09:25 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
21 0 0

Pokemon Go прэтэндуе на званне не толькі самой папулярнай, але і самай скандальнай гульні. Да шматлікіх паведамленняў аб здарэннях з гульцамі ў розных краінах свету дадаўся і трагічны выпадак у амерыканскім парку.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Невядомы застрэліў 20-гадовага мужчыну ў адным з паркаў амерыканскага горада Сан-Францыска (штат Каліфорнія), пакуль той гуляў у папулярную гульню для смартфонаў Pokemon GO, паведамілі амерыканскія СМІ.

Ахвярай нападу стаў Кельвін Райлі. Позна ўвечары ў суботу ён з групай іншых гульцоў лавіў пакемонаў у парку Aquatic. Калі Райлі трохі адышоў ад агульнай групы, невядомы стрэліў яму ў спіну. Юнаку была аказана першая медыцынская дапамога, але атрыманае раненне аказалася смяротным.

"Наколькі нам вядома, ніякай канфрантацыі не было. Ніхто нічога не казаў. Гэта адбылося проста так, ён (зламыснік — рэд.) проста падышоў, стрэліў яму ў спіну і ўцёк", — паведаміў блізкі сябар сям'і загінулага Джон Кірбі.

Па словах Кірбі, Райлі і адзін з гульцоў, які знаходзіўся з ім у той момант, незадоўга да трагедыі бачылі падазронага чалавека, які назіраў за імі з ўзвышша, адкуль адкрываецца від на парк. Аднак было цёмна, і юнакі, якія пераважна глядзелі на экраны сваіх смартфонаў, не сталі надаваць гэтаму значэння.

Тэмы:
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
Тэги:
Pokemon Go, ЗША

Галоўныя тэмы