https://bel.sputnik.by/20200420/Velkodny-tydzen-shto-rabl--shto-el-nashy-prodk--1040964031.html
Велікодны тыдзень: што рабілі і што елі нашы продкі
Велікодны тыдзень: што рабілі і што елі нашы продкі
Sputnik Беларусь
Вялікдзень дае пачатак цэламу тыдню святкаванняў. Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як яго праводзілі нашы продкі, і вучыць гатаваць зразы. 20.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-20T12:25+0300
2020-04-20T12:25+0300
2020-04-20T11:04+0300
спадчына
у беларусі
вялікдзень
беларусь
ларыса мятлеўская
сустракаем вялікдзень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104081/10/1040811086_0:71:1200:749_1920x0_80_0_0_fad4bed9db7d97859341a6d1f08ee884.jpg
Вялікдзень - адно з найважнейшых святаў для хрысціянскага свету. Адна з яго добрых традыцый – аб’ядноўваць сям’ю за святочным сталом. Завершаны Вялікі пост і цяпер можна парадаваць сябе і блізкіх смачнымі стравамі не толькі ў самы дзень свята, але і напрацягу наступнага тыдня, які называюць Велікодным.Нядзеля, панядзелак і аўторак называліся Вялікімі. У гэтыя дні не працавалі і нават не палілі ў печы. Усе стравы гатавалі загадзя на некалькі дзён не толькі для сябе але і для хатніх жывёл. У валачобнай песні пра гэта спявалі так: "Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні дзень пагуляюць, а паследні дзень выпраўляюць".У сераду святкаванне працягвалася. Дзень меў дзве назвы: Людаў дзень і Градавая серада. Апранутыя ў новае адзенне дзеці і падлеткі бавіліся час за традыцыйнымі гульнямі. Гулялі ў біткі і качалі яйкі з лубкоў. Каб лён рос доўгім, гушкаліся на арэлях. Дарослыя не працавалі, асцерагаючыся каб летам поле не пабіў град. У Драгічынскім і Пінскім раёнах гналі зіму, кідаючы на ваду шкарлупінне з яек і спявалі: "Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела".Гушкацца на арэлях - любімая забава не толькі малых
Чацвер пасля Вялікадня таксама меў розныя назвы: Наўскі Вялікдзень, Шопшы Вялікдзень, Бабскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер.У гэты дзень у некаторых мясцовасцях хадзілі на могілкі як на Радаўніцу. Парадкавалі магілы, вешалі новую хусцінку ці стужку на крыж, сцялілі на магілах рушнік або абрус і выстаўлялі ежу. Пасля памінання пакідалі на магілах чырвонае яечка і хлеб, памаліўшыся сыходзілі. Гэта старажытная традыцыя, якая спалучае ў сабе і язычніцкія і хрысціянскія звычаі і цяпер існуе ў некаторых раёнах Беларусі.У пятніцу і суботу займаліся штодзённымі гаспадарчымі справамі, а завяршаўся Велікодны тыдзень Праводнай нядзеляй. У Ельскім раёне менавіта гэты дзень лічылі днём памінання продкаў Радаўніцай, а аўторак - Провадамі Радаўніцы. Аб свяце вядомым ва ўсіх славян у народзе казалі: "Радаўніца – сталы засцілаць, дзядоў памінаць...". У гэты дзень у некаторых мясцовасцях хадзілі на могілкі як на Радаўніцу
Дзяды ўмелі адпачываць з размахам. У мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя вось так апісвалі невялікі банкет. Пісменнік Ігнат Ходзька даволі дакладна апісаў, што ела шляхта на поўначы Беларусі: "Поўнач. Ушачы. На вячэру ... былі пададзены кручаныя зразы, розная квашаніна, некалькі вазаў з расолам і такое мноства смажанай дзічыны, што аж стол прагінаўся... была смажаная ласіна, галовы і кумпякі дзікоў, мядзведжыя лапы – усё гэта займала сярэдзіну велізарнага стала; на шырокіх алавянных бляхах былі ўзведзены горы з зайцоў і рознага птаства, апрача таго, на асобных рантавых місах стаялі блінцы да зразаў і да расолу. Пакаштаваўшы па чарзе старой гарэлачкі, мы пачалі выдатна закусваць, запіваючы тлустыя кавалкі цудоўным трайным мёдам, якога поўныя пляшкі стаялі на каміне".Вядома, што традыцыі нацыянальнага харчавання ў шляхты і сялян былі рознымі. Бяднота так не харчавалася, але і вясковыя гаспадыні, якія часта служылі кухаркамі пры фальварках, умелі прыгатаваць і падаць да стала многія стравы з вялікім майстэрствам і густам. Добрых кухарак высока цанілі, імі хваліліся і нават пазычалі адно аднаму для прыгатавання страў на ўрачыстасці.Далёка не ўсе стравы з пералічаных вышэй магчыма сёння прыгатаваць на сучаснай кухні, але квашаніна, зразы і блінцы па сілах кожнай гаспадыні.Бліны - простая і смачная страва
Беларусачкі вельмі любілі гатаваць зразы. Пра тое сведчыць вялікая колькасць спосабаў іх прыгатавання. У "Літоўскай кухарцы" Вінцэнты Завадскай апісана 13 выдатных рэцэптаў гэтай стравы. Існуюць рэцэпты зразаў па-італьянску, па-англійску, з гароднінай, бульбяныя, з агурком, фаршыраваныя, з павяндліцай, з капустай, завіваныя літоўскія, зразы з печы са смятанай і шмат іншых. Вядома страва і нашым суседзям - літоўцам і палякам.Гатаваць зразы не складана і, калі да справы падыйсці творча, то можна прыдумаць свой варыянт.Зразы з печы са смятанайІнгрыдыенты:Як гатаваць:Парэзаць мяса на тоўстыя зразы, адбіць іх драўляным малатком, пасаліць, паперчыць, патушыць у масле, прысыпаўшы мукой. Змяшаць смятану, булён, цёрты хлеб. Зразы выкласці ў шкляны або керамічны посуд, заліць прыгатаваным соусам і паставіць у печ.Кручаныя зразы з грыбаміІнгрыдыенты:Як гатаваць:Загадзя замачыць грыбы, адварыць, нарэзаць саломкай, змяшаць з абсмажанай на масле цыбуляй.Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць драўляным малатком, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну пакласці брусочкі салёнага сала і грыбны фарш, скруціць у выглядзе каўбасак, замацаваць або завостранай драўлянай палачкай або абкруціць ніткамі. Каўбаскі змачыць у яйку і ўкачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарынкі. Затым паставіць у гарачую духоўку на 10-15 хвілін.Зразы з пячонкайІнгрыдыенты:Як гатаваць:Мяса прамыць, ачысціць ад жылак, дробна пасячы нажом або прапусціць праз мясарубку, дадаць злёгку абсмажаную пакрышаную цыбуліну, соль, перац, убіць яйка, добра перамяшаць.Пячонку і сала нарэзаць невялікімі кубікамі, абсмажыць, змяшаць з дробна накрышанай злёгку пасмажанай цыбуляй, пасечаным вараным яйкам, соллю. З мяснога фаршу зрабіць кружкі, на сярэдзіну кожнага пакласці падрыхтаваны фарш, сфармаваць зразы. Выкласці іх на патэльню, нашмараваную маслам, і запячы ў духоўцы.Пры падачы на стол паліць зразы распушчаным маслам.
https://bel.sputnik.by/20190427/1022132837.html
https://bel.sputnik.by/20190427/Vdeafakt-yak-mnchane-asvyachayuts-velkodnuyu-ezhu-1040966901.html
https://bel.sputnik.by/20240505/Pravaslanyya-adznachayuts-snnya-Vyalkdzen-1040969172.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104081/10/1040811086_0:33:1200:787_1920x0_80_0_0_42f6d898691981106078cca20f5640c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, вялікдзень, беларусь, ларыса мятлеўская, сустракаем вялікдзень
спадчына, у беларусі, вялікдзень, беларусь, ларыса мятлеўская, сустракаем вялікдзень
Велікодны тыдзень: што рабілі і што елі нашы продкі
Вялікдзень дае пачатак цэламу тыдню святкаванняў. Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як яго праводзілі нашы продкі, і вучыць гатаваць зразы.
Вялікдзень - адно з найважнейшых святаў для хрысціянскага свету. Адна з яго добрых традыцый – аб’ядноўваць сям’ю за святочным сталом. Завершаны Вялікі пост і цяпер можна парадаваць сябе і блізкіх смачнымі стравамі не толькі ў самы дзень свята, але і напрацягу наступнага тыдня, які называюць Велікодным.
Нядзеля, панядзелак і аўторак называліся Вялікімі. У гэтыя дні не працавалі і нават не палілі ў печы. Усе стравы гатавалі загадзя на некалькі дзён не толькі для сябе але і для хатніх жывёл. У валачобнай песні пра гэта спявалі так: "Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні дзень пагуляюць, а паследні дзень выпраўляюць".
У сераду святкаванне працягвалася. Дзень меў дзве назвы: Людаў дзень і Градавая серада. Апранутыя ў новае адзенне дзеці і падлеткі бавіліся час за традыцыйнымі гульнямі. Гулялі ў біткі і качалі яйкі з лубкоў. Каб лён рос доўгім, гушкаліся на арэлях. Дарослыя не працавалі, асцерагаючыся каб летам поле не пабіў град. У Драгічынскім і Пінскім раёнах гналі зіму, кідаючы на ваду шкарлупінне з яек і спявалі: "Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела".
Гушкацца на арэлях - любімая забава не толькі малых
Чацвер пасля Вялікадня таксама меў розныя назвы: Наўскі Вялікдзень, Шопшы Вялікдзень, Бабскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер.
У гэты дзень у некаторых мясцовасцях хадзілі на могілкі як на Радаўніцу. Парадкавалі магілы, вешалі новую хусцінку ці стужку на крыж, сцялілі на магілах рушнік або абрус і выстаўлялі ежу. Пасля памінання пакідалі на магілах чырвонае яечка і хлеб, памаліўшыся сыходзілі. Гэта старажытная традыцыя, якая спалучае ў сабе і язычніцкія і хрысціянскія звычаі і цяпер існуе ў некаторых раёнах Беларусі.
У пятніцу і суботу займаліся штодзённымі гаспадарчымі справамі, а завяршаўся Велікодны тыдзень Праводнай нядзеляй. У Ельскім раёне менавіта гэты дзень лічылі днём памінання продкаў Радаўніцай, а аўторак - Провадамі Радаўніцы. Аб свяце вядомым ва ўсіх славян у народзе казалі: "Радаўніца – сталы засцілаць, дзядоў памінаць...".
У гэты дзень у некаторых мясцовасцях хадзілі на могілкі як на Радаўніцу
Дзяды ўмелі адпачываць з размахам. У мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя вось так апісвалі невялікі банкет. Пісменнік Ігнат Ходзька даволі дакладна апісаў, што ела шляхта на поўначы Беларусі: "Поўнач. Ушачы. На вячэру ... былі пададзены кручаныя зразы, розная квашаніна, некалькі вазаў з расолам і такое мноства смажанай дзічыны, што аж стол прагінаўся... была смажаная ласіна, галовы і кумпякі дзікоў, мядзведжыя лапы – усё гэта займала сярэдзіну велізарнага стала; на шырокіх алавянных бляхах былі ўзведзены горы з зайцоў і рознага птаства, апрача таго, на асобных рантавых місах стаялі блінцы да зразаў і да расолу. Пакаштаваўшы па чарзе старой гарэлачкі, мы пачалі выдатна закусваць, запіваючы тлустыя кавалкі цудоўным трайным мёдам, якога поўныя пляшкі стаялі на каміне".
