16:48 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
87 0 0

Пазадарожнікі з турыстамі заехалі ў забароненую зону ў раёне Заходняй пустыні.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Егіпецкія паліцэйскія забілі дванаццаць турыстаў, большасць з якіх — грамадзяне з Мексікі, прыняўшы іх за тэрарыстаў, паведамляе МУС краіны.

Паводле інфармацыі ведамства, дзесяць чалавек з турыстычнай групы атрымалі раненні.

МУС удакладняе, што інцыдэнт адбыўся падчас пераследу паліцыі і арміі тэрарыстаў у горадзе Эль-Вахат, размешчаным ва Усходняй пустыні.

"Было заўважана чатыры пазадарожніка ў забароненай зоне, па іх быў адкрыты агонь. Пазней высветлілася, што гэта быў караван турыстаў з Мексікі. Дванаццаць чалавек, сярод якіх мексіканцы і егіпцяне, былі забітыя. Дзесяць чалавек дастаўлены ў лякарні", — адзначаецца ў заяве.

Зараз пры Мінтурызму Егіпта створаны штаб па расследаванні інцыдэнту. "У штаб ўваходзяць усе профільныя ведамствы, праводзіцца дбайнае расследаванне", — сказала афіцыйны прадстаўнік ведамства Раша аль-Азайзі.

Паводле яе слоў, на дадзены момант вядома, што турысты знаходзіліся ў забароненым раёне Заходняй пустыні без якога-небудзь дазволу. "У гэты раён забаронены ўезд грамадзянскіх асоб. Аўтамашыны не мелі турыстычных ліцэнзій, кампанія, якая вывозіла на іх турыстаў, не атрымала ніякіх дазволаў на экскурсію", — патлумачыла яна.

У сваю чаргу Мексіканскія ўлады прынялі рашэнне накіраваць у Егіпет свайго амбасадара Рэйне Торэс, якая займае пасаду генеральнага дырэктара па абароне мексіканцаў за мяжой.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, МУС Егіпта, Егіпет, Афрыка, Увесь свет

Галоўныя тэмы