https://bel.sputnik.by/20191121/Svyatynya-yakoy-pashantsavala-Chym-zaraz-zhyve-Yuravtsk-manastyr-1043284973.html
Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
Sputnik Беларусь
Аднаўленне пачалося ў 2006 годзе і спачатку дзяржава актыўна фінансавала праект, але цяпер сродкі прыходзіцца шукаць сваімі сіламі. 21.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-21T16:28+0300
2019-11-21T16:28+0300
2019-11-21T16:37+0300
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
у беларусі
рэлігія
спадчына
гомельская вобласць
калінкавіцкі раён
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104328/48/1043284899_0:86:1600:991_1920x0_80_0_0_d4aab55227470c0642cb89aee3c9c625.jpg
Існуе легенда, што сваім з’яўленнем іезуіцкі манастыр у Юравічах абавязаны цуду. Іезуіцкі манах Марцін Тураўскі дванаццаць гадоў ездзіў па гэтых мясцінах, пакуль цудатворны абраз Божай Маці сам не абраў месца для свайго далейшага знаходжання. Так гэта ці не, дакладна невядома, але ад самага пачатку існавання манастыр быў месцам, дзе адбываліся розныя неверагодныя рэчы.Напрыклад, у 1686 годзе падчас жалобнай працэсіі з выкарыстаннем знакамітага абраза ажыў сын юраўчаніна Прыгародскага. Па словах мясцовых жыхароў, такія гісторыі здараліся тут пастаянна.Юравічы – папулярная сярод вернікаў вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Тут знаходзяцца старажытнаславянскія гарадзішчы Відалічы і Межмосце.Асноўны будынак іезуіцкага касцёла ў вёсцы Юравічы з’явіўся паміж 1717 і 1757 гадамі, а ў 1778 годзе тут быў заснаваны іезуіцкі калегіум.За доўгія гады існавання касцёл некалькі разоў зачынялі, аддавалі яго то пад казарму, то пад дзіцячы дом.На пачатку XX стагоддзя гэтае месца, як і многія іншыя цэрквы, касцёлы і манастыры ў тыя часы, пацярпела ад рук бальшавікоў. Будынак зачынілі, а ўсе абразы вывезлі. Манастыр узнавіў сваё існаванне толькі ў 90-ыя гады.Будынак манастыра быў перададзены Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1993 годзе. Тады ж тут з’явіўся жаночы Свята-Раство-Багародзічны манастыр, які ў 2005 годзе стаў мужчынскім.На пачатку XXI стагоддя у суседняй вёсцы жыхары знайшлі спіс з таго самага абраза Божай Маці, які доўгія гады лічыўся страчаным.Спава ў тым, што пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў пачаліся ганенні на касцёл. Айцец Гадзецкі, які ў тыя часы быў пробашчам, замяніў галоўны абраз на копію, зробленую Ядвігай Кеневіч, а арыгінал перадаў на захаванне Габрыэлі Горват. Яна захоўвала цудадзейны абраз, а ў канцы XIX стагоддзя пераехала ў Кракаў і перадала яго айцам кракаўскага калегіўма. Менавіта таму арыгінал абраза зараз знаходзіцца ў кракаўскім касцёле Святой Барбары.Што тычыцца спіса, некаторы час пасля выяўлення ён знаходзіўся ў мазырскім Свята-Міхайлаўскім саборы, а ў 2006 годзе з хросным ходам яго адправілі ў Юравічы.Па інфармацыі Тураўскай епархіі зараз касцёл уключаны ў "Залатое кальцо Гомельшчыны", а сабор і ўвесь комплекс рэстаўруюць. Рэканструкцыя выдатнага помніка архітэктуры XVIII стагоддзя пачалася ў 2006 годзе і павінна была скончыцца ў 2012 годзе, але з-за недахопу сродкаў зацягнулася. Цяпер манастыр аднаўляюць сваімі сіламі і справы ідуць вельмі марудна.Тым не менш, манастыр прымае паломнікаў з усяго свету, бо тут знаходзіцца адна з галоўных палескіх святынь - абраз Божай Маці Юравіцкай, які шануецца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190705/troickij-kostel-u-gervyatah-gistoryya-1041898547.html
гомельская вобласць
калінкавіцкі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104328/48/1043284899_0:36:1600:1041_1920x0_80_0_0_432b57e8a7489e9fb45e927be7b8c71c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , у беларусі, рэлігія, спадчына, гомельская вобласць, калінкавіцкі раён
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , у беларусі, рэлігія, спадчына, гомельская вобласць, калінкавіцкі раён
Святыня, якой пашанцавала? Чым зараз жыве Юравіцкі манастыр
16:28 21.11.2019 (абноўлена: 16:37 21.11.2019) Аднаўленне пачалося ў 2006 годзе і спачатку дзяржава актыўна фінансавала праект, але цяпер сродкі прыходзіцца шукаць сваімі сіламі.
Існуе легенда, што сваім з’яўленнем іезуіцкі манастыр у Юравічах абавязаны цуду. Іезуіцкі манах Марцін Тураўскі дванаццаць гадоў ездзіў па гэтых мясцінах, пакуль цудатворны абраз Божай Маці сам не абраў месца для свайго далейшага знаходжання. Так гэта ці не, дакладна невядома, але ад самага пачатку існавання манастыр быў месцам, дзе адбываліся розныя неверагодныя рэчы.
Напрыклад, у 1686 годзе падчас жалобнай працэсіі з выкарыстаннем знакамітага абраза ажыў сын юраўчаніна Прыгародскага. Па словах мясцовых жыхароў, такія гісторыі здараліся тут пастаянна.
Юравічы – папулярная сярод вернікаў вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Тут знаходзяцца старажытнаславянскія гарадзішчы Відалічы і Межмосце.
Асноўны будынак іезуіцкага касцёла ў вёсцы Юравічы з’явіўся паміж 1717 і 1757 гадамі, а ў 1778 годзе тут быў заснаваны іезуіцкі калегіум.
За доўгія гады існавання касцёл некалькі разоў зачынялі, аддавалі яго то пад казарму, то пад дзіцячы дом.
На пачатку XX стагоддзя гэтае месца, як і многія іншыя цэрквы, касцёлы і манастыры ў тыя часы, пацярпела ад рук бальшавікоў. Будынак зачынілі, а ўсе абразы вывезлі. Манастыр узнавіў сваё існаванне толькі ў 90-ыя гады.
Будынак манастыра быў перададзены Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1993 годзе. Тады ж тут з’явіўся жаночы Свята-Раство-Багародзічны манастыр, які ў 2005 годзе стаў мужчынскім.
На пачатку XXI стагоддя у суседняй вёсцы жыхары знайшлі спіс з таго самага абраза Божай Маці, які доўгія гады лічыўся страчаным.
Спава ў тым, што пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў пачаліся ганенні на касцёл. Айцец Гадзецкі, які ў тыя часы быў пробашчам, замяніў галоўны абраз на копію, зробленую Ядвігай Кеневіч, а арыгінал перадаў на захаванне Габрыэлі Горват. Яна захоўвала цудадзейны абраз, а ў канцы XIX стагоддзя пераехала ў Кракаў і перадала яго айцам кракаўскага калегіўма. Менавіта таму арыгінал абраза зараз знаходзіцца ў кракаўскім касцёле Святой Барбары.
Што тычыцца спіса, некаторы час пасля выяўлення ён знаходзіўся ў мазырскім Свята-Міхайлаўскім саборы, а ў 2006 годзе з хросным ходам яго адправілі ў Юравічы.
Па інфармацыі Тураўскай епархіі зараз касцёл уключаны ў "Залатое кальцо Гомельшчыны", а сабор і ўвесь комплекс рэстаўруюць. Рэканструкцыя выдатнага помніка архітэктуры XVIII стагоддзя пачалася ў 2006 годзе і павінна была скончыцца ў 2012 годзе, але з-за недахопу сродкаў зацягнулася. Цяпер манастыр
аднаўляюць сваімі сіламі і справы ідуць вельмі марудна.
Тым не менш, манастыр прымае паломнікаў з усяго свету, бо тут знаходзіцца адна з галоўных палескіх святынь - абраз Божай Маці Юравіцкай, які шануецца праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.
- Ад палаца да руінаў: што стала з сядзібай Храптовічаў у Шчорсах
- Сядзіба Тышкевічаў на Іслачы: што стала з фоталабараторыяй знакамітага графа