23:42 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
14750

У масленічны чацвер малады зяць абавязкова наведваў цёшчу з падарункам, а тая ў сваю чаргу чакала яго з пачастункамі.

Чацвер на масленічным тыдні ў народзе называлі "тлустым". Другая назва - "Валоссе" - сведчыць пра язычніцкія карані гэтага свята.

Вялес - адзін з галоўных багоў язычніцкага пантэону ўсходніх славян, быў богам жывёлагадоўлі і багацця. Яму блізкія такія боствы і персанажы сусветнай міфалогіі, як літоўскі Вяльняс, латышскі Велс, кельцкі бог багацця і жывёлы Велаўн, індыйскі Варуна і іншыя. Вялес або Волас меў дачыненне да зямных водаў, крыніц, вытокаў рэк.

Пасля прыняцця хрысціянства заменнікам Вялеса стаў Аўлас (Уласій Севасційскі), які таксама лічыўся заступнікам жывёлы "каровіным і конскім".

Звычаі і прысмакі

Чацвер на масленічным тыдні быў увогуле багатым на розныя звычаі. Напрыклад, малады муж павінен быў пакатаць сваю каханую на прыгожа ўбраным вазку, запрэжаным тройкай рэзвых жарэбчыкаў, ды каб з шархунамі ў вупражы, каб паўсюдна было чуваць, як ён любіць жонку. А яшчэ з шыкам падкаціць да хаты цёшчы, да якой у гэты дзень зяць абавязкова павінен завітаць.

Блины из ржаной муки
© Sputnik Людмила Янковская
Пачастунак для зяця

Цёшчы ў тлусты чацвер таксама чакала свайго зяця і гатавала для яго адмысловыя прысмакі: на стале абавязкова былі сыры, масла і святочныя блінцы рознага гатунку: бульбяныя, пшанічныя, аўсяныя, грачанікі.

 

Не толькі ў гэты дзень, але і на працягу ўсяго тыдня нават пажадана было змешваць муку розных відаў. Гэта спрыяла, па веры нашых продкаў, земляробаў добраму ўраджаю ў новым годзе. Напрыклад, да пшанічнай прымешвалі грэцкую муку, як з кулінарнай кнігі "Смаката з залатой даёначкі".

Бліны масленічныя

Інгрыдыенты:

  • 1 шклянка грэцкай мукі
  • 1 шклянка пшанічнай мукі
  • 3 жаўтка
  • 2 бялкі
  • трохі тоўстых (15-20%) вяршкоў
  • 2 сталовыя лыжкі цукру
  • 0,5 чайнай лыжкі солі
  • 30 г дражджэй

Як гатаваць:

У цёплых вяршках развядзіце сырыя дрожджы і, патроху падсыпаючы муку, замясіце цеста да кансістэнцыі вадкай смятаны. Пастаўце цеста ў цёплае месца. Калі праз гадзіну-другую яно падыдзе, дадайце жаўткі, расцёртыя з цукрам і соллю. Цяпер усё добра размяшайце. І зноў пастаўце цеста ў цёплае месца, каб зноў падышло.

А цяпер асобна добра паўзбівайце бялкі ў густую пену. Гатовыя бялкі варта змяшаць з цестам, а падаваць такія блінцы з растопленым маслам.

Тэмы:
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
Тэги:
Масленіца, Ларыса Мятлеўская, Беларусь

Галоўныя тэмы