https://bel.sputnik.by/20200822/Dushy-lyudzey--smerts-shto-yashche-smvalzue-matylk-u-belaruskay-kultury-1045486874.html
Душы людзей і смерць: што яшчэ сімвалізуе матылёк у беларускай культуры
Душы людзей і смерць: што яшчэ сімвалізуе матылёк у беларускай культуры
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як беларусы ставіліся да матылькоў і ў чым прасілі ў іх дапамогі. 22.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-22T12:28+0300
2020-08-22T12:28+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
ларыса мятлеўская
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104254/57/1042545776_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_2c4433b4acabeeb2c5e5fa673b881f73.jpg
У ясны жнівеньскі дзень прыемна сачыць за палётам матылька. Пералятаючы ад кветкі да кветкі ён безумоўна ўпрыгожвае лета, а ва ўяўленнях многіх народаў свету азначае жыццё і смерць, несмяротнасць і душу, каханне і шчасце.У свеце існуе больш за 158 000 відаў гэтых насякомых і іх можна сустрэць паўсюдна, акрамя Антарктыды. Равеснікі дыназаўраў юрскага перыяду яны заўсёды прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека не толькі сваім знешнім выглядам, але і магчымасцю пераўтварэнняў падчас свайго развіцця. Так у старажытнасці матылька лічылі сімвалам неўміручасці. Кукалка нагадвала саван, працэс акуклівання вусеня атаясамліваўся са смерцю, а матылёк - з душою, якая пакідае мёртвае цела і накіроўваецца ў райскае жыццё. Можа таму ў хрысціянстве матылька часта малююць на руцэ маленькага Хрыста як сімвал адраджэння і ўваскрасення. Старажытныя грэкі, англічане і славяне верылі, што матылькі або, як их яшчэ называли "мятлікі" ці "мятлушкі" - гэта душы людзей, якія адляцелі ад іх пры сконе. Чыстыя душы і душы анёлаў прылятаюць у выглядзе дзённых матылькоў і нясуць радасць, спакой і добрыя весткі, а начныя маюць інакшае значэнне.З матыльком у народзе звязаны шматлікія прыкметы і павер’і. Яго двайное нараджэнне, сувязь з надвор’ем і ўсім прыродным асяроддзем спрыяла ўзбуджэнню народнай фантазіі, надавала таямнічасць і значнасць гэтай істоце. Так у розных народаў свету лічылі, што матылькі здольныя перадаваць запаветныя жаданні на нябёсы. Для гэтага дастаткова было шэптам прамовіць просьбу над матыльком і адпусціць яго ў нябёсы. Падобная традыцыя ёсць і ў беларусаў. А калі ўначы камусьці прысніўся матылёк, гэта абавязкова прывядзе да радасных падзей і спаткання з каханымі. А пра пачуццё закаханасці і дагэтуль у народзе кажуць: "У яго мятлікі ў жываце".Верылі нашы продкі, што душы ведзьмаў таксама ператвараліся ў матылькоў, якія прыносяць шкоду людзям, свойскай жывёле, збожжу. Ім прыпісвалі здольнасць нападаць на спячых людзей, душыць іх, выклікаць начныя кашмары.Беларусы лічылі, што некаторыя матылькі здольны выклікаць хваробы свойскіх жывёл. Напрыклад, калі авечкі кашляюць і худзеюць, то значыць у іх нутро праніклі матылькі і, калі жывёлу зарэзаць, то знойдзеш у яе лёгкіх жывых матылькоў. Таксама ў народзе верылі, што ад кашэчага варкатання ў галаве чалавека могуць завесціся матылькі і тады чалавек быццам станавіцца няўважлівым, рассеяным.Сяляне па першых вясновых матыльках варажылі пра ўрадлівасць году. Калі першы ўбачаны матылёк быў белым, год чакаўся ўрадлівы, а хлеб – белы ці пшанічны, калі ж аранжавы ці чорны, чакай чорнага ці аржанага хлеба. У Брэсцкай вобласці казалі, што калі бачыш шмат белых матылькоў, то лета будзе даждлівым і ў кароў будзе шмат малака, шмат аранжавых, чырвоных матылькоў – чакай сухога, спякотнага лета, а пчолы наносяць багата мёду. Улетку ж, назіраючы за палётам блакітнага матылька верылі, што хутка пойдзе дождж, а чырвоны быў прадвеснікам спёкі. У Віцебскай вобласці па вышыні палёту першых матылькоў варажылі пра ўраджайнасць лёну: высока ляціць, значыць і лён будзе доўгім.Перад Вялікаднем паміж падлеткамі існавала старажытнае спаборніцтва па збіранню яек вадаплаўных і балотных птушак. Лічылася, калі пакласці белага матылька пад шапку, то знаходзіць гнёзды будзе лягчэй. Вера ў чароўную сілу матылька з часам трапіла ў дзіцячы фальклор. Традыцыйнай вясновай стравай у сялян быў боршч з квашаных буракоў, якія для спажыўнасці падкалачвалі яго мукой, якой гэтай галоднай парой звычайна не ставала. Злавіўшы першага матылька дзеці выкрыквалі заклічку: "Матыль, матыль дай мукі закалаціць буракі!". Да матылькоў ставіліся з пашанай, не знішчалі дарэмна і ў некаторых мясцовасцях Беларусі дзецям забаранялася лавіць матылькоў, каб не пашкодзіць малочнасці кароў.Дарэчы ў Кітаі матылькамі называюць бадзёрых дзядкоў і бабулек. У кітайскім традыцыйным жывапісе матылёк, намаляваны з хрызантэмай, сімвал прыгажосці ў сталым узросце.
https://bel.sputnik.by/20200627/Belaruskya-narodnyya-retsepty-yak-abarants-syabe-ad-ukusa-kamaro-1045003348.html
https://bel.sputnik.by/20200321/Adganyal-dyabla-zavablval-kakhanka-yak-vykarystoval-sol-nashy-prodk-1044234881.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104254/57/1042545776_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_e556a3ced3c4a7351291ff0e4b722c4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі
спадчына, ларыса мятлеўская, народныя традыцыі
Душы людзей і смерць: што яшчэ сімвалізуе матылёк у беларускай культуры
12:28 22.08.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як беларусы ставіліся да матылькоў і ў чым прасілі ў іх дапамогі.
У ясны жнівеньскі дзень прыемна сачыць за палётам матылька. Пералятаючы ад кветкі да кветкі ён безумоўна ўпрыгожвае лета, а ва ўяўленнях многіх народаў свету азначае жыццё і смерць, несмяротнасць і душу, каханне і шчасце.
У свеце існуе больш за 158 000 відаў гэтых насякомых і іх можна сустрэць паўсюдна, акрамя Антарктыды. Равеснікі дыназаўраў юрскага перыяду яны заўсёды прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека не толькі сваім знешнім выглядам, але і магчымасцю пераўтварэнняў падчас свайго развіцця. Так у старажытнасці матылька лічылі сімвалам неўміручасці. Кукалка нагадвала саван, працэс акуклівання вусеня атаясамліваўся са смерцю, а матылёк - з душою, якая пакідае мёртвае цела і накіроўваецца ў райскае жыццё. Можа таму ў хрысціянстве матылька часта малююць на руцэ маленькага Хрыста як сімвал адраджэння і ўваскрасення. Старажытныя грэкі, англічане і славяне верылі, што матылькі або, як их яшчэ называли "мятлікі" ці "мятлушкі" - гэта душы людзей, якія адляцелі ад іх пры сконе. Чыстыя душы і душы анёлаў прылятаюць у выглядзе дзённых матылькоў і нясуць радасць, спакой і добрыя весткі, а начныя маюць інакшае значэнне.
Увечары на святло ляцяць і стукаюцца ў шыбы матылі-начніцы. Паводле беларускіх народных уяўленняў з’яўленне матылькоў уначы ўспрымалася, як тое, што душы продкаў прыляцелі, каб нагадаць пра сябе і пачуць малітву. Адначасова такі матылёк усведамляўся непасрэдна як смерць, што прылятае да сваёй ахвяры, або веснік смерці. Фалькларыстка Лія Салавей у энцыклапедычным слоўніку "Беларуская міфалогія" узгадвае занатаваную ў Мінскай вобласці інфармацыю пра старую жанчыну, якая сядзела каля расчыненага вакна. Калі да яе прыляцеў і сеў на рукаў начны матылёк, яна ласкава сказала: "Смерцічка ты мая". Той жа ноччу яна памерла. Але не заўсёды прылёт начніц – гэта дрэнна. На Дзяды з’яўленне ў хаце такога матылька было пераканаўчым знакам прысутнасці душы памерлага продка.
З матыльком у народзе звязаны шматлікія прыкметы і павер’і. Яго двайное нараджэнне, сувязь з надвор’ем і ўсім прыродным асяроддзем спрыяла ўзбуджэнню народнай фантазіі, надавала таямнічасць і значнасць гэтай істоце. Так у розных народаў свету лічылі, што матылькі здольныя перадаваць запаветныя жаданні на нябёсы. Для гэтага дастаткова было шэптам прамовіць просьбу над матыльком і адпусціць яго ў нябёсы. Падобная традыцыя ёсць і ў беларусаў. А калі ўначы камусьці прысніўся матылёк, гэта абавязкова прывядзе да радасных падзей і спаткання з каханымі. А пра пачуццё закаханасці і дагэтуль у народзе кажуць: "У яго мятлікі ў жываце".
Верылі нашы продкі, што душы ведзьмаў таксама ператвараліся ў матылькоў, якія прыносяць шкоду людзям, свойскай жывёле, збожжу. Ім прыпісвалі здольнасць нападаць на спячых людзей, душыць іх, выклікаць начныя кашмары.
Беларусы лічылі, што некаторыя матылькі здольны выклікаць хваробы свойскіх жывёл. Напрыклад, калі авечкі кашляюць і худзеюць, то значыць у іх нутро праніклі матылькі і, калі жывёлу зарэзаць, то знойдзеш у яе лёгкіх жывых матылькоў. Таксама ў народзе верылі, што ад кашэчага варкатання ў галаве чалавека могуць завесціся матылькі і тады чалавек быццам станавіцца няўважлівым, рассеяным.
Сяляне па першых вясновых матыльках варажылі пра ўрадлівасць году. Калі першы ўбачаны матылёк быў белым, год чакаўся ўрадлівы, а хлеб – белы ці пшанічны, калі ж аранжавы ці чорны, чакай чорнага ці аржанага хлеба. У Брэсцкай вобласці казалі, што калі бачыш шмат белых матылькоў, то лета будзе даждлівым і ў кароў будзе шмат малака, шмат аранжавых, чырвоных матылькоў – чакай сухога, спякотнага лета, а пчолы наносяць багата мёду. Улетку ж, назіраючы за палётам блакітнага матылька верылі, што хутка пойдзе дождж, а чырвоны быў прадвеснікам спёкі. У Віцебскай вобласці па вышыні палёту першых матылькоў варажылі пра ўраджайнасць лёну: высока ляціць, значыць і лён будзе доўгім.
Перад Вялікаднем паміж падлеткамі існавала старажытнае спаборніцтва па збіранню яек вадаплаўных і балотных птушак. Лічылася, калі пакласці белага матылька пад шапку, то знаходзіць гнёзды будзе лягчэй. Вера ў чароўную сілу матылька з часам трапіла ў дзіцячы фальклор. Традыцыйнай вясновай стравай у сялян быў боршч з квашаных буракоў, якія для спажыўнасці падкалачвалі яго мукой, якой гэтай галоднай парой звычайна не ставала. Злавіўшы першага матылька дзеці выкрыквалі заклічку: "Матыль, матыль дай мукі закалаціць буракі!". Да матылькоў ставіліся з пашанай, не знішчалі дарэмна і ў некаторых мясцовасцях Беларусі дзецям забаранялася лавіць матылькоў, каб не пашкодзіць малочнасці кароў.
Дарэчы ў Кітаі матылькамі называюць бадзёрых дзядкоў і бабулек. У кітайскім традыцыйным жывапісе матылёк, намаляваны з хрызантэмай, сімвал прыгажосці ў сталым узросце.