02:36 13 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.34
Аварыя ў Лідскім раёне

П'яная кампанія на мінівэне патрапіла ў сур'ёзную аварыю пад Лідай

© Photo : УГАИ УВД Гродненского облисполкома
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі: два пасажыры мінівэна, а таксама кіроўца і пасажыр УАЗа, усе яны шпіталізаваны.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Легкавы аўтамабіль Volkswagen і УАЗ сутыкнуліся ў лоб ў Лідскім раёне — ад удару мінівэн вылецеў у кювет і некалькі разоў перавярнуўся, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася напярэдадні на аўтадарозе "Мінск — Гродна".

"На вялікай хуткасці ў УАЗ урэзаўся спадарожны мінівен. Яго адкінула ў правы кювет, пры перакульванні з мінівэна вылецеў пасажыр", — сказалі ў ДАІ.

У інспекцыі паведамілі, што Volkswagen, у салоне якога знаходзіліся пяць чалавек, пасля сутыкнення спыніўся на абочыне.

Паводле звестак ДАІ, у выніку аварыі пацярпелі чатыры чалавекі — два пасажыры мінівэна, пасажыр і кіроўца УАЗа, усе яны былі дастаўлены ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе людзі, якія ехалі ў Volkswagen, у момант здзяйснення ДТЗ былі п'яныя.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Дарожна-транспартнае здарэнне, Аўтамабілі, УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, Лідскі раён, Гродненская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы