17:31 18 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Падрыхтоўка пахавальнага вогнішча ў Непале

Улады Непала абвясцілі трохдзённую жалобу ў сувязі з землятрусам

© REUTERS Danish Siddiqui
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Ахвярамі землятрусу, які адбыўся 25 красавіка, сталі больш за 4,3 тысячы чалавек.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Непальскі ўрад абвясціў у аўторак трохдзённую жалобу па загінулых у выніку магутнага землятрусу, колькасць якіх перавысіла 4,3 тысячы чалавек, паведамляе агенцтва DPA.

Ва ўрадзе краіны адзначаюць, што пошукі загінулых і параненых зоймуць больш часу, чым меркавалася раней, па прычыне абмежаваных рэсурсаў.

"Мы не былі гатовыя да катастрофы такога маштабу", — сказаў міністр унутраных спраў Непала Бам Паннаў Гаўтам.

Ён таксама паведаміў, што ў некаторыя аддаленыя вёскі ратавальнікі да гэтага часу не змаглі патрапіць.

Самы магутны ў рэгіёне за апошнія 80 гадоў землятрус магнітудай 7,9 балаў адбыўся раніцай у суботу, 25 красавіка, у Непале. Штуршкі былі зафіксаваны ў 06:11 па часе UTC, за імі рушылі ўслед яшчэ некалькі афтэршокаў. Эпіцэнтр размяшчаўся ў 82 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы, Катманду.

У нядзелю Непал зноў патрэсла серыя афтэршокаў, магнітуда самага магутнага з якіх была 6,7.

По теме

Cярод загінулых у Непале — топ мэнэджэр Google
Колькасць загiнулых з-за землятрусу ў Непале дасягнула 449 чалавек
Сейсмалагiчныя станцыi РБ зафiксавалi землятрус у Непале
МЗС высвятляе, цi ёсць беларусы сярод пацярпелых у Непале
Тэги:
Жалоба, Землятрус, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Бедствы, Стыхійныя бедствы, Індыя, Непал
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы