23:23 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты (16)
18450

Этнограф Ларыса Мятлеўская працягвае раскрываць сакрэты прыгатавання неверагодна смачных посных страў.

Мужчыны заўсёды цяжэй перажывалі пост, бо ім даводзілася фізічна цяжка працаваць і з гэтага асабліва гарачым было жаданне сярод посту з'есці  кавалак сала з хлебам і цыбуляй. Жанчыны пасціліся больш шчыра, стараліся захаваць да лета мясныя прыпасы і таму ад іх часта можна было пачуць сярдзітае: "Бог знае, што робіць: кеб не даў мужыку посту, то б досі не было на ўсём свеці ні адой свінкі, бо ўсё згомтаў у свой воўчы кіндзюк, а пры цяжкай рабоце хоць трасцу еш!" (Ч. Пяткевіч, "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся", — Sputnik.by).

Вялікі пост усё яшчэ працягваецца, але яго трыманне ўжо больш лагоднае. Цяпер ажно да Велікоднай нядзелі можна ўжываць у стравы больш алею і есці рыбу. На Беларусі асноўнай прыправаю быў ільняны алей, ужывалі мак у выглядзе макавага малачка, грыбы, свежую і сушаную рыбу, якой у вялікай колькасці гандлявалі на кірмашах. Асабліва цанілася рыба, сушаная на саломе.

І ўсё ж па серадах і пятніцах шмат хто, і асабліва старыя людзі, працягвалі трымаць шчыры пост, як і ў першы тыдзень.

Цура ці крышанка
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Каб прыгатаваць цуру, спатрэбіцца не шмат інгрэдыентаў

Сёння ў нашым меню традыцыйная посная страва, якую елі менавіта ў гэтыя дні тыдня. Страва ў вясковай кулінарыі мае дзве назвы: цура  і крышанка.

Інгрыдыенты:

  • 400г жытняга хлеба
  • 2 цыбуліны
  • 2 ст. лыжкі хрэну
  • 3 ст. лыжкі алею
  • 0,5 л. квасу
  • востры чырвоны перац
  • соль да смаку

Як гатаваць:

Жытні хлеб са скарынкай накрышыць дробнымі кубікамі, падсмажыць на алеі і астудзіць. Можна хлеб не смажыць, а накрышыць і паліць алеем, добра перамяшаўшы. Пасля гэтага неабходна дадаць да хлеба нашаткаванай цыбулі, цёртага хрэну, пасаліць, паперчыць, перамяшаць і заліць квасам.

Страва гатовая да ўжывання. Смачна есці і да сустрэчы!

Тэмы:
Посцім смачна: самыя цікавыя і смачныя рэцэпты (16)

По теме

Посцім смачна: як прыгатаваць бульбяную салату з часнаком
Тэги:
крышанка, цура, Вялікі пост, Ларыса Мятлеўская, Беларусь

Галоўныя тэмы