05:40 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
3210

У цяперашні час у добрай захаванасці ў Беларусі налічваецца ўсяго некалькі мячоў, якія адносяцца да XI-XIII стагоддзяў. Чым унікальная дадзеная зброя, разбіраўся Sputnik.

У мінулым годзе ў горадзе на Бярэзіне ўжо зрабілі знакавае археалагічнае адкрыццё, калі рабочыя выпадкова знайшлі пазалочаны шлем. У Беларусі яго паспяшаліся прыпісаць князю Ізяславу, таму што раней такія шлемы проста не знаходзілі ў нашай краіне.

Сёння стала вядома яшчэ пра адну знаходку, якая з местачковай, пагражае стаць сенсацыяй. Чаму знойдзены ў Бабруйску меч важны для айчыннай археалогіі, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

Паводле яго слоў, цяпер зброя знаходзіцца ў дыстыляванай вадзе, каб ачысціць метал. У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе ўсталяваць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Пасля чаго дадаў, што знойдзены ў Бабруйску меч быў у свой час у руках прадстаўнікоў сярэднявечных феадальных вярхоў на беларускіх землях.

Мікалай Сілкоў распавёў, што на месцы знаходкі плануецца правесці археалагічныя даследаванні, але на дадзены момант у сувязі з пандэміяй каронавіруса, ёсць пэўныя складанасці ў арганізацыі паўнавартасных раскопак.

Меч погрузили в дистиллированную воду, чтобы избавиться от лишних солей и налета
© Photo : Николай Силков
Меч пагрузілі ў дыстыляваную ваду, каб пазбавіцца ад лішніх соляў і налёту

На думку спецыяліста, знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час і абедзве знаходкі вельмі статусныя.

"Але гістарычных і навуковых пацверджанняў гэтаму пакуль няма. Для гэтага патрэбныя археалагічныя раскопкі", - падсумаваў мясцовы гісторык.

Чытайце таксама:

Тэги:
Археалогія, Бабруйск

Галоўныя тэмы