18:13 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
70 0 0

Абясточанымі апынуліся больш за 1,5 тысячы дамоў, зараз вядуцца аднаўленчыя работы.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Больш за 50 населеных пунктаў у Баранавіцкім раёне апынуліся без электрычнасці ў панядзелак з-за абрыву ліній электраперадач, паведамілі Sputnik ў Брэсцкім абласным УМНС.

Лініі былі пашкоджаны ў выніку наліпання на іх мокрага снегу.

"У 03.30 у ЦОУ Баранавіцкага ГРАНС ад дыспетчара Баранавіцкага раёна электрычных сетак РУП "Брэстэнерга "Баранавіцкія электрасеткі" паступіла паведамленне аб аварыйным адключэнні электразабеспячэння ў 53 населеных пунктах раёна", — сказалі ў МНС.

Па дадзеных МНС, у выніку адключэння электразабеспячэння абясточана 1624 дома прыватнай жылой забудовы.

Як паведамілі ва ўпраўленні, на 07:00 электразабеспячэнне было адноўлена ў 24 населеных пунктах, працы працягваюцца.

У МНС таксама адзначылі, што на месцы аварыі працуюць 9 аварыйных брыгад, 34 чалавек, дзевяць адзінак тэхнікі Баранавіцкага раёна электрычных сетак РУП "Брэстэнерга "Баранавіцкія электрасеткі".

Тэги:
Грамадства, Надзвычайнае здарэнне, Здарэнні, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы