05:21 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Гэта не самы вялікі паказчык – у канцы чэрвеня за адну ноч у шэрагу паўночных і паўночна-ўсходніх штатаў ад удараў маланак загінулі каля сотні індыйцаў.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Не менш за 30 чалавек загінулі і яшчэ 36 пацярпелі ў суботу праз удары маланак у штаце Арыса ў Індыі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Найбольшая колькасць інцыдэнтаў зафіксавана ў акругах Бхадрак і Баласор, у кожным з якіх загінулі не менш за сем чалавек. Яшчэ шасцёра загінулі ў акрузе Кхурда.

У сезон мусонных дажджоў у Індыі навальніцы нярэдка прыводзяць да вялікага ліку ахвяр. Так, у канцы чэрвеня за адну ноч шэрагу паўночных і паўночна-ўсходніх штатаў ад удараў маланак загінулі каля 100 чалавек.

Тэги:
Здарэнні, Надзвычайнае здарэнне, Індыя

Галоўныя тэмы