Вядома, што традыцыі нацыянальнага харчавання ў шляхты і сялян былі рознымі. Бяднота так не харчавалася, але і вясковыя гаспадыні, якія часта служылі кухаркамі пры фальварках, умелі прыгатаваць і падаць да стала многія стравы з вялікім майстэрствам і густам. Добрых кухарак высока цанілі, імі хваліліся і нават пазычалі адно аднаму для прыгатавання страў на ўрачыстасці.
Далёка не ўсе стравы з пералічаных вышэй магчыма сёння прыгатаваць на сучаснай кухні, але квашаніна, зразы і блінцы па сілах кожнай гаспадыні.
Бліны - простая і смачная страва
Беларусачкі вельмі любілі гатаваць зразы. Пра тое сведчыць вялікая колькасць спосабаў іх прыгатавання. У "Літоўскай кухарцы" Вінцэнты Завадскай апісана 13 выдатных рэцэптаў гэтай стравы. Існуюць рэцэпты зразаў па-італьянску, па-англійску, з гароднінай, бульбяныя, з агурком, фаршыраваныя, з павяндліцай, з капустай, завіваныя літоўскія, зразы з печы са смятанай і шмат іншых. Вядома страва і нашым суседзям - літоўцам і палякам.
Гатаваць зразы не складана і, калі да справы падыйсці творча, то можна прыдумаць свой варыянт.
- 1-1,5 кг ялавічыны
- 1 ст лыжка мукі
- 1 ст лыжка сметанковага масла
- 1 шклянка смятаны
- 1 шклянка булёну
- 0,75 шклянкі цёртага хлеба
- Соль
- Перац
Парэзаць мяса на тоўстыя зразы, адбіць іх драўляным малатком, пасаліць, паперчыць, патушыць у масле, прысыпаўшы мукой. Змяшаць смятану, булён, цёрты хлеб. Зразы выкласці ў шкляны або керамічны посуд, заліць прыгатаваным соусам і паставіць у печ.
- 500 г ялавічыны (мякаць)
- 150 г сала
- 40 г сушаных грыбоў
- 1 ст лыжка сметанковага масла
- 3 цыбуліны
- 2 ст лыжкі тоўчаных сухароў
- 1 яйка
- 100 г тлушчу для смажання
- Соль
- Перац
Загадзя замачыць грыбы, адварыць, нарэзаць саломкай, змяшаць з абсмажанай на масле цыбуляй.
Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць драўляным малатком, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну пакласці брусочкі салёнага сала і грыбны фарш, скруціць у выглядзе каўбасак, замацаваць або завостранай драўлянай палачкай або абкруціць ніткамі. Каўбаскі змачыць у яйку і ўкачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарынкі. Затым паставіць у гарачую духоўку на 10-15 хвілін.
- 500 г ялавічыны (мякаць)
- 3 цыбуліны
- 200 г пячонкі
- 40 г сала
- 2 яйкі
- 2 ст лыжкі сметанковага масла
- Соль
- Перац
Мяса прамыць, ачысціць ад жылак, дробна пасячы нажом або прапусціць праз мясарубку, дадаць злёгку абсмажаную пакрышаную цыбуліну, соль, перац, убіць яйка, добра перамяшаць.
Пячонку і сала нарэзаць невялікімі кубікамі, абсмажыць, змяшаць з дробна накрышанай злёгку пасмажанай цыбуляй, пасечаным вараным яйкам, соллю. З мяснога фаршу зрабіць кружкі, на сярэдзіну кожнага пакласці падрыхтаваны фарш, сфармаваць зразы. Выкласці іх на патэльню, нашмараваную маслам, і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол паліць зразы распушчаным маслам.