16:53 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Карасі

Жыхары Белазёрска "знайшлі" сеткі і рыбу на беразе возера – штраф 82 млн

CC BY-SA 2.0 / nordliht / https://www.flickr.com/photos/nordliht/19840968036/in/dateposted/
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Усяго браканьеры злавілі 110 рыб, агульная даўжыня сетак, знойдзеных у іх машыне, склала 411 метраў.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух жыхароў Белазёрска, якія "знайшлі" на беразе возера два мяхі з рыбай і сеткамі, распачата крымінальная справа, паведамілі Sputnik ў інспекцыі.

Аўтамабіль Citroen супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі 18 мая ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна: у багажніку выявілі рыбу і незаконныя прылады лоўлі.

"Затрыманыя сцвярджалі, што знайшлі іх у час прагулкі па беразе найбжэйшага возера Чорнага. Падобныя гісторыі дзяржінспектары чуюць не ўпершыню, таму для разбору выклікалі следча-аператыўную групу", — сказалі ў Дзяржінспекцыі.

Па звестках ведамства, усяго браканьеры злавілі 110 рыб, а агульная даўжыня сетак склала 411 метраў. Акрамя таго, па месцы жыхарства аднаго з затрыманых аператыўнікі знайшлі яшчэ дзесяць лескавых сетак агульнай даўжынёй 500 метраў.

Па факце незаконнай здабычы рыбы Беразоўскі РАСК распачаў крымiнальную справу, падазраваныя змешчаныя ў ізалятар, аўтамабіль Citroen канфіскаваны. Па папярэдняй ацэнцы, сума, якую трэба будзе пакрыць за прычыненую прыродзе шкоду, складае каля 82 мільёнаў рублёў.

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Дзяржінспекцыя аховы жывельнага і расліннага свету пры прэзідэнце РБ, Брэсцкая вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы