04:13 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Іл-103

Лёгкаматорны самалёт разбіўся пад Брэстам – ёсць загінулыя

© Sputnik / Антон Денисов
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

У МНС не камэнтуюць тое, што здарылася, створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта.

МІНСК, 14 чэр —Sputnik. Лёгкаматорны самалёт Іл-103 разбіўся пад Брэстам — загінулf два чалавекі, паведамілі Sputnik ў нядзелю ў прэс-службе МНС.

Трагедыя адбылася каля 12:00. Паветранае судна Іл-103 РУП "Беллесавія" выконвала палётнае заданне па выяўленні пажараў у экасістэмах. Падзенне адбылося ў некалькіх кіламетрах ад брэсцкага аэрапорта.

"Загінулі камандзір паветранага судна Мядзведзеў Міхаіл Юр'евіч і старэйшы лётчык-назіральнік Барысюк Аляксандр Іванавіч. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых", — распавялі ў ведамстве.

Там таксама адзначылі, што створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта.

"МНС не каментуе здарэнне да высвятлення ўсіх абставінаў таго, што здарылася", — сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik прэс-сакратар ведамства Віталь Навіцкі.

Да высвятлення ўсіх абставінаў выкарыстанне самалётаў дадзенага тыпу часова прыпынена. На дадзены момант на месцы здарэння працуюць следчыя, міліцыя, супрацоўнікі МНС.

Тэги:
Здарэнні на паветраным транспарце, Здарэнні, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы