20:22 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кампутар

СК: беларускія хакеры скралі ў кампаніі з ЗША $ 1,4 млн

© REUTERS / Kacper Pempel
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Беларусы ўваходзілі ў склад міжнароднай злачыннай групы, якая спецыялізавалася на крадзяжах з банкаўскіх рахункаў.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманыя двое грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у крадзяжы з буйной амерыканскай кампаніі каля 1,4 мільёна даляраў ЗША, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

"У Мінску затрыманыя два ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы, якая займалася крадзяжамі з банкаўскіх рахункаў розных кампаній. У прыватнасці, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі групай выкрадзена блізу1 мільёна 400 тысяч долараў ЗША", — сказала Ганчарова.

Паводле слоў прадстаўніка УСК, крадзяжы зламыснікі здзяйснялі з выкарыстаннем шкадлівых кампутарных праграм, пры дапамозе якіх злачынцы атрымлівалі доступ да банкаўскіх рэквізітаў фірмаў.

Ганчарова таксама паведаміла, што ў рамках гэтай справы СК актыўна ўзаемадзейнічае з Федэральным бюро расследаванняў ЗША: зараз супрацоўнік камітэта знаходзіцца ў Штатах.

Тэги:
Злачынства, ІТ-тэхналогіі, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы