неспрыяльных умоў, але і ўступаць з ім у пэўныя звышнатуральныя сувязі. Так маніпуляцыі з кашуляй, штанамі і іншымі прадметамі адзення маглі магічна ўплываць на стан асобы.
Да ўсяго ж, згодна з народнымі ўяўленнямі, усе прадметы, што судакраналіся паміж сабой, нават будучы раз’яднанымі, застаюцца ў магічнай сувязі. Падобная сувязь існуе і паміж чалавекам і яго адзеннем. Так сарочка, пашытая дзяўчынай для каханага, становіцца ў далейшым для яго абярэгам, а першыя кашулькі для немаўлятак шылі са старой сарочкі маці. Лічылася, што ў гэтым выпадку тканіна, што кантактавала з целам парадзіхі, здольная была захаваць дзіця ад хвароб і сурокаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗажинки в Жоровке 2019
Зажинки в Жоровке 2019 - Sputnik Беларусь
Зажинки в Жоровке 2019
Сталыя жанчыны часта насілі галаўныя ўборы
Роля адзення ў радзінных, вясельных і пахавальных абрадах вызначалася змяненнем статуса чалавека. Праходзячы ўсе гэтыя станы, змяняючы свае ўзроставыя, сацыяльныя характарыстыкі, чалавек павінен быў карэктаваць і свой вонкавы выгляд, што ў першую чаргу праяўлялася ў трансфармацыі комплексу адзення. Абярэгавы статус атрымвалі тыя віды адзення, што непасрэдна прыкрывалі зоны кантакту: кашуля, фартух, нагавіцы. Функцыю абярэга у адзенні меў і магічны арнамент.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗажинки в Жоровке 2019
Зажинки в Жоровке 2019 - Sputnik Беларусь
Зажинки в Жоровке 2019
Кожнаму ўзросту - свая адмысловая вопратка
Так званыя "стасункі з адзеннем" пачыналіся з пашыву і догляду за ім. Тут існаваў цэлы комплекс народных прыкмет:
  • Той, хто падшывае адзенне, не зняўшы яго з сябе, зашые сваю памяць. Каб такое не здарылася, трэба ўзяць што-небудзь у зубы;
  • У працэссе шыцця любага адзення, нельга нічога есці, каб вопратка доўга насілася.
  • Калі ніткі блытаюцца, то ў гэты момант дзесьці пляткараць аб швачцы.
  • Калі мыеш або шыеш бялізну, нельга есці хлеб, мак, каноплі, бо ў бялізне будуць вельмі весціся вошы.
  • Каб спраўленая абнова добра і доўга насілася, апранаць яе першы раз трэба было не ў госці, не на свята, а ў царкву і па магчымасці ў такі дзень, калі там мала народу. Нешчаслівым для апранання чыстай сарочкі лічыўся панядзелак. Калі чыстае адзенне  і асабліва бялізна (хусце) не было накладзена ў нядзелю, то трэба пачакаць аўторка.
Асабліва нашы продкі ставіліся да такіх прадметаў адзення як сарочка, штаны, фартух, галаўныя ўборы, абутак. Так, калі чалавек баяўся сурокаў, яму раілі спачатку надзець сарочку навыварат. Шапку, каб не балела галава, нельга круціць на кулаку і калі такое здарыцца, трэба пахадзіць тры дні без шапкі ці насіць другую. Той, хто хацеў, каб удзень шчасціла, павінен быў абуваць раніцай спачатку правую нагу, а потым левую.
Ларыса Мятлеўская ў верхняй вопратцы "латуха"
Сучасныя жанчыны часта выкарыстоўваюць ў сваім гардэробе прадметы адзення, якія калісці былі прыналежнасцю толькі мужчынскага адзення.
А ў народзе перасцерагалі: "Няможна чалавеку адзявацца ў бабскае ўбранне, як і бабе няможна класці на сябе мужчынскія порткі ці шапку, бо нячыстая сіла возьме да й заменіць тых людзей – мужчыну зробіць бабаю ці жанчыну мужыком да й прыкажа сабе служыць. А анял тады адступіцца ад таго чалавека. Мужчыне няможна надзяваць на голаў жаночае шапкі або хусткі, бо ён будзе вельмі ўсяго палохацца, бы баба. Калі жанчына накладзе сабе на голаў мужчынскую шапку, то будзе вельмі хутка ўлюбляцца ў мужчын". (А.К. Сержпутоўскі.)
Надавалі беларусы і асаблівую ўвагу пры тлумачэнні сноў, у якіх выкарыстоўвалася пэўнае адзенне. Калі чалавек бачыў сябе ў сне ў чорным адзенні, яму прадказвалі хваробу, жалобу і смутак. Белае адзенне было сімвалам будучх добрых падзей у жыцці. А вось, што тычыцца новага і старога адзення, тут усё было наадварот: новае сімвалізавала хуткую хваробу, а старое абацяла здароўе і весялосць. Знакам усяго самага найлепшага была і добрая аўчынка, якую галоўны герой сну трымаў у руках.
© Sputnik / Альфрэд МікусВяселле-фэст 2019
Вяселле-фэст 2019 - Sputnik Беларусь
Вяселле-фэст 2019
Калі дзяўчына ўбачыць у сне вянок, яе чакае хуткае замужжа
Калі каму-небудзь прыснілася, што ён апранае андарак, трэба было чакаць гасцей, а калі спадніцу - спатканне з каханым. На хуткае атрыманне грошай паказвала вязанне панчохаў, а шапка на галаве абяцала блізкае падарожжа і запрашэнне ў госці.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0