10:34 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
  • Лётчыкі 102-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка
  • Вызваленая вёска пад Мажайскам. Аднапалчане, запражаныя ў сані, вязуць параненых у медпункт. Студзень 1942 г.
  • Савецкая медсястра, 1941 год.
  • Цэнтр горада Сталінграда пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  • Савецкі бранебойшчык
  • Дзяўчыны-снайперы. 2-і Беларускі фронт, 1 чэрвеня 1944 года.
  • Падняцце сцяга Перамогі на воднай станцыі Севастопаля, 1944 год. Чырвонафлотец Мікалай Сахно і старэйшы чырвонафлотец Георгій Півавараў.
  • 22 чэрвеня 1941 года. Аб'ява аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Масква.
  • Дровы для масквічоў, 1941 год.
  • Камандзір Уторгашскага партызанскага атрада Варашылавец Рыгор Рабкоў, 1943 год.
  • Партызаны ў выведцы, 1941 год.
  • 1945 год. Усходняя Прусія
  • Уручэнне падарункаў воінам 11-й арміі СЗФ членамі мангольскай дэлегацыі, 1942 год.
  • Выведнікі марской пяхоты пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Пятрова А.А. чакаюць ворага ў засадзе. Паўночны флот, 1942 год.
  • Савецкая лётчыца Надзея Папова
  • Лётчыцы 586-га знішчальнага авіяпалка Лідзія Літвяк, Кацярына Буданава і Марыя Кузняцова каля знішчальніка
  • Разлік 45-мм супрацьтанкавай гарматы ўзору 1942 г. (М-42) вядзе бой пад прыкрыццём дымавой заслоны. Цэнтральны фронт.
  • Наладжванне сувязі на перадавой. 1941 год.
  • Радавая Люба Разенава ў Берліне
  • Гледачы ленінградскага акадэмічнага Вялікага Драматычнага тэатра імя М. Горкага назіраюць за дзеяннямі савецкай авіяцыі ў 1944 годзе.
  • Савецкія байцы разглядаюць гітлераўскую супрацьтанкавую гармату, дастаўленую выведнікамі, 1944 год.
  • Малодшы лейтэнант Людміла Паўлічэнка - снайпер 2-й роты 54-га стралковага палка
  • Салют Перамогі над Рэйхстагам. Салдаты батальёна пад камандаваннем Сцяпана Няўстроева салютуюць на даху Рэйхстага.
Лётчыкі 102-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка ў капаніры побач з "Аэракобрай" борт 33. Злева направа: малодшы лейтэнант Жылеостаў, малодшы лейтэнант Анатоль Рыгоравіч Іваноў (загінуў), малодшы лейтэнант Болдыраў, старшы лейтэнант Мікалай Пятровіч Аляксандраў (загінуў), Дзмітрый Андрыянавіч Шпігун (загінуў), Н.А. Крыцын, Уладзімір Гарбачоў. Ленінградская вобласць, 1943 год.

Калі звыклую чорна-белую фотахроніку Другой сусветнай энтузіясты ператвараюць у каляровую, адбываецца дзіўная трансфармацыя.

Кадры вайны нібы скідаюць з сябе пыл часу. Героі ажываюць, становяцца блізкімі і зразумелыымі - гэта могуць быць і прыгожыя маладыя твары лётчыкаў, медсясцёр ці трывожныя погляды баявых камандзіраў.

Глядзіце ў падборцы на Sputnik фатаграфіі 1941-1945 гадоў, беражліва размаляваныя каларыстам Вольгай Шырынай, якая працуе ў сетцы пад нікам Klimbim.

Чытайце таксама:

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы