Сядзіба Патоцкіх у Беразіно: чарговая шляхецкая рэзідэнцыя чакае інвестараў

© Sputnik / Альфрэд МікусСядзіба Патоцкіх у Беразіно
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik працягвае экскурсію па неверагодных архітэктурных помніках Беларусі, якія знаходзяцца ў заняпадзе і ў хуткім часе могуць увогуле знікнуць.
Патоцкія – шляхецкі польскі род, у валоданні якога было шмат земляў у Польшчы, Украіне і Беларусі. Адзін з іх - сядзіба ў Беразіно – з’явілася на правым крутым беразе ракі Бярэзіна ў першай палове XIX стагоддзя. Дом пабудавала Ганна Патоцкая, каб выкарыстоўваць яго ў якасці летняй рэзідэнцыі.
© Sputnik / Альфрэд МікусСядзіба Патоцкіх у Беразіно
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно - Sputnik Беларусь
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно
Архітэктурны помнік у стылі класіцызму, як і шматлікія беларускія сядзібы, пачаў прыходзіць у заняпад пасля рэвалюцыі 1917 года. Будынак выкарыстоўвалі для размяшчэння школы, потым на гэтым месцы быў склад.
Інфармацыя аб тым, што палац прададзены, упершыню з’явілася ў снежні 2011 года. Тады сума здзелкі складала 112 млн недэмінаваных беларускіх рублёў. Галоўнымі патрабаваннямі для пакупнікоў былі рэканструкцыя згодна з архітэктурным планам і захаванне турыстычнага прызначэння аб’екта.
© Sputnik / Альфрэд МікусСядзіба Патоцкіх у Беразіно
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно - Sputnik Беларусь
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно
Валодаць будынкам стала таварыства з абмежаванай адказнасцю "ДКДО ", але з-за адсутнасці грошай і інвестараў, арганізацыя не змагла выканаць умовы дагавора куплі-продажу і ён быў разарваны.
Гаспадара для ўнікальнай пабудовы шукаюць і дагэтуль – сядзіба займе першае месца ў спісе інвестыцыйных прапаноў на сайце Бярэзінскага райвыканкама. Нягледзячы на складаную гісторыю, чыноўнікі ўпэўненыя, што ў сядзібы Патоцкіх ёсць шанец на аднаўленне. Зараз яго прапануюць забраць дарам, але пры выкананні ўсё тых жа умоў – адрэстаўраваць і стварыць рабочыя месцы. Пакуль ахвотнікаў не знайшлося.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0